Беларуска- кiтайская аспiрантура ў БДУ
Надзея НIКАЛАЕВА
Пагадненне аб адкрыццi сумеснай аспiрантуры падпiсалi Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт i Харбiнскi унiверсiтэт навукi i тэхнiкi (Кiтайская Народная Рэспублiка).
Цяпер, па ўзгадненню з мiнiстэрствамi адукацыi абедзвюх краiн, у Белдзяржунiверсiтэце будуць навучацца, а затым i абараняць ступенi кадыдатаў навук прадстаўнiкi Харбiнскага унiверсiтэта навукi i тэхнiкi. Кiтайскi бок бярэ на сябе ўсе расходы па навучанню, пражыванню i выплаце стыпендый. Акрамя таго Харбiнскi унiверсiтэт у аднабаковым парадку фiнансуе будаўнiцтва асобнага будынка агульнай плош-чай 1 тыс.кв.м для правядзення заняткаў i сумесных даследаванняў у аспiрантуры. Пагадненне падпiсана тэрмiнам на дзесяць гадоў з правам наступнага падаўжэння дзеяння гэтага дакумента.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пагадненне аб адкрыццi сумеснай аспiрантуры падпiсалi Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт i Харбiнскi унiверсiтэт навукi i тэхнiкi (Кiтайская Народная Рэс
|
|