21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Для продажу зарэгiстраванай нерухомай спадчыны тэхпашпарт не патрэбен

25.08.2009 21:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паважаная рэдакцыя, у нас у 1992 годзе памерла мацi. Пасля яе застаўся нам у спадчыну дом. Мы, трое дзяцей, атрымалi гэтую нерухомасць у спадчыну па закону. Атрымалi адпаведнае пасведчанне ў натарыяце i зарэгiстравалi яго ў агенцтве па дзяржаўнай рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi. Але там у нас забралi тэхнiчны пашпарт на гэта домаўладанне, якое было аформлена на iмя нашай мамы. Новы пашпарт афармляць мы пакуль не збiралiся, бо яшчэ не вызначылiся з лёсам дома.

Навошта агенцтва канфiскавала наш тэхпашпарт i што нам зараз без яго рабiць?

Пётр Бондараў, г. Орша.

Спецыялiсты Камiтэта па зямельных рэсурсах, геадэзii i картаграфii пры Савеце Мiнiстраў Беларусi паведамiлi рэдакцыi аб тым, што зараз зацверджана новая форма тэхнiчных пашпартоў будынкаў.

Акрамя таго, магчыма, у старым дакуменце даволi часта змяняўся гаспадар нерухомасцi, i зараз там ужо няма месца для таго, каб упiсаць некалькi iмён новых уладальнiкаў маёмасцi. Але галоўнае ў тым, што сёння для продажу нерухомай маёмасцi, атрыманай у спадчыну, вам дастаткова ўзяць адпаведную выпiску з рэгiстрацыйнай кнiгi агенцтва па дзяржаўнай рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi, правоў на яе i здзелак з ёю. Для натарыята гэтая папера з’яўляецца самым актуальным дакументам. Дадзеная выпiска мае юрыдычную сiлу на працягу месяца.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паважаная рэдакцыя, у нас у 1992 годзе памерла мацi. Пасля яе застаўся нам у спадчыну дом. Мы, трое дзяцей, атрымалi гэтую нерухомасць у спадчыну па з
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика