21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Грунт для памiдораў, хiмiчны аловак — для мёду

25.08.2009 21:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Як лепш падрыхтаваць грунт для расады памiдораў, дзе купiць хiмiчны аловак, каб правяраць якасць мёду?» — пытаецца Вольга Фамiнiчна СIВЕЦ.

Зямлю для памiдораў рыхтуюць з розных частак перагною, торфу, дзярнiны з дабаўленнем 5 г суперфасфату на 1 кг сумесi. Гэтую сумесь можна прапячы ў духоўцы, можна прапарыць. Для прапарвання ў вялiкую каструлю налiваюць на 1/4 вады, у ёмiстасць з дзiрачкамi (напрыклад, друшляк) насыпаецца зямля, i ўсё гэта, накрытае накрыўкай, каля гадзiны трымаецца на агнi. Апрацоўка гарачай парай — добрая гарантыя знiшчэння лiчынак i ўзбуджальнiкаў многiх хвароб.

Кiслую глебу трэба нейтралiзаваць мелам цi гашанай вапнай, шчолачную можна крыху падкiслiць растворанай у вадзе таблеткай аскарбiнкi.

Каб вызначыць у хатнiх умовах узровень кiслотнасцi, трэба на 1/3 запоўнiць зямлёй 200-грамовую бутэльку, у якую да паловы дабавiць вады i насыпаць 1/2 чайнай лыжкi мелу, нацягнуць соску. Некалькi мiнут усю сумесь устрэсваць. Чым мацней надзьмецца соска — тым вышэйшая кiслотнасць глебы.

Што датычыць другой часткi пытання. Хiмiчныя алоўкi, хоць i вельмi рэдка, але ўсё ж прадаюцца ў аддзеле канцылярскiх тавараў. Прамысловай iх вытворчасцi, як раней, зараз не iснуе, ды i якасць iх зусiм не такая, якая была раней.

Як мяркуюць вопытныя пчаляры, натуральнасць мёду нельга вызначыць пры дапамозе хiмiчнага алоўка. Прасцейшы спосаб выяўлення натуральнасцi мёду, у прыватнасцi, выяўленне дабавак — гэта развядзенне ў вадзе. Калi мёд без дабавак, то раствор атрымлiваецца крыху мутнаватым, без асадку. Пры наяўнасцi дамешкаў (крухмалу) утвараецца асадак. Наяўнасць крухмалу можна выявiць i дабаўленнем да раствору некалькiх кропель ёду. Раствор стане сiнiм. Прымесi мелу можна выявiць уздзеяннем якой-небудзь кiслаты, напрыклад воцату. У гэтым выпадку адбудзецца ўспеньванне з прычыны выдзялення вуглякiслага газу.

Для выяўлення ў мёдзе бульбяной альбо цукровай патакi або трысняговага цукру трэба рабiць больш складаныя пробы ў спецыяльных лабараторыях.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Як лепш падрыхтаваць грунт для расады памiдораў, дзе купiць хiмiчны аловак, каб правяраць якасць мёду?» — пытаецца Вольга Фамiнiчна СIВЕЦ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика