21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

СДВ: не «за» а «супраць»?

25.08.2009 21:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзiмiр АЛЯКСАНДРАЎ

Нядаўна ў Кiеве было абвешчана аб стварэннi Садружнасцi дэмакратычнага выбару (СДВ). Гэта арганiзацыя аб’яднала краiны, якiя iмкнуцца ў НАТО i ЕС. Вось як вызначыў галоўную мэту СДВ саветнiк прэзiдэнта Грузii Сакварэлiдзе: «Працяг маршу дэмакратычных працэсаў на Усход. Пачатак яму ўжо пакладзены каскадам рэвалюцый у рэгiёне».

Абсалютна вiдавочна, што гэты саюз краiн на прасторах СНД ствараўся не «за», а «супраць». Супраць каго збiраюцца «сябраваць» Грузiя, Украiна, Латвiя, Лiтва, Малдова, Эстонiя, Румынiя, Славенiя, Македонiя — таксама не сакрэт. Кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Грузii так i сказаў: «Будзе створана сетка дэмакратычных краiн, якiя не хочуць знаходзiцца ў арбiце ўплыву Расii».

Прэзiдэнт Фонду эфектыўнай палiтыкi Глеб Паўлоўскi расцанiў тое, што адбылося ў Кiеве, як «вiдавочную спробу стварыць паралельнае СНД без Расii i Беларусi — палiтыка-iдэалагiчны блок з ваенным падтэкстам. Ён павiнен выступiць як транзiтная сiстэма для пашырэння НАТО на ўсход».

Пазiцыя, пагадзiцеся, тупiковая. Як адзначыў у нядаўнiм iнтэрвью прэзiдэнт нашай краiны Аляксандр Лукашэнка, «выбралi так званую дэмакратыю — iдзiце гэтым шляхам. Навошта выступаць супраць Усходу i iсцi на Захад? Па-першае, на Захадзе яны нiкому не патрэбны. Па-другое, з чым яны iдуць на Захад? Што яны прынясуць? Злачынствы, разбой, бандытызм? Пакажуць, як трэба захоплiваць уладу неканстытуцыйным шляхам? Еўропа гэтага не хоча...».

Варта дадаць, што ад iмкнення СДВ «падзялiцца» механiзмам «каляровых рэвалюцый» з iншымi краiнамi не ў захапленнi i Расiя, i Беларусь. Натуральна, што ў такiх умовах неабходна рабiць пэўныя захады. Так, Расiя на заканадаўчым узроўнi абмяжоўвае дзейнасць на яе тэрыторыi так званых «некамерцыйных арганiзацый». Што, дарэчы, вельмi «абурае» ЗША.

Натуральна не сядзяць склаўшы рукi, i ў Беларусi. Расiйскiя СМI актыўна цiкавiлiся тэмай паправак у Крымiнальны кодэкс нашай краiны. Дамiнавала меркаванне, што «ўлады Беларусi зрабiлi чарговы крок для недапушчэння «бархатнай рэвалюцыi». Згодна з ацэнкай беларускага ўдзельнiка «экспертнай сеткi» Глеба Паўлоўскага Юрыя Шаўцова, такiя меры будуць падтрыманы ўнутры краiны. «Вельмi непапулярная апазiцыя ўнутры краiны, — падкрэслiў эксперт. — Апазiцыйныя структуры па-за Мiнскам i некалькi буйнымi гарадамi — хутчэй мiф, чым рэальнасць. Апазiцыя таксама раздроблена на некалькi процiстаячых груповак. Нiякага патэнцыялу для перамогi ўнутры краiны ў апазiцыi няма».

Пазiтыўную ацэнку патэнцыялу беларускай улады ўзмацнялi i водгукi расiйскiх СМI, якiя працягвалi паступаць на прэс-канферэнцыю беларускага лiдара прадстаўнiкам рэгiянальных СМI Расii.

Каментуючы ўнутрыпалiтычную сiтуацыю ў краiне, загадчык аддзела Беларускага iнстытута краiн СНД А. Фадзееў заявiў у эфiры радыё «Эхо Москвы»: «Для любой «каляровай» рэвалюцыi павiнны быць вялiкiя слаi электарату, якiя незадаволены, якiя пратэстныя. У Беларусi грамадства больш цi менш кансалiдаванае, там няма такiх груп. Там рэвалюцыя немагчыма... Многiя бачаць, што Аляксандр Лукашэнка з’яўляецца пэўным гарантам спакою, стабiльнасцi, нармальнага развiцця эканомiкi, недапушчэння тых негатыўных працэсаў, якiя былi, напрыклад, у Расii i ў iншых постсавецкiх дзяржавах. У мяне няма сумненняў, што А. Лукашэнка пераможа ў першым туры...».

Расiйскiя СМI скептычна ставяцца да захадаў беларускiх апазiцыянераў знайсцi падтрымку ў Маскве. «Независимая газета» надрукавала артыкул Станiслава Шушкевiча «Саюз з чыстымi рукамi». Аўтар сцвярджае: «Эканамiчныя рэалii проста абавязваюць Беларусь зблiжацца з Расiяй, а таму любы беларускi палiтык, якi выступае супраць разумнай iнтэграцыi, абсалютна справядлiва прылiчваецца да маргiналаў». Характэрна, што Шушкевiч вымушаны прызнаць: «Але нават пры такiм адмiнiстрацыйна-камандным кiраўнiцтве эканамiчны рост у Беларусi ў два разы вышэй, чым у Расii, на якую некалькi гадоў льецца залаты нафтавы дождж. Па разлiках МВФ, беларуская эканомiка няхай i не намнога, але больш эфектыўная за расiйскую (не кажучы ўжо пра ўкраiнскую), а беларускiя мiнiстры хоць i не носяць касцюмаў ад Brioni, але справу сваю ведаюць».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нядаўна ў Кiеве было абвешчана аб стварэннi Садружнасцi дэмакратычнага выбару (СДВ). Гэта арганiзацыя аб’яднала краiны, якiя iмкнуцца ў НАТО i ЕС
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика