21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр ЛУКАШЭНКА: «Наша партнёрства будзе выяўляцца ў стратэгiчным супрацоўнiцтве»

25.08.2009 21:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Эканамiчны эфект ад цяперашняга дзяржаўнага вiзiту прэзiдэнта Беларусi ў Кiтай складае каля $0,5 млрд. Аб гэтым паведамiў ў Пекiне Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, у рамках праведзеных перагавораў падпiсана больш за дзесяць мiжведамасных i мiжурадавых пагадненняў, а таксама заключана 20 канкрэтных кантрактаў памiж суб’ектамi гаспадарання дзвюх краiн.

«У гiсторыi нашай дзяржавы такога не было, каб адзiн вiзiт прынёс такiя значныя дывiдэнды», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Хачу падкрэслiць: нi адна краiна ў свеце не iдзе на тое, каб так хутка i эфектыўна адгукнуцца на просьбу фiнансавага характару i падтрымаць якую-небудзь дзяржаву. Кiтай на гэта пайшоў. $500 млн — гэта сродкi, якiя мы будзем мець адназначна, паколькi кантракты падпiсаны ўжо. Разам з тым мы дамовiлiся, што да 2010 года Беларусь будзе мець як мiнiмум $1,5-2 млрд тавараабароту. З часам мы можам атрымаць i больш», — дадаў прэзiдэнт.

Кiтай мае намер стварыць у Беларусi шэраг сумесных прадпрыемстваў. Адпаведныя дамоўленасцi дасягнуты ў ходзе цяперашняга вiзiту прэзiдэнта Беларусi ў КНР.

Кiраўнiк дзяржавы ўстрымаўся ад абазначэння канкрэтных праектаў, якiя Беларусь i Кiтай плануюць рэалiзаваць у блiжэйшы час, у тым лiку ў сферы высокiх тэхналогiй. «Але ў некаторых праектаў, якiя кiтайскi бок папрасiў ажыццявiць у Беларусi, аналагаў у свеце няма. Кiтай гатовы iх прафiнансаваць i называе вялiзныя сумы сродкаў. Беларусь, безумоўна, рэалiзуе гэтыя праекты, паколькi ў нас ёсць высокiя тэхналогii, навука i спецыялiсты. Для нас гэта таксама вельмi важна», — падкрэслiў беларускi лiдар.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што Кiтай дабiўся сур’ёзных поспехаў у галiне асваення космасу. «КНР зрабiла каласальны рух наперад у гэтай сферы. Самае галоўнае — Кiтай «зачапiў» беларускiя прадпрыемствы i «падцягнуў» iх да развiцця касмiчных тэхналогiй. Такiм чынам мы захоўваем нашу школу ў навуцы», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзiдэнт з задавальненнем адзначыў, што на сённяшнi дзень Беларусi i Кiтаю ўдалося задзейнiчаць усе напрамкi двухбаковага супрацоўнiцтва. «Праз два-тры гады вы ўбачыце, якiм будзе эканамiчны эфект», — дадаў ён.

Беларусь i Кiтай маюць намер прадоўжыць кантакты на высокiм i вышэйшым узроўнi. Адпаведная дамоўленасць была дасягнута на перагаворах лiдараў дзвюх дзяржаў у Пекiне. Беларускi лiдар прывёў словы старшынi КНР Ху Цзiньтао, якi заявiў, што кантакты памiж кiраўнiкамi дзвюх краiн даюць вельмi добры iмпульс узаемнаму супрацоўнiцтву.

Аляксандр Лукашэнка паведамiў: праведзеныя ў ходзе цяперашняга вiзiту ў КНР перагаворы пацвердзiлi, што ў дзвюх дзяржаў «няма нiякiх разыходжанняў у разуменнi тых працэсаў, якiя адбываюцца ў свеце».

«У нас абсалютна iдэнтычны пункт гледжання: мы выступаем за шматпалярны свет, неўмяшанне ва ўнутраныя справы дзяржаў, за суверэнiтэт i незалежнасць. Мы за тое, каб ва ўзаемаадносiнах памiж дзяржавамi не прымянялiся двайныя стандарты. Мы супраць вайны i ваеннага ўмяшання ва ўнутраныя справы краiн», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле ацэнкi прэзiдэнта Беларусi, па вынiках 2005 года аб’ём тавараабароту памiж нашай краiнай i КНР дасягне $600 млн. «Гэта цудоўны паказчык», — перакананы Аляксандр Лукашэнка.

Беларусь зацiкаўлена прыняць удзел у рэалiзацыi праграмы развiцця заходнiх i паўночна-ўсходнiх правiнцый Кiтая. Перш за ўсё, у галiне сельскай гаспадаркi.

«У нас ёсць што прапанаваць кiтайскiм партнёрам. Мы вырабляем шырокi спектр сельскагаспадарчай i iншай тэхнiкi, у якой яны маюць патрэбу», — сказаў беларускi лiдар.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што Беларусь i Кiтай маюць добрыя перспектывы для супрацоўнiцтва на мiжрэгiянальным узроўнi. «У нас ёсць вялiкi вопыт такога супрацоўнiцтва з Расiйскай Федэрацыяй. Гэтым шляхам мы iдзём сёння i ва ўзаемадзеяннi з Украiнай», — сказаў ён.

Кiраўнiцтва Кiтая пацвердзiла гатоўнасць да развiцця кантактаў памiж рэгiёнамi дзвюх краiн. «Нашы губернатары павiнны рыхтавацца да таго, каб прыехаць сюды i «асвойваць» Кiтай», — дадаў беларускi лiдар.

Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што ў рамках цяперашняга вiзiту на вышэйшым узроўнi ў КНР было заключана пагадненне аб супрацоўнiцтве ў сферы спорту i турызму.

«Мяне прыемна здзiвiла: Кiтай унёс Беларусь у свой турыстычны рэестр. Гэта значыць, што ў КНР будуць рэкамендаваць наведваць Беларусь з турыстычнымi мэтамi. Нам неабходна да гэтага быць гатовымi», — адзначыў кiраўнiк дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка паведамiў таксама, што ў рамках праведзеных у Пекiне сустрэч дасягнута дамоўленасць аб тым, што Кiтай падзелiцца сваiмi методыкамi падрыхтоўкi спартсменаў да маючай адбыцца Алiмпiяды.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што на цяперашнiм этапе для Беларусi «вельмi важна прысутнiчаць у Шанхайскай арганiзацыi супрацоўнiцтва ў ролi наглядальнiка». Паводле слоў прэзiдэнта, на сённяшнi дзень ШАС — рэгiён, якi дынамiчна развiваецца, «i ў перспектыве тут будуць адбывацца асноўныя падзеi, у тым лiку ў сферы эканомiкi».

Аляксандр Лукашэнка заявiў, што ад удзелу ў ШАС нават у якасцi наглядальнiка Беларусь можа атрымаць значныя эканамiчныя i палiтычныя дывiдэнды.

Аляксандр Лукашэнка паведамiў, што кiтайскае кiраўнiцтва падтрымлiвае ўдзел Беларусi ў Шанхайскай арганiзацыi супрацоўнiцтва. Праведзеныя перагаворы прадэманстравалi, што iншыя члены ШАС таксама падтрымлiваюць нашу рэспублiку ў iмкненнi далучыцца да гэтай структуры.

Як падкрэслiў прэзiдэнт, Расiя i Кiтай з’яўляюцца вядучымi краiнамi ў ШАС. У якасцi наглядальнiка нядаўна далучылiся Iндыя i Пакiстан — ядзерныя дзяржавы. «Гэта значыць, ствараецца магутны цэнтр сiлы», — лiчыць ён.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што ў такой арганiзацыi, як «супольнiцтва дэмакратычнага выбару», аб стварэннi якога было нядаўна заяўлена ў Кiеве, будучага няма. Такую думку прэзiдэнт Беларусi выказаў, адказваючы на пытаннi журналiстаў.

«Выбралi так званую дэмакратыю — iдзiце гэтым шляхам. Навошта выступаць супраць Усходу i iсцi на Захад? Па-першае, на Захадзе яны нiкому не патрэбны. Па-другое, з чым яны iдуць на Захад? Што яны прынясуць? Злачыннасць, разбой, бандытызм? Пакажуць, як трэба захоплiваць уладу неканстытуцыйным шляхам? Еўропа гэтага не хоча. Калi якiя-небудзь еўрапейскiя лiдары i вiтаюць такiя рэчы, то толькi ў iншых дзяржавах, а не ў сябе», — перакананы кiраўнiк беларускай дзяржавы.

На думку прэзiдэнта, на заяву аб стварэннi «супольнiцтва дэмакратычнага выбару» неабходна рэагаваць спакойна. «Хочуць сабрацца, патусавацца перад тэлекамерамi — на здароўе. Няхай збiраюцца, робяць заявы. Але, думаю, што перспектыў i будучага ў гэтага супольнiцтва няма. Думаю, гэта — палiтычная арганiзацыя. Але акрамя голай палiтыкi ёсць жа эканамiчная аснова. Як бы ты нi выступаў супраць Усходу, усё роўна туды пойдзеш, каб збыць сваю прадукцыю. Навошта наступаць на граблi?» — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што схема развiцця супрацоўнiцтва Беларусi з Кiтаем можа быць прыменена i ў адносiнах да iншых краiн-партнёраў.

Як паведамiў прэзiдэнт, перад урадам будзе пастаўлена задача выкарыстоўваць аналагiчную схему i ва ўзаемадзеяннi з Iндыяй. Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што лiчыць пашырэнне кантактаў з гэтай краiнай перспектыўным, i што Беларусь павiнна атрымлiваць большы фiнансавы эфект ад такога супрацоўнiцтва.

Прэзiдэнт таксама адзначыў, што Беларусь мае намер больш iнтэнсiўна развiваць супрацоўнiцтва з В’етнамам, якi ўжо сёння ўяўляе сабой дзяржаву, што хутка развiваецца. «В’етнам запрашае нас да супрацоўнiцтва i праяўляе да Беларусi вялiкую цiкавасць», — дадаў кiраўнiк дзяржавы.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, у блiжэйшы час будзе нададзены iмпульс таксама развiццю ўзаемадзеяння з краiнамi Персiдскага залiва.

Ключавымi структурамi ў рэалiзацыi дамоўленасцяў, дасягнутых у рамках цяперашняга вiзiту на вышэйшым узроўнi ў КНР, з беларускага i кiтайскага бакоў павiнны стаць урады. Аб гэтым заявiў прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з першым намеснiкам прэм’ера Дзяржаўнага савета КНР, пастаянным членам Палiтбюро ЦК КПК Хуан Цзюем.

«На сустрэчы са старшынёй КНР Ху Цзiньтао мы дасягнулi многiх дамоўленасцяў. Але пагадненнi могуць застацца пагадненнямi, калi ўрады iх не рэалiзуюць. Спадзяюся, што нашы дамоўленасцi будуць выкананы», — дадаў беларускi лiдар.

Першы намеснiк прэм’ера Дзяржаўнага савета КНР выказаў упэўненасць, што гэты вiзiт прэзiдэнта Беларусi паслужыць стымулам для далейшага развiцця двухбаковых адносiнаў.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што кантакты памiж парламентарыямi дадуць магчымасць iстотна пашырыць узаемадзеянне ў гандлёва-эканамiчнай i iншых сферах. Такую думку кiраўнiк дзяржавы выказаў на сустрэчы са старшынёй Пастаяннага камiтэта Усекiтайскага сходу народных прадстаўнiкоў У Банга.

У Банга адзначыў вялiкi ўклад Аляксандра Лукашэнкi ў пашырэнне беларуска-кiтайскага ўзаемадзеяння. Ён выказаў таксама высокую ацэнку кiтайскага боку праведзеным у Пекiне перагаворам на вышэйшым узроўнi.

Колькасць кiтайскiх студэнтаў, якiя навучаюцца ў беларускiх ВНУ, павялiчыцца ў некалькi разоў. Адпаведная дамоўленасць дасягнута ў Пекiне кiраўнiкамi мiнiстэрстваў адукацыi дзвюх краiн у рамках дзяржаўнага вiзiту ў КНР на вышэйшым узроўнi, паведамiў журналiстам Аляксандр Лукашэнка.

На яго думку, Беларусь можа таксама прапанаваць кiтайскаму боку прыняць удзел у рэалiзацыi праекта па стварэнню ў Мiнску студэнцкай вёскi.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што рэнтабельнасць навучання кiтайскiх студэнтаў у ВНУ нашай рэспублiкi складае каля 50 працэнтаў. Сродкi, што паступаюць, даюць магчымасць развiваць беларускiя вышэйшыя навучальныя ўстановы.

«Акрамя таго, кiтайскi бок згадзiўся iнвесцiраваць сродкi ў тыя ВНУ, дзе праходзяць навучанне студэнты з КНР», — дадаў кiраўнiк дзяржавы.

Кiтай прадаставiць Беларусi крэдыты для рэалiзацыi канкрэтных праектаў. Чакаецца, што лiмiт крэдытавання складзе каля $1 млрд, адзначыў прэзiдэнт.

Як падкрэслiў беларускi лiдар, «мы ў стане асвоiць такiя сродкi ў нашай краiне».

Прэзiдэнт Беларусi пазiтыўна ацэньвае падпiсанне ў Пекiне кантрактаў па развiццю ў Беларусi сеткi тэлекамунiкацый i навукаёмiстых тэхналогiй. На гэтыя мэты КНР прадаставiць Беларусi крэдыты ў некалькi соцень мiльёнаў долараў пад нiзкi працэнт. Як падкрэслiў прэзiдэнт, такая пазiцыя кiтайскага кiраўнiцтва сведчыць пра павагу да Беларусi.

Беларусь разлiчвае на падтрымку Кiтаем беларускiх спартсменаў на маючых адбыцца ў 2008 годзе ў Пекiне Алiмпiйскiх гульнях, заявiў прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Аргкамiтэта Алiмпiйскiх гульняў «Пекiн-2008», членам Палiтбюро ЦК КПК Лю Цы. «Мы хацелi б, каб вы падтрымалi нашых спартсменаў i зрабiлi так, каб яны адчувалi сябе тут камфортна», — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы.

«Думаю, Пекiн стаў цэнтрам Алiмпiяды 2008 года пры вельмi актыўнай маёй падтрымцы. У свой час я гаварыў вам, што ўсё будзе нармальна, Пекiн стане пераможцам. Настаў час разлiчвацца: што вiнен, аддаць павiнен», — пажартаваў Аляксандр Лукашэнка.

Падводзячы вынiкi праведзеных перагавораў, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў яго засталiся добрыя ўражаннi: «Я прыехаў сюды, у Кiтай, як да сябе дамоў, як у Расiйскую Федэрацыю. Расiя нiколi не была для нас чужой. Такiя ж адносiны ў нас наладжваюцца з Кiтаем».

Прэзiдэнт заявiў, што падпiсаная ў Пекiне Сумесная дэкларацыя Беларусi i Кiтая мае важнае значэнне: у ёй вызначаны перспектывы супрацоўнiцтва дзвюх краiн. «Наша партнёрства будзе выяўляцца ў стратэгiчным супрацоўнiцтве, заснаваным на ўзаемным даверы, узаемаразуменнi i дружбе», — дадаў ён.

Прэзiдэнт заявiў, што назапашаны Кiтаем вопыт эканамiчных пераўтварэнняў, развiцця навукi i высокiх тэхналогiй важны для Беларусi, i ён будзе выкарыстаны.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Эканамiчны эфект ад цяперашняга дзяржаўнага вiзiту прэзiдэнта Беларусi ў Кiтай складае каля $0,5 млрд. Аб гэтым паведамiў ў Пекiне Аляксандр Лукашэнка
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика