Народны каляндар
Што ў жнiўнi збярэш, з тым i зiму правядзеш.
На зiмнi стол жнiвень рыхтуе разнасол. 22 жнiўня — апостал Мацей. Большасць работ у полi зроблена, таму ў народзе кажуць: «Пасля Мацея мужык у полi не пацее». 23 жнiўня. Дзень Лаўрына. У гэты дзень глядзелi на ваду ў рэках i азёрах: калi вада цiхая, не хвалюецца, то восень абяцае быць цiхай, лагоднай. Збожжа з поля звезена, а ў селянiна шмат iншых клопатаў, i адзiн з iх — як змалоць збожжа новага ўраджаю на муку: «На Лаўрына спяшайся да млына». 25 жнiўня. Сёння — Фоцiй. Казалi, што пачынаецца так званы чарвiвы тыдзень, i пасеянае ў гэты час збожжа дае чарвiвую муку. Прыводзiлi ў парадак свiрны, клецi, гарышчы. 27 жнiўня. Дзень Мiхея-цiхавея. У народзе казалi: калi на Мiхея вятры моцныя, то чакай непагадзi ў вераснi. Калi ж дзень выдаўся гарачым, то зiма будзе марозная. У гэты дзень паляцелi ў вырай жураўлi — то ў сярэдзiне кастрычнiка чакаецца мароз, а не — зiма прыйдзе пазней. Мiхееў дзень Успенскi пост заканчвае. 28 жнiўня. Прачыстая (Успенне Божай Мацi). У гэты дзень Мацi Iсуса Хрыста — Прачыстая Дзева Марыя закончыла сваё зямное iснаванне. З прыходам Прачыстай падводзiлiся вынiкi працы селянiна: «Свята Прачыстай — у полi ўсё чыста». З асаблiвай павагай гаварылi пра новы хлеб: «Прачыстая прынясе хлеба чыстага». Менавiта на гэтае свята асвячалi ў цэрквах новы хлеб. Калi да свята гаспадар не толькi ўбiраў хлеб, але i пачынаў араць поле, то таму селянiну павiнна пашанцаваць з ураджаем у наступным годзе. У народзе казалi: «Да Прачыстай араць — лiшнюю капу нажаць». Лiчылася, што ад Прачыстай пачынаецца «маладое бабiна лета» (да Iвана Галавасека, 11 верасня). 29 жнiўня. Трэцi Спас. Яго называлi яшчэ арэхавым, бо да гэтага часу паспявалi арэхi. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Што ў жнiўнi збярэш, з тым i зiму правядзеш |
|