Як наставiць моркву «на правiльны шлях»?
Сёння быццам бы няма асаблiвых клопатаў пра чырвоную прыгажуню з зялёнай касой. На базарах рэспублiкi ляжаць аранжава-чырвоныя горы гэтай прадукцыi. I цэны з кожным днём iдуць унiз. У Мiнску на мiнулым тыднi кiлаграм каштаваў не больш як 450—500 руб. А тыднем раней прасiлi аж па 550—600 рублёў.
I ўсё ж нават асенняй парою, калi, здаецца, усё сфармiравалася i абавязкова будзе важкiм, морква такая капрызная, што ў любы момант можа праявiць свой нораў. Нагадаем, што гэта культура не любiць... цеснага грунту. Калi ўсе растуць кучкай, то караняплодаў не будзе. Уся энергiя пойдзе на тое, каб «прыцiснуць» суседзяў. Таму i неабходна сварлiвую кухню развесцi па сваiх кутках. Гэта значыць выдалiць найбольш шпаркiх цi слабых. Тыя, што застануцца, уздыхнуць вальней. I вырастуць! Iм быць на градцы яшчэ добрых паўтара месяца, аж да пачатку ўстойлiвых лёгкiх маразоў. Вядома, раслiны злёгку акучыць. Другая мера — грунтоўныя палiвы. Вучоныя-аграрнiкi рэкамендуюць 20 лiтраў вады на адзiн квадратны метр. Але можна абысцiся i паловай. Для гэтага зрабiць ля радкоў канаўкi, праткнуць у iх вiламi адтулiны на глыбiню 10—15 см i залiць вадою. Канаўкi закрыць. Калi стаiць сухое надвор’е (як цяпер), то праз 10 дзён зноў рабiць паглыбленнi i палiваць з той жа нормай расходу вады. У першы цi другi палiў не пашкодзiць зрабiць падкормку настоеным каравяком (1:8), попелам дроў (паўлiтровы слоiк на вядро), проста комплексным мiнеральным угнаеннем з мiкраэлементамi. Каравяк i попел абавязкова настоеныя. Можна прымяняць i траву (глядзiце папярэднiя публiкацыi). Нарэшце, апошнi этап — санiтарныя праполкi i рыхленнi. Морква не церпiць суседства не толькi «сястрычак», але i пустазелля. Выдаляючы шкодныя элементы, звярнiце ўвагу i на стан зялёнага ўбору морквы. Калi заўважылi рыжыя пасмы, барвовыя, засохлыя — выдалiце ўсю асобiну. Караняплод пусцiце ў справу, а маркоўнiк спалiце. Недзе морква развiваецца слаба. Таму мэтазгодна зрабiць самы дасканалы палiў i суперпадкормку. Палiў можна проста павялiчыць у 1,2—1,5 раза. А ў той настой каравяку дадаць на вядро паўлыжкi салетры (караняплоды будуць лепш афарбаваныя ў аранжавы колер) i лыжку хлорыстага калiю (тыя ж караняплоды лепш будуць захоўвацца. Хлор яны любяць). I апошняе. Усё, што гаварылася пра моркву, падыходзiць i для сталовых буракоў. Нават суперпадкормка (настой каравяку, салетра i хлоркалiй).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння быццам бы няма асаблiвых клопатаў пра чырвоную прыгажуню з зялёнай касой |
|