21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Усё здарылася нечакана...

25.08.2009 21:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга ШАЎКО

МАЛАДЫМ БАЦЬКАМ

Маленькiя дзецi пазнаюць навакольны свет пераважна пры дапамозе гульняў. А прыроджаная цiкаўнасць так i цягне iх да рэчаў, якiя часта тояць у сабе сур’ёзную небяспеку. Як уратаваць малых ад няшчасных выпадкаў i якую першую дапамогу неабходна аказваць пры траўмах рознага кшталту?

Даволi частае пашкоджанне ў малых — вывiх плечавога сустава. Гэта адбываецца ў тым выпадку, калi дарослыя, ведучы дзiця за руку, рэзка торгаюць яе ўверх або, падымаючы за кiсцi рук, пераносяць яго праз лужыну, канаву. Вывiх можна атрымаць i пры падзеннi, няўклюдным руху.

Прызнакамi гэтай траўмы з’яўляюцца раптоўны рэзкi боль, змяненне формы сустава, ацёк яго. Не трэба ўпраўляць вывiх самастойна. Задача дарослых — забяспечыць суставу нерухомасць i спакой. А для гэтага неабходна прыбiнтаваць руку да тулава ручнiком, хусцiнкай або шалiкам. I абавязкова звярнуцца ў блiжэйшы траўмапункт.

Вельмi небяспечныя выпадкi, калi ў арганiзм трапляе iншароднае цела. У дыхальных шляхах гэта выклiкае рэзкi кашаль. Так бывае, калi дзiця ўзяло ў рот i ўдыхнула нейкi дробны прадмет. Трэба папрасiць малога пакашляць як мага мацней — часам такiм чынам удаецца выштурхнуць перашкоду з гартанi. Або пакладзiце дзiця сабе на каленi ўнiз галавой i паляпайце па спiне. Калi гэта не дасць вынiку, неабходна тэрмiновая медыцынская дапамога, бо iншароднае цела можа трапiць у бронхi, што вельмi небяспечна.

Часта дзецi, гуляючы, засоўваюць сабе ў нос гарошыны, дробныя пацеркi, семкi i г. д. Iншы раз iх удаецца выдалiць, прымусiўшы малога моцна высмаркацца, папярэдне закапаўшы ў нос некалькi кропель эфедрыну.

Аднак гэтыя меры не дапамогуць, калi iншароднае цела пайшло глыбока. Неабходна тэрмiнова адвесцi дзiця да ларынголага. Пры гэтым малому трэба растлумачыць, што, пакуль гарошына застаецца ў носе, дыхаць варта толькi ротам; уцягванне паветра носам можа садзейнiчаць прасоўванню прадмета далей углыб.

Калi дзiця праглынула маленькi гладкi шарык, гузiк, пацерку, то асаблiва хвалявацца не варта: маленькiя прадметы, якiя не маюць вышчарбленых краёў, звычайна паспяхова прасоўваюцца па кiшачнаму тракту, i прыкладна праз суткi вы ўбачыце iх у начным гаршку. Абавязкова прасачыце за гэтым.

Аднак, калi прадмет быў востры (цвiк, iголка), ён можа паранiць сценкi стрававода, страўнiка, кiшэчнiка. Таму дзiця неабходна тэрмiнова даставiць у медыцынскую ўстанову, каб зрабiць рэнтгенаўскае абследаванне. Асаблiва гэта важна пры скаргах на боль у жываце.

Дзiцяцi, якое праглынула iншароднае цела, нельга даваць слабiцельнае. Кармiць трэба аб’ёмнай ежай: бульбяным, маркоўным, бурачным пюрэ, цёртым яблыкам, кашай, свежым хлебам.

Вялiкiя праблемы могуць выклiкаць парушынкi ў воку. Такое часта здараецца падчас гульняў на вулiцы ў ветранае надвор’е, у запыленых памяшканнях, пры яздзе на веласiпедзе. Гэта пашкоджанне звычайна выклiкае рэзкi боль, слёзацячэнне, святлобоязь, пачырваненне слiзiстай абалонкi. Дзiця пачынае церцi вока, а гэта ўзмацняе раздражненне i можа нанесцi дадатковыя пашкоджаннi.

Старанна вымыйце рукi, паспрабуйце адцягнуць нiжняе павека дзiцяцi i кончыкам чыстага бiнта здымiце iншароднае цела. Калi парушынка трапiла пад верхняе павека, пацягнiце яго за вейкi ўнiз i загнiце край павека ўверх. Калi ж адна, дзве спробы не ўдалiся, больш гэтага рабiць не варта. Закапайце ў вока гатаваную ваду, i няхай дзiця памiргае — вада можа змыць парушынку, а калi i гэта не дапаможа, завяжыце вока стэрыльным бiнтам i звярнiцеся да ўрача.

У вока можа трапiць i звычайная дробная мушка, што выклiкае механiчнае раздражненне слiзiстай, часам значнае. Можа ўзнiкнуць алергiчная рэакцыя на ядавiтую лiмфу насякомага, таксiчнае ўздзеянне ад пападання валаскоў вусеня ў поласць вока. Пашкоджанне могуць нанесцi i лiчынкi авадня. У такiх сiтуацыях вельмi важна распытаць дзiця, як, калi i дзе разбалелася вока. I абавязкова паведамiць аб гэтым урачу, каб дыягназ быў пастаўлены правiльна.

Вынiкам неабачлiвасцi дарослых з’яўляюцца апёкi дзяцей кiпенем, малаком, гарачай ежай. Каб палегчыць боль, паспяшайцеся падставiць апечаны ўчастак цела пад струмень халоднай вады. На пяшчотнай скуры дзiцяцi хутка можа з’явiцца пухiр — яго нельга праколваць. Не трэба змазваць месца апёку нiякiмi мазямi, пасыпаць парашкамi. Чым большая плошча апёку, тым мацней парушаецца агульны стан дзiцяцi. I калi апёк моцны, а плошча яго большая за далонь дзiцяцi, выклiкайце «хуткую дапамогу», а да яе прыезду прыкрыйце апечанае месца чыстай марляй, сурвэткай, ухутайце малога ў коўдру, давайце яму як мага больш пiцця.

Атручэнне бытавымi хiмiчнымi рэчывамi можа быць вельмi небяспечным, калi гэта ацэтон, хларафос, сродкi для барацьбы з грызунамi, анiлiнавыя фарбавальнiкi. У такiм разе дзiцяцi неабходна экстранная медыцынская дапамога. Менш таксiчныя касметычныя сродкi, крэм для абутку, чарнiла, акварэльныя i алейныя фарбы i г. д. Але пры атручэннi любымi бытавымi рэчывамi неабходна адразу ж выклiкаць у дзiцяцi ванiты, нацiснуўшы пальцам, чаранком лыжкi на корань языка, даць багатае пiццё i звярнуцца па медыцынскую дапамогу.

Атручэнне лекамi — адно з самых небяспечных. Яно можа праяўляцца ўзбуджэннем або вяласцю, раптоўным глыбокiм сном, парушэннем дыхання i сардэчнай дзейнасцi. Медыцынская дапамога павiнна быць экстраннай. Калi дзiця ў прытомнасцi, найхутчэй выклiкайце ў яго ванiты. Да прыезду «хуткай дапамогi» пастарайцеся ўстанавiць, якiя менавiта лекi яно праглынула i ў якой колькасцi.

Атручэнне шчолачамi i кiслотамi адразу ж выклiкае рэзкi боль у роце, горле, страваводзе, ацёк слiзiстых абалонак вуснаў, поласцi рота, гартанi. Тэрмiнова дайце дзiцяцi як мага больш вады. Калi адбылося атручэнне кiслотамi (воцат, раствор салянай цi iншай кiслаты), дабаўце ў ваду для iх нейтралiзацыi соду (1 чайную лыжку на шклянку вады); калi шчолачамi (каустычная сода, мыйныя сродкi), злёгку падкiслiце ваду лiмонным сокам, воцатам, лiмоннай кiслатой. Пры моцных атручэннях каштоўная кожная мiнута.

I яшчэ. Першую дапамогу пры няшчасных выпадках трэба аказваць без мiтуснi, бо трывога дарослых перадаецца i дзiцяцi. Яно палохаецца, i яго самаадчуванне пагаршаецца.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маленькiя дзецi пазнаюць навакольны свет пераважна пры дапамозе гульняў. А прыроджаная цiкаўнасць так i цягне iх да рэчаў, якiя часта тояць у сабе сур
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика