21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Арганiка нашых агародаў i садоў

25.08.2009 21:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мы хочам, каб нашы прысядзiбныя ўчасткi i дачы заўжды плацiлi высокiмi ўраджаямi садавiны i агароднiны. Для гэтага трэба патурбавацца самiм гаспадарам. З году ў год неабходна ўносiць патрэбную колькасць арганiчных i мiнеральных угнаенняў, варушыць зямлю, знiшчаючы пустазелле i шкоднiкаў, палiваць.

Найлепшы эфект даюць угнаеннi арганiчнага паходжання. Гэта кал жывёлы i птушак на саломеннай падсцiлцы, кампост, рознае смецце, торф, трава i лiсце, фекалii, сапрапелi, пiлавiнне i кара дрэў, папера, многае iншае. Арганiчнае рэчыва дае раслiнам усе неабходныя для развiцця элементы сiлкавання, павялiчвае ўтрыманне гумусу ў глебе, паляпшае водны, цеплавы i газавы рэжымы, стымулюе работу розных мiкраарганiзмаў. Апошнiя ператвараюць нават недаступныя элементы ў найбольш спрыяльныя для раслiн.

На першае месца паставiм кал. Гэта выдзяленнi жывёлы i птушак, падсцiлка. У iх — уся сiла гною. Напрыклад, мача ўтрымлiвае да 20 працэнтаў калiю i цi не палову азоту. А такiя элементы, як фосфар, сера, кальцый, магнiй, бор? Астатняя колькасць азоту i большая частка калiю змяшчаецца якраз у цвёрдых выдзяленнях. Чым лепшыя корм, пойла i ўвогуле догляд, тым лепшы па сваiх «баявых якасцях» гной. Асаблiва добры ён бывае на падсцiлцы са здробненай саломы — ячнай, пшанiчнай, жытняй.

Пiлавiнне амаль заўжды кiслае, разаграваецца i «гарыць» паволi. Па гэтай прычыне гной з пiлавiннем лепш уносiць з восенi. Цi класцi на даспяванне, перасыпаючы салетрай.

Увогуле, «сярэднi» гной утрымлiвае да 75 працэнтаў вады, 21 працэнт арганiчных рэчываў, 0,5 — азоту, 0,25 — фосфару, 0,6 — калiю, 0,35 працэнта кальцыю, сотыя долi працэнта мiкраэлементаў. Абсалютная большасць гэтага элексiру ўрадлiвасцi знаходзiцца ў прыдатнай для каранёў i лiсцяў форме.

Па якасных паказчыках першынство належыць конскаму гною. Асаблiва калi ў якасцi корму выкарыстоўваюцца камбiкармы, сена, авёс, а для падсцiлкi — рэзаная салома i торф. Апошнiя кампаненты не даюць азоту ўлятучвацца ў паветра.

Гной лёгкi, валодае адметнымi цеплавымi якасцямi. Iм набiваюць цяплiцы i парнiчкi. У глiнянай глебе ён «разбаўляе» цвёрдыя грудкi, робiць зямлю прыдатнай для сяўбы ўсiх агародных культур.

Каравяк i гной са свiнарнiкаў больш вадкi i кiслы. Ён горш разаграваецца, менш выдзяляе цяпла. Усё ж у лёгкiх глебах праяўляе зайздросную эфектыўнасць. Асаблiва ён добры для капусты i падкормак.

Авечы гной мэтазгодна палiваць жыжкай з-пад кароў цi свiней. У такiм разе ён лепш даспявае i засвойваецца раслiнамi.

Птушыны памёт у поўным сэнсе можна назваць канцэнтрацыяй усiх элементаў урадлiвасцi. Асаблiва шмат у iм азоту. Азот вельмi рухомы i лёгка выпараецца ў паветра. За два месяцы захоўвання страты складаюць да паловы! У куратнiках заўсёды стаiць пах амiяку. Каб страт было менш, падсыпаць торф, салому, якiя ўсмоктваюць азот, захоўваюць яго. Захаваць азот можна падсушкай памёту цi яго прамарожваннем.

«Дабро» з куратнiкаў выкарыстоўваецца ў падкормках (1:15, 1:20). Абавязкова настойваць. Элементы сiлкавання павiнны перайсцi ў ваду.

Гноевая жыжка — гэта мача, якая перабрадзiла. У ёй у асноўным азот i калiй. Дзейнiчае хутка i якасна. Азот i калiй засвойваюцца каранямi i лiсцямi. Страт амаль нiякiх. Жыжку (як i птушыны памёт) лепш прымяняць у падкормках, разбаўляючы 6 часткамi вады.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы хочам, каб нашы прысядзiбныя ўчасткi i дачы заўжды плацiлi высокiмi ўраджаямi садавiны i агароднiны. Для гэтага трэба патурбавацца самiм гаспадарам
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика