Чаргаванне пасеваў на ўчасткуЗялёная дзялянка Рубрыку вядзе намеснiк дырэктара БелНДI агароднiцтва, кандыдат сельскагаспадарчых навук Мiкалай КУПРЭЕНКА«Чалавек я гарадскi, але зямлю люблю i працаваць на ёй падабаецца. Першыя два гады садзiла агароднiнныя культуры, дзе самой падабалася, але ведаю, што, каб атрымлiваць добрыя ўраджаi, трэба прытрымлiвацца севазвароту. А плануем мы заўсёды з восенi. Добра было б пачуць думку спецыялiста», — папрасiла па тэлефоне наша чытачка. Перш чым пачаць што-небудзь сеяць, неабходна прадумаць, якiя культуры ўвогуле будуць расцi на вашым агародзе, i скласцi план з улiкам урадлiвасцi глебы, абароненасцi ўчастка ад ветру i яго асветленасцi. Каб пазбегнуць заражэння агароднiнных культур хваробамi i паражэння шкоднiкамi, а таксама для рацыянальнага выкарыстоўвання рэсурсаў, неабходна штогод чаргаваць культуры i вяртаць iх на адно i тое ж месца не раней чым праз тры гады, а яшчэ лепш — праз чатыры-пяць. Не трэба размяшчаць на адным i тым жа месцы два гады запар культуры аднаго сямейства, асаблiва гэта датычыць сямейства крыжакветных (капуста, рэпа, рэдзька). Ёсць раслiны, якiя ўзаемавыключаюць адна адну: таматы пасля бульбы, бабовыя пасля канюшыны; адмоўна рэагуюць на паўторную сяўбу буракi сталовыя, гарох, капуста; нязначна рэагуюць на паўторную сяўбу морква, агуркi, цыбуля. Пры складаннi плана чаргавання агароднiнных культур рэкамендуем наступныя папярэднiкi: для капусты — шматгадовыя травы (асаблiва канюшына), аднагадовыя кармавыя культуры (гароха-аўсяная сумесь), ранняя бульба, морква, цыбуля, агуркi, таматы; для морквы, буракоў, пятрушкi, пастарнаку — аднагадовыя кармавыя культуры, бульба, раннiя агуркi, цыбуля; для агуркоў, кабачкоў, гарбузоў, патысонаў — аднагадовыя кармавыя культуры, шматгадовыя травы, капуста ўсiх вiдаў; для таматаў — аднагадовыя кармавыя культуры, агуркi, ранняя i цвятная капуста, цыбуля; для цыбулi — агуркi, ранняя бульба, ранняя i цвятная капуста, аднагадовыя кармавыя культуры, гарох; для зяленiўных культур (салата, кроп, шпiнат) — агуркi, ранняя i цвятная капуста, аднагадовыя кармавыя культуры, цыбуля, таматы. План размяшчэння культур на ўчастку i памеры плошчы трэба штогод запiсваць у рабочы сшытак. Гэта спатрэбiцца ў далейшым для ўстанаўлення чаргавання культур. (Працяг размовы пра севазварот на ўчастку ў наступным выпуску.).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Чалавек я гарадскi, але зямлю люблю i працаваць на ёй падабаецца. Першыя два гады садзiла агароднiнныя культуры, дзе самой падабалася, але ведаю, што
|
|