«Палавыя прыкметы» лагiчнага мысленняIнфарм-укол Канадскiя вучоныя з Унiверсiтэта Альберты ўстанавiлi, што падчас выканання аднолькавых задач у жанчын i мужчын актывiзуюцца розныя ўчасткi галаўнога мозга.Падчас эксперыменту ўдзельнiкам — мужчынам i жанчынам прапанавалася «асвоiць» аднолькавыя тэсты на памяць, арыентацыю ў прасторы, а таксама вербальныя i простыя маторныя задачы. Адначасова спецыялiсты назiралi за мазгавой актыўнасцю з дапамогай магнiта-рэзананснай тамаграфii. Высветлiлася, што падчас выканання адной i той жа задачы ў мужчын i жанчын павышаецца актыўнасць розных участкаў мозга, пры выкананнi розных задач часам рэгiструецца аднолькавая мазгавая актыўнасць. Для пацвярджэння псiхалагiчных адрозненняў памiж паламi вучоныя прыгадалi стан глыбокай дэпрэсii, якi сустракаецца ў жанчын у два разы часцей, чым у мужчын. Акрамя таго, у псiхiятрыi досыць распаўсюджаныя сiндромы, якiя з рознай частатой сустракаюцца ў мужчын i жанчын. ШЫРОКАЯ ТАЛIЯ — МАЛА ЛЕПЦIНУ Згодна з данымi, надрукаванымi The Journal of Clinical Investigation, прычынай хуткага набору вагi пасля дыет з’яўляецца падзенне ў крывi канцэнтрацыi гармону лепцiну. Удзельнiкаў эксперыменту ў Калумбiйскiм унiверсiтэце Нью-Йорка падвяргалi разнастайным дыетам. Пасля правядзення шэрагу бiяхiмiчных тэстаў вучоныя ўстанавiлi, што страта кiлаграмаў суправаджалася панiжэннем узроўню гармону лепцiну. Наступныя iн’екцыi лепцiну дазвалялi пацыентам утрымлiваць страчаную вагу. Вядома, што больш як да 85 працэнтаў поўных людзей, якiя дасягнулi станоўчых вынiкаў з дапамогай дыет, поўнасцю цi часткова вяртаюцца страчаныя кiлаграмы. Вучоныя лiчаць, што прычына гэтай з’явы хаваецца ў цэлым шэрагу змяненняў, звязаных з метабалiзмам, гарманальным фонам i нервовай сiстэмай. У падмурку ж гэтых з’яў знаходзiцца панiжэнне ўзроўню лепцiну — гармону, якi выпрацоўваецца ў тлушчавай тканцы i служыць кантролю за апетытам. Кiраўнiк даследавання патлумачыў, што эканомiя тлушчавай тканкi мела вялiкае значэнне для нашых продкаў, паколькi дапамагала перажыць галодныя перыяды. Можна сказаць, што чалавечы геном багаты на гены, якiя адказваюць за назапашванне тлушчу, i адносна бедны на гены, якiя процiстаяць гэтаму.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Канадскiя вучоныя з Унiверсiтэта Альберты ўстанавiлi, што падчас выканання аднолькавых задач у жанчын i мужчын актывiзуюцца розныя ўчасткi галаўнога м |
|