21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Кожная трэцяя тона сельгаспрадукцыi ў краiне будзе вырабляцца на Мiншчыне

25.08.2009 21:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Віктар ХУРСІК

БУДЗЕМ ЕСЦI СВАЁ

Каб справiцца з гэтай задачай, сельгасвытворцы вобласцi вядуць рэфармаванне галiны.

«Звязда» працягвае асвятляць працэсы, што адбываюцца ў сельгасвытворчасцi. Нагадаем, што мiнулы матэрыял быў падрыхтаваны з двух раёнаў Магiлёўскай вобласцi. Зараз наш карэспандэнт аналiзуе працэсы, што адбываюцца ў галiне вырошчвання i перапрацоўкi садавiны i гароднiны на Мiншчыне.

Таннае пладова-ягаднае вiно i салянка — «вiзiтныя» карткi мiнулых перапрацоўшчыкаў агароднiны i, безумоўна, любiмая страва пэўнай катэгорыi нашых грамадзян. Гэта спалучэнне выпеставанае мiнулым, не вельмi заможным нашым жыццём i ўлiчвае беларускую ментальнасць — сцiпласць ва ўсiм. Не буду ставiць пад сумненне якасць беларускiх напiткаў i закусак (як, зрэшты, i перавагу нашай ментальнасцi), але зазначу, што сусветная практыка прапануе да стала куды больш шырокi набор вiтамiннай прадукцыi. За мяжой садавiна i гароднiна — аснова рацыёну чалавека, прымета высокай культуры харчавання. Значыць i наш стол павiнен вызначацца вялiкай разнастайнасцю памянёных прадуктаў.

Некалькi гадоў таму прэзiдэнт краiны паставiў перад сельгасвытворцамi Мiнскай вобласцi задачу: пашырыць вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыi, забяспечыць ёю беларускую сталiцу i насельнiцтва вобласцi, а таксама павысiць экспартны патэнцыял галiны. Кожная трэцяя тона харчавання ў рэспублiцы павiнна вырабляцца на Мiншчыне.

Пастаўленая задача лягла ў аснову дзеянняў кiраўнiцтва Мiнскай вобласцi па карэннай перабудове працы сельскагаспадарчага комплексу, у тым лiку i плода-агароднiнаводства.

Аднавiць страчаны патэнцыял нялёгка. Асаблiва калi ўлiчыць, што некалi вытворчасць вiтамiннай прадукцыi вялася планава, у межах дзяржзаказу, а сабекошт яе быў лiчбай чыста ўмоўнай. На велiзарныя страты тады нiхто не звяртаў увагi (хто бываў на плодаагароднiнных базах, можа гэта пацвердзiць). Стан сельскiх перапрацоўчых прадпрыемстваў, iснуючы асартымент, адсутнасць нават прымiтыўнага (вельмi далёкага ад сусветнага) маркетынгу ў галiне, ды i сама псiхалогiя перапрацоўшчыкаў (нашы з’ядуць усё) не надта спрыялi тады аўтарытэту галiны. Пра сусветны рынак перапрацоўчыя заводы i не марылi.

Зразумела, новую справу павiнны рабiць людзi кампетэнтныя, энергiчныя, якiя добра арыентуюцца ў сучасных працэсах вытворчасцi i збыту. Кiраўнiцтва вобласцi палiчыла, што менавiта такiмi якасцямi валодае Юрый Пiлiпавiч САЎЧАНКА, якому зусiм нядаўна даверана кiраваць галiной.

Юрый Пiлiпавiч не навiчок у сельгасвытворчасцi. Ён кандыдат сельскагаспадарчых навук, за плячамi сельгасакадэмiя i вялiкi практычны вопыт. Доўгi час ён працаваў на Гомельшчыне: узначальваў калгас, працаваў намеснiкам старшынi Слуцкага райвыканкама. Першае пытанне да яго як да былога старшынi:

— Юрый Пiлiпавiч, дык якая форма ўласнасцi найбольш эфектыўная пры гаспадараннi на зямлi?

— I сёння, калi дазволены ўсе арганiзацыйныя формы, лёс сельскай гаспадаркi па-ранейшаму залежыць ад гаспадара. У рупнага старшынi i зараз вынiкi добрыя. Тое ж можна сказаць i пра сялянскае падвор’е. Прывяду толькi адзiн прыклад. Падчас маёй працы старшынёй былi двары, якiя за год прадавалi дзяржаве па дзве тысячы кiлаграмаў малака. Прычым трымала кароўку там не маладая сям’я, а нямоглыя старыя. Ну а калi б за справу ўзялiся маладыя? Цi возьмем тую ж бульбу. Захоўваючы адпаведныя ўмовы i сеючы селекцыйным насеннем, з гектара можна атрымаць да васьмi мiльёнаў рублёў даходу. Калi палову гэтай сумы аднесцi на затраты, усё роўна атрымаецца неблагi заробак. Канешне, гэта цяжкая праца, але яна кормiць. Так што не трэба думаць, што калi дзяржава прымушае селянiна задумацца над сваiм лёсам i лёсам сваiх дзяцей, то робiць яна гэта неабгрунтавана жорстка. Дзецям i ў горадзе давядзецца шмат працаваць, каб жыць. I гэта не трагедыя — увесь свет жыве з працы. Зрэшты, наколькi я памятаю, бясплатнага сыру нiхто нiколi i не абяцаў.

— Адсюль пяройдзем да галоўнай тэмы: як у кароткi тэрмiн вывесцi вобасць у экспарцёры вiтамiннай прадукцыi, папоўнiць прылаўкi сталiцы харчовымi таварамi Мiнскай вобласцi?

— За сталiчны рынак збыту змагаюцца вытворцы не толькi нашай краiны, але i замежжа. Вытворцы Мiншчыны не маюць намеру гэты рынак уступаць. Ужо зараз наш удзел на рынку мясапрадуктаў сталiцы складае 48,5 працэнта, а на рынку малочных — прадуктаў 59,3 працэнта (паводле даных за адзiнаццаць месяцаў мiнулага года). Экспансiя гэтых вiдаў харчовых тавараў будзе павялiчвацца за кошт павышэння iх якасцi (асноўную канкурэнцыю нам складаюць вытворцы Брэстчыны i Гродзеншчыны).

Што датычыцца бульбы i гароднiны, то тут пазiцыi вытворцаў Мiншчыны яшчэ больш моцныя. Мы паставiлi ў мiнулым годзе да стала мiнчан толькi праз пяць сталiчных аптова-рознiчных камбiнатаў 74,5 працэнта гароднiны i 95,3 працэнта бульбы ад патрэбнага. Акрамя таго, пачынаючы з ранняй агароднiны i бульбы, з чэрвеня i да глыбокай восенi, па ўзгадненню з гарвыканкамам i раённымi адмiнiстрацыямi г. Мiнска, на спецыяльна адведзеныя пляцоўкi (пераважна ў «спальных» раёнах горада) усе раёны вобласцi пастаўляюць вiтамiнную прадукцыю. Восенню мiнчане, жыхары iншых гарадоў вобласцi маглi набыць у неабмежаванай колькасцi па даступных цэнах прадукцыю абласных сельгасвытворчых i перапрацоўчых прадпрыемстваў. Адзначу, што ў мiнулым годзе, пры змяншэннi плошчаў, занятых пад гэту культуру, у параўнаннi з 2002 годам амаль на тысячу га, валавы збор бульбы вырас на 23,4 працэнта, ураджайнасць пры гэтым таксама ўзрасла са 102 ц з га да 158 ц. Хаця бульбаводчы комплекс (насенне, тэхнiка, тэхналогii) яшчэ належыць адрадзiць. Стан, у якiм ён аказаўся, лiчу нацыянальнай ганьбай, як, зрэшты, i прамысловае захоўванне бульбы i гароднiны ў буртах.

Вытворчасць агароднiны толькi адкрытай глебы ў вобласцi склала больш як 118 тысяч тон, цi 41,5 працэнта ад агульнарэспублiканскай вытворчасцi.

Трэба адзначыць, што ў кiраўнiцтва горада i вобласцi склалiся адносiны цеснага партнёрства. Я вельмi ўдзячны старшынi Мiнгарвыканкама Мiхаiлу Якаўлевiчу Паўлаву i яго намеснiку Валянцiну Iванавiчу Байдаку за разуменне праблем галiны плодаагароднiнаводства i фiнансаванне некаторых нашых праектаў. Асобна дзякую за дапамогу ў арганiзацыi восеньскiх кiрмашоў i некаторыя авансы, якiя горад выдае пад пастаўку вiтамiннай прадукцыi. Далейшая наша прысутнасць на рынку будзе залежаць ад перабудовы, якую зараз вядзе аблвыканкам у галiне вытворчасцi агароднiны i агульных адносiнаў нашых грамадзян да таго, што вырабляецца на Беларусi. Грамадская думка яшчэ не гатова паверыць таму, што сваё — на самай справе лепшае. Пакуль людзi разважаюць i прыкiдваюць, мы вымушаны пастаўляць сваю прадукцыю на экспарт. У гэты час у рэспублiку завозiцца мора сурагатаў. Сокамi, прыгатаванымi на аснове канцэнтратаў i дабавак, наводнены лячэбныя ўстановы, зоны адпачынку. У гэтым годзе наш Iлаўскi завод, размешчаны на Мядзельшчыне, рэалiзаваў 151 тону натуральных сокаў у асартыменце, спажыла ж курортная зона з гэтай колькасцi нязначную частку, астатняе прадалi за межамi раёна. На Барысаўскiм, Слуцкiм, Стаўбцоўскiм i iншых нашых кансервавых заводах вырабляюцца выдатныя лячэбныя сокi з морквы i буракоў, аднак заявак на iх пастаўку ў лячэбныя ўстановы, школы, дзiцячыя сады мы не маем. Мiж тым, у перыяд нестабiльнага зiмовага надвор’я, рэспiраторных захворванняў, пагрозы эпiдэмii грыпу вiтамiнная прафiлактыка — найлепшы сродак. Кажу гэта не як урач, а як камерсант, якi адчуў гэта па ўзросшых сезонных пастаўках натуральных сокаў у Маскву i iншыя рэгiёны Расii. Вельмi добра там купляецца маркоўны i бярозавы сок з рознымi напаўняльнiкамi: сокам буякоў, чарнiц i г.д.

Агульнавядома, што найбольш карысна для здароўя спажываць прадукты, якiя вырашчаны ў той геаграфiчна-клiматычнай зоне, дзе рос чалавек, жыў на працягу доўгага часу. Наш арганiзм генетычна схiльны спажываць тое, што вырашчана ў Беларусi. Я не супраць экзотыкi, але чаму мы аддаём перавагу iмпартнай прадукцыi? Раiў бы зацiкаўленым мiнiстэрствам звярнуць увагу на нашы сокi. Цi ведаюць яны, скажам, што Барысаўскi завод безалкагольнай прадукцыi вырабляе фiтанапоi з выкарыстаннем зёлак, вырашчаных у экалагiчна чыстай зоне? Спажыванне такiх напояў дазваляе павысiць iмунiтэт. На жаль, адсутнасць попыту на гэты вiд прадукцыi ўнутры рэспублiкi прымушае пастаўляць фiтанапоi на экспарт. Там купляюць iх з ахвотай i ў вялiкай колькасцi.

Сусветная тэндэнцыя ў спажываннi сокаў — поўнае адмаўленне ад кансервантаў. Людзi ўсё больш аддаюць перавагу сокам, прыгатаваным непасрэдна перад спажываннем, i тут ў нас адкрываюцца добрыя перспектывы.

— Наколькi я разумею, «Мiнскплодаагароднiна» («Минскплод-овощхоз») набывае статус праваднiка дзяржаўнай палiтыкi ў сферы забеспячэння гароднiнай вобласцi i горада Мiнска, своеасаблiвага каардынатара гэтай справы. Аднак, калi ён стане ўстановай, што фiнансуецца з бюджэту, беды вытворцаў для яго адыдуць на другi план. Зноў жа, на ўтрыманне штату будуць трацiцца дзяржаўныя сродкi. З пункту гледжання журналiста, было б натуральна захаваць за вашай структурай права аказваць прадпрыемствам практычную дапамогу ў гэты цяжкi для iх час. Напрыклад у пошуку iнвестараў i партнёраў, рэкламе прадукцыi i яе збыце. Зразумела, на аснове гасразлiку.

— Уявiце, што было б, калi б справа забеспячэння сталiцы была аддадзена ва ўладу стыхii. Запэўнiваю, елi б мы ўсё iмпартнае, не заўсёды якаснае i па высокiх цэнах. Пры гэтым свае вытворцы ўвогуле знiклi б. Мы ж iмкнёмся iсцi ад адваротнага: захаваць сваiх вытворцаў, рабочыя месцы, за кошт гэтага забяспечыць гараджан свежай, экалагiчна чыстай агароднiнай i прадуктамi яе перапрацоўкi.

У перыяд перабудовы нават сярод членаў урада былi меркаваннi, што танней завезцi парнiковую гароднiну з-за мяжы, чым вырошчваць у сябе.

На шчасце, кiраўнiкi сельгаспрадпрыемстваў, энтузiясты, спецыялiсты мiнiстэрства сельскай гаспадаркi не дапусцiлi развалу галiны.

Аднак нават лепшым прадпрыемствам, якiя маюць еўрапейскiя паказчыкi па ўраджайнасцi, сёння цяжка ўтрымацца на плаву: даюць аб сабе знаць высокiя цэны на газ. Флагман нашай галiны — агракамбiнат «Ждановiчы», якi атрымлiвае больш як 50 кг агароднiны з квадратнага метра, мае рэнтабельнасць яе вытворчасцi 20 працэнтаў i з кожным годам гэты паказчык змяншаецца. I гэта пры тым, што пры падтрымцы аблвыканкама i адмiнiстрацыi горада на камбiнаце ўстаноўлена эфектыўная кацельня. На наш погляд, зараз мэтазгодна адмовiцца ад будаўнiцтва новых парнiковых камбiнатаў, правесцi рэканструкцыю кацельнага абсталявання эфектыўна працуючых прадпрыемстваў i з дапамогай урада, на ўмове лiзiнгу, набыць для iх сучаснае абсталяванне. Гэта дазволiць зрабiць вытворчасць агароднiны найбольш таннай.

Мы пайшлi на значнае арганiзацыйнае рэфармаванне структуры абласной «Мiнскплодаагароднiны». Цяпер сталiчная кантора гэтай арганiзацыi будзе даўкамплектавана квалiфiкаванымi спецыялiстамi ў межах штатнага раскладу i стане галаўным прадпрыемствам, адказным за выкананне пастаўленых задач. Галаўное прадпрыемства будзе кiраваць шэрагам прамысловых прадпрыемстваў i торгаў. Сыравiнную зону ў асноўным будуць прадстаўляць 47 сельгаспрадпрыемстваў. Такая структура дазволiць забяспечваць зыходнай сыравiнай (садавiной, агароднiнай) па цане сабекошту (цi з 10-дпрацэнтнай рэнтабельнасцю) прапрыемствы, што працуюць на гатовы тавар. Гэта зробiць нашу прадукцыю больш таннай. У сваю чаргу за кошт пашырэння збыту перапрацоўшчыкi будуць падтрымлiваць вытворцаў сыравiны. Усе будуць працаваць на канчатковы вынiк i з гэтага жыць.

Што датычыць галаўнога прадпрыемства, то ў iм структурна будуць выдзелены тры падраздзяленнi. Яны будуць займацца праблемамi вытворчасцi сыравiны, яе перапрацоўкi i збыту. Апошняе падраздзяленне належыць укампектаваць менеджарамi, якiя добра ведаюць рынак i ўмовы работы ў iм, яму ж будуць падначалены i чатыры гарадскiя торгi — у Барысаве, Салiгорску, Слуцку i Жодзiне.

У камунальнай уласнасцi вобласцi маецца сем перапрацоўчых прадпрыемстваў. На жаль, пабудаваны яны вельмi даўно. Скажам, Слуцкi кансервавы завод месцiцца ў карпусах, пабудаваных у 1896 годзе. Апошнi раз капiтальны рамонт там выконваўся ў 1956 годзе. Абсталяванне завода знасiлася, маральна ўстарэла. Найбольш устойлiва працуе на сённяшнi дзень Барысаўскi кансервавы завод. Закупленая некалi аўстрыйская лiнiя па вытворчасцi канцэнтрату пладова-ягадных сокаў дазваляе прадпрыемству трымацца на плыву.

Увогуле ж агароднiнаперапрацоўчыя прадпрыемствы падкасiў развал Саюза, калi ў велiзарных аб’ёмах перапрацоўкi гароднiны адпала патрэба. Гэта не справа, скажам, што Слуцкi воцатны завод, вырабляючы выдатны па сваiх якасцях натуральны воцат, доўгi час працаваў са стратамi. Калi прааналiзаваць, чаму гэта адбывалася, то можна прыйсцi да высновы, якая датычыцца i iншых прадпрыемстваў, — адсутнасць iнвестыцый. Кiраўнiкi дзяржаўных прадпрыемстваў увесь час былi арыентаваныя на тое, што грошы на развiццё будуць выдзеленыя. Аднак i грошай гэтых не паступала, i змянiць форму ўласнасцi не дазвалялi. Мiж тым агульнавядома, што замежны iнвестар у дзяржаўнае прадпрыемства грошы ўкладваць не спяшаецца. Як толькi мы памкнулiся акцыянiраваць Слуцкi воцатны завод, iнвестар знайшоўся адразу ж. Адразу праяснiлася i перспектыва прадпрыемства: ва ўмовах скарачэння сусветнага спажывання хiмiчнага (кiслотнага) воцату слуцкi завод будзе пастаўляць на замежны рынак наш натуральны воцат у сучаснай упакоўцы. Прычым асартымент прадукцыi будзе вельмi разнастайны: воцат для прыгатавання мясных страў, рыбы i г.д. Зразумела, неабходная яго колькасць будзе рэалiзоўвацца i на ўнутраным рынку.

Бузем шукаць iнвестараў, каб значна мадэрнiзаваць i iншыя прадпрыемствы.

Канцэнтрацыя ў адных руках усяго комплексу пытанняў вытворчасцi i збыту прадукцыi дазволiць эканомiць сродкi, квалiфiкавана вырашаць пытаннi, напрацоўваць станоўчы iмiдж. Упэўнены, мы забяспечым Мiнск сваёй якаснай прадукцыяй.

— Але зрабiць гэта будзе няпроста. Гандлёвыя прадпрыемствы не чакалi, пакуль вы развернецеся, — напрацавалi свае сувязi. Харчовы рынак сталiцы падзелены.

— Мы адчулi гэта восенню, калi ўзнiкла напружанне з рэалiзацыяй агароднiны па папярэднiх дагаворах. Мяркую, сёлета такiх непаразуменняў не будзе. Мы не робiм стаўку на пратэкцыянiсцкiя меры, але будзем спадзявацца, што пры аднолькавым узроўнi якасцi i цэн гандлёвыя прадпрыемствы горада будуць аддаваць перавагу айчыннай прадукцыi. Так жыве ўвесь свет. Мне давялося назiраць, як бездакорна працуе канвеер забеспячэння гароднiнай за мяжой. У iм удзельнiчаюць прадпрыемствы рознай формы ўласнасцi, але непаразуменняў памiж iмi няма. У нас жа пакуль iснуюць нестыкоўкi. Там капуснае i маркоўнае поле ўбiраюцца камбайнамi. Узятая з зямлi прадукцыя камбайнам аўтаматычна загружаецца ў кантэйнеры i адвозiцца ў сховiшча. Якасць прадукту пры гэтым выдатная. У нашых умовах, у тым жа Мiнску, сховiшча належыць iншаму ўласнiку — аптова-рознiчнаму плодаагаронiннаму камбiнату. Калi мы нават набудзем такi камбайн i ўсю тэхналогiю да яго, то капусту ў кантэйнерах нам у яго сховiшчы не завезцi. Вiдавочна, што ў iнтарэсах гараджан было б ажыццявiць такi эксперымент. Скажам, на базе таго ж Партызанскага АРПК сталiцы.

Агароднiну мы ўмеем вырошчваць добрую. Шкада, што яе спажыванне неапраўдана скарацiлася. Давялося пачуць неяк пытанне ад iншаземных гасцей, чаму нашы вясковыя жанчыны амаль не карыстаюцца касметыкай, а колер скуры твару ў iх узорны. Сакрэт аказаўся просты: нашы вясковыя прыгажунi спажываюць шмат квашанай капусты.

Мы ставiм перад сабой задачу пашырэння вытворчасцi i выхаду на замежныя рынкi, дзе высокая якасць беларускай садавiны i гароднiны нiколi не ставiлася пад сумненне. Ужо ў блiжэйшы час мы прыступiм да падпiсання дамоў з расiйскiмi спажыўцамi на пастаўку iм агароднiны будучага ўраджаю i, спадзяюся, здолеем задаволiць самыя вытанчаныя густы расiян.

З гэтай мэтай на працягу сёлетняй зiмы мы павiнны правесцi рэвiзiю садоў вобласцi, павiнны выканаць неабходны iх догляд, каб яны зноў запладаносiлi. Будзем iмкнуцца забяспечыць беларусаў не польскай цi малдаўскай, а нашай садавiной.

Сёлета ў калгасе iмя Мiчурына Чэрвеньскага раёна вырашчаны неблагi ўраджай цыбулi — культуры, якую раней завозiлi ў рэспублiку з паўднёвых рэспублiк былога Саюза.

Сёння, пашыраючы плошчы пад агароднiнай, немагчыма планаваць ручную ўборку за кошт «рэкрутаў», што пасылаюцца на палi цэнтрамi занятасцi. Мiж тым, мы ўжо не пойдзем i па шляху выдзялення сродкаў на набыццё новай тэхнiкi непасрэдна гаспадаркам, дзе яны часта выкарыстоўваюцца неэфектыўна. Нядаўна давялося пабываць у Германii. На лiнii па перапрацоўцы морквы (прадукцыйнасць 200 тон у змену) працуюць усяго тры чалавекi, усё механiзавана i аўтаматызавана. На кантролi зыходнага прадукту стаiць фотарэле, якое выбракоўвае моркву па прымеце нават дробнага забруджвання. Раiў бы iнвестарам звярнуць увагу на тое, што i мы маем намер iсцi па шляху выкарыстання абсталявання, якое забяспечвае якасць. I ў нас будуць створаны мабiльныя механiзаваныя атрады, якiя забяспечаць своечасовую сяўбу, догляд i ўборку гароднiны. Механiзатары такiх атрадаў будуць дасканала ведаць сваю тэхнiку i тэхналогiю вырошчвання. З дапамогай нашых спецыялiстаў для iх будуць складзены рабочы план i тэхналагiчныя карты на кожны палетак, дзе будуць вызначаны ўсе магчымыя рэкамендацыi па вырошчванню той цi iншай культуры. За неналежнае выкананне гэтых рэкамендацый спаганяцца будзе строга.

Для таго, каб вырасцiць добры ўраджай агароднiны, без палiвання не абысцiся. Гэта ведае кожны гаспадар. У iнтэнсiўнай вытворчасцi гэта правiла дзейнiчае таксама. На жаль, за мiнулыя гады ўсё напрацаванае ў гэтым накiрунку было разбурана. Даводзiцца пачынаць з нуля. Будзем закупляць тэхнiку, каб зноў вярнуцца да палiвачнага земляробства. На шчасце, пры садзейнiчаннi мiнiстэрства сельскай гаспадаркi, у рэспублiцы ўжо створана сумесная беларуска-германская вытворчасць па вырабу мабiльных палiвальных установак. Маецца толькi адно пажаданне: каб цэны на гэту тэхнiку былi прымальныя i яе можна было набыць па лiзiнгу. Гэта, а таксама тое, што ўдзельная вага гароднiнаводства ў сельгасвытворчасцi вобласцi будзе павялiчвацца, вымушае па-новаму паглядзець на размяшчэнне пасяўных плошчаў у межах вобласцi.

Калi вярнуцца да салянкi, якую вы згадвалi напачатку, то нiякiм чынам мы не маем намеру здымаць з вытворчасцi прадукцыю, якую любяць нашы грамадзяне. Iншая справа, што падаць яе мы павiнны па-сучаснаму, з адпаведнай рэкламай. Шмат належыць зрабiць, каб адшукаць iнвестыцыi ў вытворчасць сучаснай упакоўкi. На першым месцы па экалагiчных паказчыках стаiць шкляная тара, i мы будзем выкарыстоўваць яе для сваёй прадукцыi як мага шырэй. Праўда, самi слоiкi павiнны наблiзiцца да еўрапейскiх стандартаў па ёмiстасцi i форме, ды i адкрывацца яны павiнны не ключамi цi абцугамi, а ўвогуле без усякiх прылад.

I пладова-ягаднае вiно будзем вырабляць.

Вiно Iлаўскага вiнзавода, што ў Мядзельскiм раёне, нядаўна адзначана чарговым медалём на выставе ў Маскве. Гэта безумоўны поспех. Калi яго правiльна скарыстаць, можна атрымаць значны даход. Арыгiнальная бутэлька, прывабная этыкетка — такое вiно можна з поспехам рэалiзоўваць там, дзе яно атрымала высокую ацэнку.

Сёння УП «Iлаўскае» — мнага-профiльнае прадпрыемства, якое ажыццяўляе выраб пладовых вiн, вiнных напiткаў, натуральных сокаў, джэмаў, павiдла, чыпсаў, выкарыстоўваючы сваю сыравiну.

Пачынаючы з 1998 года вiны УП «Iлаўскае» ўдзельнiчаюць у розных мiжнародных конкурсах у Мiнску, Ялце, Маскве, дзе кожны раз атрымлiваюць заслужаныя ўзнагароды. Дваццаццю медалямi i двума кубкамi Гран-пры адзначаны адзiнаццаць найменняў вiн вытворчасцi Iлаўскага завода.

Беларускiя традыцыi высокай якасцi мы будзем захоўваць i надалей. Зрэшты, гэта наш пропуск на рынкi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каб справiцца з гэтай задачай, сельгасвытворцы вобласцi вядуць рэфармаванне галiны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика