Давайце пазнаёмiмся!
Надзея НIКАЛАЕВА
Iнтэрнацыянальная вечарына «Давайце пазнаёмiмся» прайшла ўчора на факультэце даўнiверсiтэцкай адукацыi Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта. Цяпер на факультэце навучаюцца 192 замежныя слухачы з 26 краiн свету. Прыкладна палова з iх прыехалi ў Беларусь атрымлiваць вышэйшую адукацыю з Кiтая, яшчэ чвэрць — з Паўднёва-Усходняй Азii.
Правядзенне iнтэрнацыянальных вечарын стала ўжо добрай традыцыяй факультэта даўнiверсiтэцкай адукацыi БДУ. Галоўная iх мэта — пазнаёмiцца з нацыянальнымi традыцыямi, звычкамi i культурай прадстаўнiкоў тых краiн, якiя будуць навучацца ў Белдзяржунiверсiтэце, дапамагчы замежным слухачам наладзiць сяброўскiя зносiны, адаптавацца да новага сацыяльнага асяроддзя, прабудзiць у iх цiкавасць да беларускай культуры i гiсторыi нашай краiны. Да ўдзелу ў вечарыне былi запрошаны супрацоўнiкi пасольстваў Кiтая, Лiвана, Палесцiны, Iрана, дэлегацыя пасольства Федэратыўная Рэспублiка Нiгерыя ў Расiйскай Федэрацыi, прадстаўнiкi замежных зямляцтваў i адукацыйных арганiзацый, якiя плённа супрацоўнiчаюць з БДУ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Iнтэрнацыянальная вечарына «Давайце пазнаёмiмся» прайшла ўчора на факультэце даўнiверсiтэцкай адукацыi Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта |
|