Беларусы выбралi птушку наступнага года — «адукаваную» кнiгаўку
Сяргей КУРКАЧ
Калi мая старэйшая дачка ўпершыню пачула ад мяне, што самага прыгожага беларускага кулiка завуць кнiгаўкай, то была моцна здзiўленая. Няўжо ў нашай краiне жыве птушка, якая ўмее чытаць, цi, можа, яна i сапраўды самая адукаваная? А днямi на чарговым з’ездзе члены грамадскай арганiзацыi «Ахова птушак Беларусi» выбралi кнiгаўку птушкай 2006 года. Аб гэтай цiкавай прыгажунi карэспандэнту «Звязды» расказаў дырэктар Беларускага цэнтра кальцавання птушак Павел Пiнчук.
У суседняй Расii нашу кнiгаў-ку завуць «чибисом», бо гэтая птушка крычыць «чыбi-чыбi». А ў Германii гэтага кулiка называюць кiбiцам, бо немцы чуюць крык кнiгаўкi менавiта так. Толькi беларусы разгледзелi ў невялiкiм кулiку нешта незвычайнае i назвалi кнiгаўкай, бо ў палёце гэтая птушка i сапраўды нагадвае раскрытую кнiгу. У нашай краiне выбiралi птушку года ўжо 7-ы раз. У мiнулыя гады выбiралiся белы бусел, плiска, авяльга, дамавы верабей, гарадская ластаўка i барадатая кугакаўка. Сёлета ўпершыню была выбрана птушка з падвiду кулiкоў. Названая кнiгаўка з’яўляецца адным з першых крылатых мiгрантаў, якi прылятае ў Беларусь, калi тут яшчэ халаднавата. Колькасць папуляцый яе ў многiх краiнах змяншаецца. Маленькая прыгожая птушачка жыве на адкрытых мясцiнах i лiчыцца спецыялiстамi экалагiчным iндыкатарам тэрыторый той цi iншай дзяржавы. Арнiтолагi падлiчылi, што ў Беларусi жыве каля 100—160 тысяч пар кнiгавак. Зiмуюць айчынныя птушкi амаль усёй сваёй папуляцыяй на тэрыторыi Францыi. Прылятаюць у Беларусь напрыканцы лютага — у пачатку сакавiка, калi ў снезе на палях з’яўляюцца невялiкiя праталiны. Будуюць свае гнёзды выключна на зямлi, дзе ўжо ў красавiку адкладваюць каля 3-4 яек. Лiчыцца, што гэты вiд кулiкоў з’яўляецца парнай манагамнай птушкай, калi самец дапамагае сваёй маленькай палавiне будаваць гняздо i выхоўваць дзетак. Аднак у апошнiя гады айчынныя арнiтолагi даведалiся, што кнiгаўка-тата можа мець дзве i нават тры сям’i. «Сёлета мы назiралi сямейную «разборку», калi ў сам-ца былi два вывадкi птушанят, i крылатыя матулi наладзiлi сапраўдную бойку за права быць побач з галавой сямейства, — расказвае Павел Пiнчук. — У вынiку самец супакоiў сваiх «кабет» i працягваў жыць у ладзе адразу з абедзвюма жонкамi». На самай справе кулiкам рабiць гэта не вельмi цяжка, бо самец толькi даглядае i абараняе сваю тэрыторыю. Птушаняты амаль з першага дня пасля вылуплiвання пачынаюць самастойна харчавацца насякомымi i маленькiмi чарвякамi i слiзнякамi. У гэтую пару жыцця малых птушанят трэба ўвесь час абараняць ад драпежнiкаў, а ўначы абаграваць. Дзеткi кнiгавак вельмi хутка робяцца самастойнымi, бо бацькi адлятаюць на зiмоўку, амаль нiколi не дачакаўшыся таго часу, пакуль птушаняты па-сапраўднаму стануць на крыло. Гнёзды кнiгаўкi ладзяць паблiзу залiўных лугоў, побач з палямi, на ўскрайках балот i лясоў. Большасць папуляцый кнiгавак гняздуецца ў поймах вялiкiх i маленькiх рэк. Гнёзды кнiгавак могуць цалкам знiшчыць вялiкiя статкi кароў i iншай хатняй жывёлы. Але менавiта ў такiх мясцiнах, побач з жыллём чалавека, колькасць кнiгавак застаецца самай вялiкай. Побач з балотамi кнiгаўкi таксама гняздуюцца, але з меншай частатой, прыкладна 5—6 пар на квадратны кiламетр. А вось на лугах Турава на кiламетры жыве ўжо 150—200 пар птушак. Колькасць гэтага падвiду кулiкоў у Беларусi сёння застаецца адносна стабiльнай. Аднак на тэрыторыях заходнiх краiн кнiгаўкi пачынаюць знiкаць, бо там практыкуюць новыя метады вядзення сельскай гаспадаркi, шырока выкарыстоўваюць пестыцыды. Новая i вельмi балючая праблема менавiта для кулiкоў — веснавое паляванне на нашай тэрыторыi замежных турыстаў. — Шмат забiтых кнiгавак мы знаходзiм менавiта пасля палявання iтальянскiх турыстаў, якiя адстрэльваюць амаль усiх дробных крылатых, — расказвае Павел Пiнчук. — На наш погляд, кiраўнiкi мiнiстэрства прыроды павiнны ўважлiва разгледзець пытанне аб поўнай забароне веснавога палявання на птушак, асаблiва ў красавiку, калi кнiгаўкi яшчэ сядзяць на гнёздах. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi мая старэйшая дачка ўпершыню пачула ад мяне, што самага прыгожага беларускага кулiка завуць кнiгаўкай, то была моцна здзiўленая. Няўжо ў нашай кр |
|