Лепшым — за якасць
Дзмiтрый АЛЬФЕР
Зямля i людзi Мiншчыны Вызначаны прэмii Мiнскага аблвыканкама за дасягненнi ў галiне якасцi вытворчасцi сярод прадпрыемстваў вобласцi. Усяго ў конкурсе прымалi ўдзел 23 арганiзацыi.Ганаровыя ўзнагароды — сiмвал, эмблема i дыплом былi ўручаны прадпрыемствам — пераможцам у трох групах. У групе прадпрыемстваў з колькасцю працуючых больш за тысячу чалавек перамагло РУП «Маладзечанскi завод металаканструкцый». Лепшай арганiзацыяй з колькасцю працуючых ад 500 да 1000 чалавек прызнана АТ «Барысаўскi мясакамбiнат». А ў апошняй групе арганiзацый, на якiх працуюць да 500 рабочых, узнагароду атрымаў Краснаслабодскi кансервавы камбiнат Салiгорскага раённага спажывецкага таварыства.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вызначаны прэмii Мiнскага аблвыканкама за дасягненнi ў галiне якасцi вытворчасцi сярод прадпрыемстваў вобласцi. Усяго ў конкурсе прымалi ўдзел 23 арга |
|