Шатландскi ласось змяшчае хiмiкаты
      
					
Атлантычны ласось, якi выводзiцца ў Шатландыi, змяшчае вялiкую колькасць хiмiкатаў, якiя становяцца прычынай захворвання на рак. Такiя даныя даследавання, праведзенага амерыканскiмi вучонымi, апублiкаваныя ў амерыканскiм часопiсе «Саенс». 
				
				
				Пры гэтым колькасць таксiнаў у ласосi, якi выводзiцца ў гаспадарках, значна большая, чым у рыбе, якая жыве на волi. У цэлым у Еўропе канцэнтрацыя ласосяў, заражаных хiмiкатамi, нашмат большая, чым у Паўночнай Амерыцы цi Чылi. Спажыванне гэтага ласося часцей, чым адзiн раз у чатыры месяцы, можа значна павялiчыць рызыку захворвання, папярэджваюць вучоныя. Еўрапейскiм спажыўцам ласося трэба абмежаваць ужыванне яго ў ежу да аднаго раза ў месяц прыкладна па 200 г. 
 Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код: 
							
							На вашем ресурсе это будет выглядеть так 
							Атлантычны ласось, якi выводзiцца ў Шатландыi, змяшчае вялiкую колькасць хiмiкатаў, якiя становяцца прычынай захворвання на рак. Такiя даныя даследава 
  | 
 
		
		
		 
     |