Прасцей i хутчэй
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Мытня Добрая навiна для добрасумленных мiжнародных аўтамабiльных перавозчыкаў.Дзяржаўны мытны камiтэт (ДМК) Беларусi спрасцiў парадак перамяшчэння грузаў праз мяжу аўтатранспартнымi сродкамi. Як паведамiў падчас сустрэчы з журналiстамi начальнiк аддзела арганiзацыi мытнага кантролю i аналiзу эфектыўнасцi тэхналогiй ДМК Сяргей Фёдараў, нядаўна была прынята новая рэдакцыя адпаведнай пастановы Дзяржаўнага мытнага камiтэта. У прыватнасцi, паводле гэтай пастановы мытны iнспектар абавязаны праверыць толькi дакладна ўстаноўлены пералiк дакументаў на груз. Калi з дакументамi ўсё ў парадку, то мытны надгляд можа праводзiцца толькi з пiсьмовага дазволу кiраўнiка структурнага падраздзялення мытнi i пры наяўнасцi дастатковых падстаў для гэтага. Такiм чынам кiраўнiцтва беларускай мытнi спадзяецца iстотна скарацiць тэрмiн знаходжання транспартных сродкаў у пунктах пропуску. Да гэтага часу, як адзначыў Сяргей Фёдараў, былi выпадкi, калi «дальнабойшчыкi» прастойвалi на мяжы па некалькi гадзiн, а то i сутак. Праўда, паводле слоў начальнiка аддзела ДМК, здаралiся такiя выпадкi па вiне самiх перавозчыкаў, якiя не парупiлiся падрыхтаваць належным чынам адпаведныя дакументы. Зараз мытнiкi загадзя вызначылi пералiк дакументаў, неабходных для простага i хуткага перамяшчэння грузаў праз мяжу. Калi перавозчык усё ж не падрыхтуе неабходныя паперы, то рызыкуе патрацiць не толькi нервы i час. Сяргей Фёдараў папярэдзiў, што да такiх суб’ектаў будуць прымяняцца строгiя меры кантролю, аж да мытнага суправаджэння грузу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Добрая навiна для добрасумленных мiжнародных аўтамабiльных перавозчыкаў
|
|