Спорт-тайм
Ручны чэмпiён
На чэмпiянаце свету па армрэстлiнгу, якi прайшоў у Токiо, наш суайчыннiк Алег Мацкевiч стаў уладальнiкам залатога медаля ў катэгорыi 85 кiлаграмаў. У фiнале беларус перамог расiйскага асiлка Абдулу Эльдарава. У кар’еры Алега гэта ўжо трэцi чэмпiёнскi тытул. Госцi, госцi, госцi... Адбыўся 31-ы тур адкрытага чэмпiянату Беларусi па хакею, у якiм госцi выйгралi 4 матчы з шасцi: «Сокал»—«Керамiн» — 3:5, «Юнацтва»—«Нёман» — 3:4, «Вiцебск»—«Металургс» — 0:4, «Хiмiк-СКА» — «Рыга-2000» — 2:3 (от), «Дынама»—«Гомель» — 1:1, «Хiмвалакно»—«Брэст» — 3:1. Лiдзiруе па-ранейшаму мiнскае «Дынама» — 61 ачко, другое i трэцяе месцы — адпаведна ў кiеўскага «Сокала» i мiнскага «Керамiна» — па 57 ачкоў. Пацыент хутчэй жывы, цi?.. З 14 па 22 студзеня ў Маскве мае намер адбыцца Кубак чэмпiёнаў Садружнасцi па футболу — спаборнiцтвы, аб неабходнасцi правядзення якiх ужо даўно паўстае пытанне з-за таго, што вядучыя клубы Расii i Украiны не прывозяць на iх моцных iгракоў, i да таго ж матчы адбываюцца на штучным траўманебяспечным пакрыццi. Але, нягледзячы на адсутнасць нават прызавога фонду, турнiр, хутчэй за ўсё, адбудзецца ў вышэйназваны тэрмiн. Салiгорскi «Шахцёр» згуляе ў групе D разам з «Пюнiкам» (Ерэван, Арменiя), «Экранасам» (Панявежыс, Лiтва) i юнiёрскай зборнай Рассii (па-за конкурсам). Аднакругавыя турнiры пройдуць таксама ў групах: А — ЦСКА (Масква, Расiя), «Дынама» (Тбiлiсi, Грузiя), «Пахтакор» (Ташкент, Узбекiстан), ТВМК (Талiн, Эстонiя); В — «Нефтчы» (Баку, Азербайджан), «Актобэ» (Акцюбiнск, Казахстан), «Вахш» (Курган-Цюбэ, Таджыкiстан), «Металург» (Лiепая, Латвiя); С —«Шахцёр» (Данецк, Украiна), «Шэрыф» (Цiраспаль, Малдова), МТТУ (Ашгабат, Туркменiстан), «Дардой-Дынама» (Нарын, Кыргызстан). Па дзве лепшыя каманды выйдуць у чвэрцьфiнал, дзе пачнуцца гульнi на выбыццё. «Золата» — брыльянты Гiльдыя расiйскiх ювелiраў вырашыла яшчэ больш заахвоцiць айчынных спартсменаў i паабяцала да залатых узнагарод зiмовай Алiмпiяды ў Турыне падарыць чэмпiёнам сертыфiкаваныя брыльянты коштам каля $1000.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На чэмпiянаце свету па армрэстлiнгу, якi прайшоў у Токiо, наш суайчыннiк Алег Мацкевiч стаў уладальнiкам залатога медаля ў катэгорыi 85 кiлаграмаў |
|