Калi краiна ўступае ў МАМ?
Святлана БАРЫСЕНКА
У лiстападзе Беларусь можа стаць паўнавартасным членам Мiжнароднай арганiзацыi па мiграцыi. Аб гэтым, у прыватнасцi, паведамiў журналiстам мiнiстр унутраных спраў Рэспублiкi Беларусь Уладзiмiр Навумаў па завяршэннi нарады з удзелам генеральнага дырэктара МАМ Брунсана МакКiнлi.
На рабочай сустрэчы абмяркоўвалiся перш-наперш дзве тэмы: патэнцыял работнiкаў, якiя процiстаяць нелегальнай мiграцыi ў рэспублiцы, i спецыфiка мiграцыйных працэсаў памiж краiнамi СНД, памiж СНД i ЕС, нарэшце, памiж СНД i ўвогуле краiнамi свету. Паводле слоў мiнiстра Навумава, нiводная краiна не здольна змагацца з нелегальнай мiграцыяй самастойна. На працягу блiжэйшых дзён «будуць выпрацаваны яшчэ пэўныя меры па процiдзеянню нелегальнай мiграцыi». Аднак надалей Беларусь мае патрэбу ў выпрацоўцы кансалiдуючых дзеянняў адносна легальнай мiграцыi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У лiстападзе Беларусь можа стаць паўнавартасным членам Мiжнароднай арганiзацыi па мiграцыi. Аб гэтым, у прыватнасцi, паведамiў журналiстам мiнiстр уну
|
|