21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Боль у суставах. ад чаго?

25.08.2009 21:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга ШАЎКО

Ад чаго ўзнiкае боль у суставах, як з iм змагацца, якiя народныя сродкi могуць прыйсцi на дапамогу ў такiх выпадках?

Як адзначаюць спецыялiсты, захворваннi суставаў можна падзялiць на дзве вялiкiя групы. Да першай адносяцца хваробы, звязаныя са зношанасцю храсткоў, калi з-за многiх прычын у нас пакрысе пачынае знясiльвацца храстковая тканка на буйных суставах (у асноўным тазасцегнавых i каленных), на якiя прыпадае нвйбольшая нагрузка. Такая немач называецца астэаартрозам. Даказана, што развiццё хваробы паскараюць няправiльныя фiзiчныя нагрузкi, лiшняя маса цела, калi мы вымушаны цягаць на сабе кiлаграмы, якiя назапашваюцца ў выглядзе падскурнага тлушчавага слоя. У вынiку — чым больш нагрузка на сустаў, тым хутчэй ён зношваецца.

Другая група — паражэннi суставаў, звязаныя з iншымi захворваннямi. Часцей за ўсё гэта рэўматоiдны артрыт i рэўматызм. Калi астэаартрозу дапамагае сiмптаматычнае лячэнне (ёсць боль — мы ўхiляем яго), то пры рэўматычных паражэннях суставаў трэба лячыць саму прычыну.

Урачы-рэўматолагi падкрэслiваюць, што чым старэй пацыент, тым вастрэй у яго праяўляецца астэаартроз. Такiм людзям рэкамендуецца абмежаваць фiзiчныя нагрузкi, перш за ўсё звязаныя з падыманнем цяжару. Стандартныя медыцынскiя рэкамендацыi гавораць, што нагрузка павiнна быць сiметрычнай. Цягнуць у адной руцэ 15-кiлаграмовае вядро, перакiдваючы яго з рукi ў руку, няправiльна. Бо няправiльна размяркоўваецца нагрузка на пазваночны слуп i на суставы. Трэба падзялiць гэта вядро папалам. Няхай гэта будуць 2 пакеты цi 2 маленькiя вядзерцы, каб у кожнай руцэ была прыкладна аднолькавая вага.

Не спяшайцеся нагружаць сябе лiшняй вагой. Можна, канешне, i ў кожнай руцэ цягнуць па 15 кiлаграмаў, але гэта таксама дрэнна. Трэба дакладна ўсведамляць, што ў звычайнага, не падрыхтаванага да фiзiчных нагрузак чалавека ва ўзросце 60 гадоў i старэй нагрузка павiнна складаць не больш чым 5 кг для мужчын i не больш чым 3 кг для жанчын на кожную руку. Бяспечна будзе несцi на сабе 6 кг у руках i да 4 кг у рукзаку. Iнакш кажучы, сумарная нагрузка атрымаецца каля 10 кг у жанчын i да 15 кг — у мужчын.

У разумных межах карысныя i дынамiчныя нагрузкi: хадзьба, плаванне, бег, гiмнастычныя практыкаваннi. Тут вельмi важна, каб суставы падтрымлiвалiся ў нармальнай функцыянальнай форме, каб не было абмежаванняў iх рухомасцi. Часам хворыя дапускаюць памылку: са з’яўленнем болю iмкнуцца сустаў «пашкадаваць» i робяць менш рухаў. А ў вынiку рухомасць такога сустава знiжаецца сама па сабе. I распрацоўваць потым такi сустаў вельмi балюча i цяжка.

Калi боль усё ж ёсць i функцыя суставаў ужо парушаная, то дапаможа тут самая простая i карысная рэкамендацыя — нагружаны сустаў трэба разгружаць з дапамогай палачкi. Калi вiдавочнае аднабаковае паражэнне сустава, не саромейцеся пры самых раннiх праявах хваробы хадзiць з палачкай. Карыстаючыся ёй, мы разгружаем хворы сустаў, пры гэтым рухомасць яго захоўваецца, а вось нагрузка вагой памяншаецца. I гэта дазваляе пашкоджанаму храстку лягчэй i хутчэй аднавiцца.

Каб зняць боль, могуць прымяняцца i лекавыя прэпараты, т.зв. нестэроiдныя процiзапаленчыя сродкi. Да iх адносяцца дыклафенак, iндаметацын, траксевазiн i iнш. Яны прымяняюцца ў выглядзе мазяў, геляў, якiмi змазваецца пашкоджаны сустаў. Пры гэтым у такога лячэння ёсць свае плюсы i мiнусы. Плюсы — тое, што дастаткова хутка здымаецца запаленне i змяншаецца боль. Мiнусы — чалавек, шчаслiвы ад такога эфекту, адразу пачынае сустаў нагружаць з падвоенай сiлай. У вынiку боль мы знялi, а прычыну не ўхiлiлi, i траўма сустава ўзмацняецца, храсток яшчэ больш зношваецца.

Ад болю ў суставах народная медыцына таксама рэкамендуе свае сродкi.

Лопух

Класiчны сродак, якi здымае боль у суставе: абкруцiць пашкоджаны сустаў лiстом лопуху, перавязаць яго i не здымаць на працягу 20—30 мiнут, можна хадзiць з iм па 2—3 гадзiны. Потым лiст здымаецца. Такi лопухавы кампрэс паляпшае кровазварот у суставе, падтрымлiваючы тым самым жыццё храстка, i аказвае ўмеранае процiзапаленчае дзеянне, паколькi ў лiсце лопуху змяшчаюцца вытворныя салiцылавай кiслаты — рэчыва, якое валодае дзеяннем, падобным на дзеянне нестэроiдных процiзапаленчых прэпаратаў.

Капуста

Альтэрнатывай лопуху з’яўляецца капуста. Капусны лiст гэтак жа прывязваецца да хворага сустава. У лiсце змяшчаюцца процiзапаленчыя рэчывы i вiтамiн U, якi з’яўляецца процiязвавым i капiляраахоўным фактарам.

Конскi каштан

Збiраюць няспелыя плады конскага каштану, з iх робiцца кашка. Яна змешваецца ў розных па вазе частках з ачышчаным свiным тлушчам. Сумесь наносiцца на сустаў. Зверху яна закрываецца тканiнай або лiстом лопуху i пакiдаецца ў такiм выглядзе ад паўгадзiны да гадзiны, адзiн-два разы на дзень. Такiя курсы рэкамендуецца праводзiць на працягу двух тыдняў. Дзеянне такога кампрэса даволi шматграннае: гэта абарона капiляраў, дастаткова магутнае ўздзеянне на сам храсток, процiзапаленчае дзеянне, дзякуючы чаму памяншаецца ацёк унутры сустава.

Халадзец

Гэты сродак прыйшоў да нас са старажытнай медыцыны. Пепцiдамiнаглiкан (для аднаўлення тканкi храстка) у вялiкай колькасцi змяшчаецца ў халадцы. Прычым найбольшая яго колькасць у халадцы, прыгатаваным з курыных лапак. У меншай колькасцi ён змяшчаецца ў свiным i ялавiчным халадцах. Чым больш з’ясi такога халадца, тым больш у арганiзм трапiць рэчываў для будаўнiцтва тканак храстка. Але тут неабходна ведаць, што халадзец пераносiцца далёка не ўсiмi, i пры працяглым яго ўжываннi можа наступiць раздражненне слiзiстых абалонак — своеасаблiвая рэакцыя на жэлiруючыя кампаненты.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ад чаго ўзнiкае боль у суставах, як з iм змагацца, якiя народныя сродкi могуць прыйсцi на дапамогу ў такiх выпадках?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика