21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Двое дзяцей i прозвiшча на «С»...

25.08.2009 21:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана ЯСКЕВIЧ

Самыя сiмпатычныя дзяўчаты ў Бярозе выходзiлi замуж за лётчыкаў. Яно i зразумела. Побач з невялiкiм тыповым райцэнтрам размясцiлася лётная часць. Вядома, «першай справай — самалёты», але ж i вяселлi ў ваенным гарадку спраўлялi досыць рэгулярна. Раiса з Мiхаiлам былi тут адметнай парай. Яна — выкладчыца музыкi, ён — лётчык-ас. Iх аб’ядноўвала не толькi знешняя прыгажосць, але i адносiны да працы, да сям’i, да жыцця наогул.

Стаўшы афiцэрскай жонкай, Рая лiчыла натуральным дзялiць з мужам усе цяжкасцi службы, не наракаць на тое, што надта часта даводзiлася выхоўваць дзяцей адной. Калi старэйшай дачушцы было 10 месяцаў, мужа накiравалi ў працяглую камандзiроўку на Кубу. Ён вярнуўся амаль праз год, а малая ўжо называла татам суседа Сямёна з пятага паверха. У таго была амаль такая ж дачка. Дзяўчынкi разам гулялi i разам беглi насустрач «татачку Сёмачку», калi ён вяртаўся са службы. За месяц да нараджэння сына капiтан Сцяпанаў паляцеў у камандзiроўку ў В’етнам. Iшлi гады, дзецi падрасталi. I самым вялiкiм святам для сям’i заўсёды было вяртанне бацькi дадому.

Калi ён паехаў у Афганiстан другi раз, Раiса стала заўважаць за сабой нешта новае. Нейкiя назойлiвыя фразы, словы з вершаў, песень бясконца круцiлiся ў галаве, i галоўнае — паўтаралiся. Як толькi пачынала думаць аб гэтым, аналiзаваць, палохалася: што б гэта значыла? Гульня нерваў працягвалася, i не было нiякай сiлы пазбавiцца ад яе. У 1983-м, калi ён ваяваў там першы раз, адольвалi маркота i роспач, але не было нiчога падобнага. Цяпер усялякая дробязь здавалася дрэннай прыметай, нядобрым знакам. Любы ГАЗiк ля пад’езда (у ваенным гарадку нямала такiх машын) абавязкова ўяўляўся аўтамабiлем ваенкамата, што прывёз страшную вестку. Апошнiм часам яна часта лавiла сябе на зусiм дурным занятку. Пастаянна загадвала: «Калi я дайду да прыпынку раней, чым падыдзе аўтобус, — усё будзе добра», словазлучэнне «вернецца жывы» не вымаўляла нават у думках. I бегла, як ненармальная, каб паспець раней за аўтобус. Потым саромелася, забараняла сабе надалей такую дурноту. Але ўсё паўтаралася.

Не было з кiм пагаварыць пра гэта. Перад дзецьмi яна лiчыла сваiм абавязкам нiяк не паказваць свайго настрою. Сяброўкам па гарадку, якiя зайздросцiлi «вялiкiм» афганскiм грашам, адкрываць душу было б проста неразумна.

Праўда, апошнiм часам яны крыху сышлiся з Галяй. Але Галя маладзейшая, яе самую трэба было б падтрымаць i суцешыць. Iх мужы — падпалкоўнiк Мiхаiл Сцяпанаў i старшы лейтэнант Уладзiмiр Сыцько на гэты раз ад’язджалi на вайну разам. З Галяй Сыцько яны сустракалiся па дарозе на працу. Абменьвалiся скупымi навiнамi. Абмяркоўвалi кароткiя паведамленнi радыё i тэлебачання, iмкнулiся iх разгадаць, расшыфраваць...

Напярэдаднi Галя сказала, што бачыла страшны сон. Нават расказаць яго толкам не магла: нешта шэрае цягучае i жудаснае.

— Думаеш увесь час, вось i снiцца, — супакойвала Раiса. — Сон — адлюстраванне работы падсвядомасцi. Яна, гэта самая падсвядомасць, тонкая матэрыя, асобны свет, якi iснуе аўтаномна, але ўсё-такi з’яўляецца часткай нашай душы. Вось яна i выдае час ад часу карцiнку. Выкiнь з галавы. У выхадныя лепей схадзi з дзецьмi куды-небудзь — у парк, цi што.

Гаварыла, i самой падабалася. Здавалася — пераканаўча. I ў такiя мiнуты забывала пра свае назойлiвыя праследаваннi. Значыць, лякарства ў тым, каб быць упэўненай у сваiх сiлах, каб умець суцяшаць iншых, каб быць моцнай...

А ў пятнiцу увечары Галя пазванiла i вымавiла зусiм не сваiм голасам два словы:

— Вову вязуць.

Бегчы было недалёка. У галаве стукала: яна нiчога толкам не ведае. Спачатку трэба высветлiць. Бываюць памылкi. Куды званiць? Пятнiца, вечар, у ваенкамаце нiкога не будзе, афiцэры на рыбалку даўно паехалi. Пад гэтыя думкi i ўляцела ў кватэру Галi. Там ужо быў яе бацька. Галя сядзела, нiбы каменная. Бацька, неяк адразу пастарэўшы, разгублена сказаў Раiсе:

— У ваенкамаце нiкога няма. Галя на рабоце была, пазванiлi суседцы. Яны i самi добра не ведаюць, сказалi толькi: афiцэр-лётчык, двое дзяцей, прозвiшча на «С». Званi, дачка, на аэрадром, там цябе ўсе ведаюць.

Узялася за тэлефон... i рванула ў мазгах, у сэрцы, у нагах: i ў мяне ж двое дзяцей i прозвiшча на «С».

Не ўпала, не забiлася ў iстэрыцы. Паклала трубку спакойна.

— Гэта Мiшу вязуць, — i нiяк не магла зразумець, сказала гэта цi падумала. Не, не сказала. Словы навучылася стрымлiваць. Але яны нiбы пачулi думкi. Пачулi апошнюю фразу, сказаную бацькам. Iх таксама асянiла.

Галiна падняла вочы. I яны сустрэлiся з вачамi Раiсы. Цяпер iх погляды былi аднолькавыя. У iх свяцiлася спадзяванне на сваё шчасце i нежаданне няшчасця другой. Але адно без другога было немагчыма. I ўсё-такi сваё пераважвала. Гора спаборнiчала з надзеяй у душы кожнай жанчыны. Так працягвалася бясконца доўга i ператварылася ў маўклiвы марафон пакут. Трэба было нешта рабiць.

На аэрадроме нiчым не суцешылi. Камандзiр палка паўтарыў словы Галiнага бацькi. Папрасiў набрацца цярпення i чакаць. Тыя, хто суправаджае, вязуць усе неабходныя дакументы.

Наступiла ўсеагульнае здранцвенне. Усе думкi звялiся да адной: хутчэй бы. Чакаць давялося да наступнага дня. Да апошняй хвiлiны, калi прызямлiўся «чорны цюльпан». Вынеслi скрыню. Выйшлi афiцэры са стомленымi вачыма. Яны столькi пабачылi гора ад паўднёвай мяжы да Беларусi! Яны нешта гаварылi, але Раiса iх не чула. Не чула зусiм. Яна ператварылася ў зрок.

Доўга, вельмi доўга разбiвалi вялiзную скрыню. Планкi падалi адна за адной. А iх было так многа, яны ўсё нiяк не канчалiся. I вось паказалася яшчэ адна драўляная абшыўка па форме цынкавай труны. На ёй было выведзена: Сыцько Уладзiмiр Iванавiч.

***

Апiсаная гiсторыя адбылася 17 гадоў таму ў невялiкiм горадзе Бярозе. Муж i жонка Сцяпанавы жывуць там i зараз. Раiса Васiльеўна расказвае, што Мiхаiл Васiльевiч вярнуўся за некалькi месяцаў да вываду войскаў з Афганiстана, захварэў на Боткiна. Яна вельмi ганарыцца сваiм мужам. Ён нiколi не быў кар’ерыстам, не дагаджаў начальству, не перайшоў дарогу таварышу па службе. Можа таму i выйшаў на пенсiю ў званнi падпалкоўнiка, здзейснiўшы 1150 баявых вылетаў. Iншыя i за меншыя заслугi хапалi зоркi i на пагоны, i на грудзi. У афганскай характарыстыцы падпалкоўнiка Сцяпанава ёсць амаль што дзiўны запiс «Не любiць зампалiтаў». Што не любiў, то не любiў, але ў 1991 годзе свой партбiлет не рваў, як некаторыя з iх. Просты хлопец з расiйскага горада Таржка ўсяго ў жыццi дабiваўся сам. Раiса Васiльеўна вельмi перажывае за здароўе мужа. Многiя выпрабаваннi i мiрных, i ваенных будняў вяртаюцца зараз самымi разнастайнымi балячкамi. Уся iх радасць цяпер — у дзецях i ўнуках. Дачка скончыла юрыдычны факультэт, сын адслужыў у армii, таксама атрымаў адукацыю.

Выгадавала сваiх сыноў i Галiна Мiхайлаўна. Старэйшы стаў юрыстам, малодшы атрымаў тэхнiчную спецыяльнасць.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Самыя сiмпатычныя дзяўчаты ў Бярозе выходзiлi замуж за лётчыкаў. Яно i зразумела. Побач з невялiкiм тыповым райцэнтрам размясцiлася лётная часць
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика