21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Бясплатны ўваход раз у месяц i гарантыi пры перамяшчэннi ў новы будынак

25.08.2009 21:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гутарыў Дзмiтрый АЛЬФЕР

Дэпутацкая трыбуна

Новы праект Закона «Аб музеях i музейным фондзе» ўжо распрацаваны

Сёння ў краiне дзейнiчаюць больш як 1800 музеяў, у тым лiку 189 музеяў Мiнiстэрства культуры, 200 музеяў, якiя належаць iншым ведамствам i каля 1500 так званых народных музеяў. Агульны аб’ём iх фондаў — больш за 3,5 мiльёна экспанатаў. Аб распрацоўцы новага законапраекта «Аб музеях i музейным фондзе» карэспандэнт «Звязды» вядзе гутарку з намеснiкам старшынi Пастаяннай камiсii па адукацыi, навуцы, культуры i навукова-тэхнiчнаму прагрэсу Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу, «куратарам культуры» i актыўным распрацоўшчыкам гэтага законапраекта Наталляй АЎДЗЕЕВАЙ.

— Намаганнямi не толькi дэпутатаў, але i лепшых спецыялiстаў музейнай справы ў законапраекце адзначаюцца асноўныя напрамкi дзяржаўнай палiтыкi ў гэтай сферы, шляхi камплектавання музейных фондаў i кантролю за яго станам, парадак стварэння i лiквiдацыi музеяў, крынiцы iх фiнансавання. Адзначаюцца правы i абавязкi музяеў i iх наведвальнiкаў. Разгледжаны палажэннi аб уключэннi музейных прадметаў i калекцый у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь i механiзмы выключэння з фонду. Прадугледжваецца, што асобныя вiды музейнай дзейнасцi, якiя не ажыццяўляюцца музеямi, могуць рэалiзоўваць юрыдычныя асобы, а таксама нават i фiзiчныя асобы. Каб прыватныя калекцыi i музейныя прадметы маглi быць уключаны ў Музейны фонд, згодна з законапраектам, патрэбна пiсьмова аформленая заява або згода ўласнiкаў.

— А што датычыцца працы музейных служачых?

— На сённяшнi дзень вызначэннi «работнiк музея» i «музейны работнiк» успрымаюцца як аднолькавыя. Аднак работнiкам музея можа быць i вахцёр, i прыбiральшчык. А вось ужо музейны работнiк — гэта сапраўды той чалавек, якi прайшоў спецыяльную падрыхтоўку, мае адпаведную адукацыю i права выконваць абавязкi экскурсавода або мастацтвазнаўцы, напрыклад.

Права на бясплатнае наведванне музейных экспазiцый i выставак, створаных на падставе ўласных фондаў музеяў з мэтай удасканалення прафесiйнага ўзроўню, павiнны мець толькi тыя работнiкi, якiя непасрэдна рэалiзуюць вызначаныя законапраектам вiды дзейнасцi (напрыклад, экскурсавод, рэстаўратар, навуковы работнiк i iнш.)

— Атрымлiваецца, што катэгорыя асоб, якiя маюць права на льготнае (бясплатнае) наведванне музейных экспазiцый i выставак будзе скарачацца?

— Наадварот! Забарона на бясплатнае наведванне датычыцца толькi катэгорыi тэхнiчных работнiкаў музея, якая, дарэчы, не вельмi вялiкая. У кола ж асоб, якiя маюць права на бясплатнае або льготнае наведванне экспазiцый i выставак, (створаных на аснове ўласных фондаў музеяў, якiя поўнасцю або часткова маюць бюджэтнае фiнансаванне), дадаткова ўключаны дзецi да 7 гадоў, навучэнцы з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця i асобы з лiку дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў. А самае галоўнае — музеi, як i было раней, не радзей чым адзiн раз у месяц будуць адчыняць свае дзверы для наведвання экспазiцый i выставак з уласных фондаў усiм жадаючым.

— Няўжо бясплатна для ўсiх наведвальнiкаў?

— Безумоўна!

— Апошнiм часам некаторыя з музеяў пераязджаюць у новыя будынкi. Цi на карысць iдзе такая змена?

— Гэта адно з самых значных пытанняў, якое вырашана ў законапраекце з найбольшай карысцю для музеяў. Так, цяпер будзе забараняцца выкарыстанне калекцый ва ўмовах, якiя ствараюць пагрозу для iх захавання або могуць прывесцi да iх пашкоджання, страты цi знiшчэння.

Прадугледжваюцца таксама i некаторыя гарантыi для дзяржаўных музеяў. Напрыклад, у выпадку перадачы iншым арганiзацыям будынка (памяшкання), у якiм размешчаны дзяржаўны музей, органы, якiя ажыццяўляюць перадачу, павiнны прадаставiць музею раўнацэнныя новыя плошчы, а таксама забяспечыць за свой кошт усё перамяшчэнне музейнага фонду i абсталявання. Да таго ж выкарыстанне выяў музейных прадметаў i калекцый, выглядаў будынкаў i аб’ектаў, назвы i сiмволiкi пры вырабе выяўленчай, друкаванай, сувенiрнай прадукцыi павiнна ажыццяўляцца толькi з дазволу музеяў.

— Карысць ад змяненняў...

— Каласальная. Законапраект на самай справе чакаюць усе, хто разумее, што калi ў краiне ўсё добра з музейнай i бiблiятэчнай справай — гэта краiна мае вялiкую культуру. У Беларусi дзяржава робiць усё магчымае па гэтых накiрунках дзеля захавання i памнажэння нашай багатай культурнай спадчыны, у тым лiку i шляхам удасканалення адпаведнага прававога поля.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новы праект Закона «Аб музеях i музейным фондзе» ўжо распрацаваны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика