Кацюгу дысквалiфiкавалi памылковаСпорт-тайм На пасяджэннi ў Лазане апеляцыйная камiсiя разглядала справу беларускай спартсменкi Анжалiкi Кацюгi (яна была дысквалiфiкаваная на два гады з-за выкарыстання забароненых прэпаратаў) i выявiла парушэннi па 27 пунктах, што дапусцiў Мiжнародны саюз канькабежцаў.Допiнг-тэст спартсменкi не можа лiчыцца станоўчым, бо проба «А» не адпавядае пробе «В». Канчатковае рашэнне ў справе нашай надзеi на Алiмпiядзе ў Турыне будзе вынесена прыкладна праз тыдзень. «Дынама» застаецца ў лiдарах Мiнскае «Дынама» ў чарговым туры Адкрытага першынства краiны па хакею з шайбай на сваёй пляцоўцы абыграла лiепайскi «Металургс» — 2:0 i зараз мае ў сваiм актыве 57 ачкоў. Кiеўскi «Сокал», якi пакуль трымаецца на другiм месцы таблiцы чэмпiянату, уступiў дома «Юнацтву» — 0:1. Аднак украiнская каманда можа апярэдзiць падначаленых Любамiра Покавiча, бо пакуль правяла на тры матчы менш за «Дынама». Вынiкi астатнiх сустрэч: «Брэст» — «Хiмiк-СКА» — 2:1, «Нёман» — «Вiцебск» — 4:2, «Гомель» — «Хiмвалакно» — 3:5, «Керамiн» — «Рыга-2000» — 2:2. Бiятланiсты выступiлi на першым этапе Кубка свету Беларускiя страляючыя лыжнiкi здалi свой першы перадалiмпiйскi экзамен на этапе Кубка свету ў Эстэрсундзе (Швецыя). У спрынце Рустам Валiулiн заняў 13-е месца, Аляксей Айдараў — 14-е, Сяргей Новiкаў — 22-е. Разам з Уладзiмiрам Драчовым яны трапiлi ў залiковую трыццатку гонкi праследавання. Лепшым у iндывiдуальнай гонцы стаў Аляксей Айдараў (12-е месца). У жанчын мацнейшай аказалася Алена Зубрылава. Яе 12-е месца ў спрынце i 14-е ў гонцы праследавання пацвердзiлi статус лiдара жаночай каманды. Беларускi квартэт Iванова—Назарава—Сакалова—Зубрылава фiнiшаваў пятым у эстафеце, а чацвёрка Айдараў—Новiкаў—Валiулiн—Драчоў — шостай. Наступны другi этап Кубка свету пройдзе 7—11 снежня ў Хохфiльцэне (Аўстрыя).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пасяджэннi ў Лазане апеляцыйная камiсiя разглядала справу беларускай спартсменкi Анжалiкi Кацюгi (яна была дысквалiфiкаваная на два гады з-за выкар |
|