Рэфармавана больш як 4 тысячы прадпрыемстваў
Iгар ГРЫШЫН
Калi быць больш дакладнымi, то за ўвесь перыяд прыватызацыi — з 1991-га да пачатку лiстапада гэтага года — у краiне рэфармана 4069 аб’ектаў дзяржуласнасцi. Аб гэтым паведамiлi ў Мiнэканомiкi.
У тым лiку, адзначаюць у мiнiстэрстве, 1065 аб’ектаў рэспублiканскай i 3004 — камунальнай уласнасцi. За гэты ж перыяд рэфармавана 211 буйных прадпрыемстваў з колькасцю працуючых больш за 1000 чалавек, з iх 179 — рэспублiканскай уласнасцi. На рэфармаваных прадпрыемствах занята больш як 954 тысячы чалавек. Што датычыцца гэтага года, то за 10 месяцаў рэфармавана 14 аб’ектаў, у тым лiку 3 аб’екты рэспублiканскай i 11 — камунальнай уласнасцi. Да канца 2005 года плануецца завяршыць работы па рэфармаванню яшчэ 57 аб’ектаў: 27 — рэспублiканскай i 30 — камунальнай уласнасцi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi быць больш дакладнымi, то за ўвесь перыяд прыватызацыi — з 1991-га да пачатку лiстапада гэтага года — у краiне рэфармана 4069 аб’ектаў дзяржуласн
|
|