Стыпендыi Нацбанка — для лепшых студэнтаў БДУ
Надзея НIКАЛАЕВА
Рэктар Белдзяржунiверсiтэта Васiль Стражаў i старшыня Праўлення Нацыянальнага банка Пётр Пракаповiч падпiсалi дагавор аб супрацоўнiцтве памiж БДУ i Нацбанкам Рэспублiкi Беларусь.
У першую чаргу ён прадугледжвае стварэнне спрыяльных ўмоў для развiцця вучэбнай iнфраструктуры i падрыхтоўкi высокаквалiфiкаваных спецыялiстаў для розных галiн банкаўскай дзейнасцi i беларускай эканомiкi. Акрамя таго бакi маюць намер арганiзоўваць сумесныя семiнары, канферэнцыi, сiмпозiумы, «круглыя сталы», стажыроўкi прафесарска-выкладчыцкага саставу БДУ i навучальных устаноў Нацыянальнага банка ў замежных навучальных установах i даследчых цэнтрах. Прафесарска-выкладчыцкi састаў БДУ будзе ўдзельнiчаць у выкананнi навукова-даследчых работ для Нацыянальнага банка, а банк — забяспечваць праходжанне студэнтамi вучэбнай i вытворчай практыкi, прымаць на стажыроўку выкладчыкаў i аспiрантаў БДУ, накiроўваць найбольш перспектыўных спецыялiстаў у магiстратуру i аспiрантуру Белдзяржунiверсiтэта i ...прызначаць стыпендыi яго лепшым студэнтам.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэктар Белдзяржунiверсiтэта Васiль Стражаў i старшыня Праўлення Нацыянальнага банка Пётр Пракаповiч падпiсалi дагавор аб супрацоўнiцтве памiж БДУ i На |
|