Са скiдкай — толькi з iнвалiдам I групы
Я — удзельнiк вайны. Вельмi хачу з’ездзiць да сваякоў у Краснадар. Ведаю, што магу ехаць раз у два гады туды i назад па чыгунцы бясплатна. Але здароўе не дазваляе адпраўляцца ў такую далёкую дарогу аднаму. Можа, i для чалавека, якi будзе мяне суправаджаць, ёсць нейкiя скiдкi?
Андрэй САМОЙЛЕНКА, вёска Заелiца, Глускi раён. Як паведамiў начальнiк пасажырскай службы Беларускай чыгункi В. Кашанаў, у адпаведнасцi з арт. 2 «Пагаднення аб узаемным прызнаннi правоў на льготны праезд для iнвалiдаў i ўдзельнiкаў ВАВ, а таксама асоб, прыраўнаваных да iх», 50-працэнтная скiдка на праезд па чыгунцы прадастаўляецца толькi грамадзянам, якiя суправаджаюць iнвалiдаў вайны I групы цi прыраўнаваных да iх асоб. Чалавек, якi суправаджае ўдзельнiка вайны, а той не мае I групы iнвалiднасцi, абавязаны аплацiць поўны кошт бiлета.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Я — удзельнiк вайны. Вельмi хачу з’ездзiць да сваякоў у Краснадар. Ведаю, што магу ехаць раз у два гады туды i назад па чыгунцы бясплатна
|
|