За размовы ўсё роўна заплацiш больш
Сяргей РАСОЛЬКА
«ГАРАЧЫ» ТЭЛЕФОН «ЗВЯЗДЫ» 268-27-41 Абанентаў мясцовай тэлефоннай сувязi ў Лёзненскiм раёне перавялi на пагадзiнную аплату. У Галiны Уладзiмiраўны Мароз з вёскi Крынкi пасля першага ж выстаўленага за перамовы рахунку ўзнiкла пытанне: чаму плацiць давялося больш? Паводле слоў заяўнiцы, сувязiсты нiчога ёй патлумачыць цi не захацелi, цi не змаглi.Шкада, бо пытанне зусiм простае. Так, нiякiх парушэнняў цi памылак пры выстаўленнi рахунку няма. Калi абанент жадае пазванiць у iншы горад, гарадская тэлефонная станцыя звязвае яго з аўтаматычнай мiжгародняй тэлефоннай станцыяй, але тарыфы на мiжгароднiя (цi мiжнародныя) перамовы не ўлiчваюць затрат мясцовых тэлефонных сетак на ўстанаўленне гэтай сувязi. Таму атрымлiваецца, што абаненту пахвiлiнная плата за сувязь налiчваецца па дзеючых тарыфах як бы двойчы: за мiжгорад i за мясцовыя размовы. Дарэчы, у падобных сiтуацыях чытачы, дзе таксама адбываўся перавод мясцовай сувязi на пагадзiнную аплату, неаднойчы выказвалi думку: маўляў, каб не было блытанiны, лепш у такiх выпадках выстаўляць адзiн агульны тарыф. Але ж па сутнасцi чалавек, якi карыстаецца мiжгародняй сувяззю, усё роўна аўтаматычна дадаткова аплацiць такую ж колькасць хвiлiн, як за мясцовыя размовы. Навошта тады агульны тарыф? Хiба толькi для самападману?..
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Абанентаў мясцовай тэлефоннай сувязi ў Лёзненскiм раёне перавялi на пагадзiнную аплату. У Галiны Уладзiмiраўны Мароз з вёскi Крынкi пасля першага ж вы |
|