Памяцi Васiля Быкава
Аляксандр ПУКШАНСКI
Кiраўнiцтва Вiцебскага аблвыканкама выдала распараджэнне аб увекавечаннi памяцi народнага пiсьменнiка Васiля Быкава, якi нарадзiўся ў Прыдзвiнскiм краi.
19 чэрвеня яму споўнiлася б 80 гадоў. Да гэтага дня запланавана аднавiць хату Быкавых у вёсцы Бычкi, што ў Ушацкiм раёне. З абласнога бюджэту выдзелена больш за 30 мiльёнаў рублёў. Потым тут створаць музей. Улiчваючы, што будучы пiсьменнiк вучыўся ў весцы Кублiчы, што за дваццаць кiламетраў ад Бычкоў, вырашаецца пытанне аб наданнi iмя Васiля Быкава мясцовай сельскай бiблiятэцы. А ў Вiцебску на будынку дзiцячай мастацкай школы з’явiцца памятная дошка, якая будзе нагадваць аб тым, што ў гэтым доме ў 1939—1940-м гадах Быкаў вучыўся на скульптурным аддзяленнi мастацкага вучылiшча.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiцтва Вiцебскага аблвыканкама выдала распараджэнне аб увекавечаннi памяцi народнага пiсьменнiка Васiля Быкава, якi нарадзiўся ў Прыдзвiнскiм кра |
|