21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

З аддаленай вёскi — да лепшага педагога

25.08.2009 21:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана ЯСКЕВIЧ

Iнiцыятыва

У Драгiчынскiм раёне другi год запар у рамках праграмы «Адораныя дзецi» сельскiх школьнiкаў возяць на дадатковыя заняткi ў райцэнтр. Спачатку такую практыку прымянялi для падрыхтоўкi ўдзельнiкаў абласных прадметных алiмпiяд. Потым стала зразумела, што патрэбу ў дадатковых уроках маюць значна больш школьнiкаў, асаблiва тыя з iх, хто збiраецца паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы.

Менавiта так паставiў пытанне кiраўнiк раённай выканаўчай улады Васiль Хвацiк. Старшыня райвыканкама сваiм распараджэннем выдзелiў сродкi на тое, каб кожную суботу здольныя дзецi, нават з самых аддаленых вёсак, маглi прыехаць у Драгiчын i атрымаць або ўзбагацiць свае веды. Летась такой формай вучобы было ахоплена 70 чалавек, сёлета — ужо 400. Загадчык аддзела адукацыi райвыканкама Дзмiтрый Iгнатчык расказаў, што створана 14 груп старшакласнiкаў па васьмi спецыяльнасцях. Дзецi займаюцца па тры гадзiны па выбранай спецыяльнасцi, а затым, пасля перапынку, маюць магчымасць наведаць урок па дадатковаму прадмету. Так, напрыклад, адзiн вучань можа вывучаць матэматыку i бiялогiю, або матэматыку i англiйскую, рускую, беларускую мову цi наадварот, у залежнасцi ад таго, хто якую спецыяльнасць выбраў за асноўную. Як правiла, гэтую магчымасць — паглыблена вывучаць два прадметы — выкарыстоўваюць усе.

Спачатку вучнi былi пратэсцiраваны з тым, каб у групы адабраць дзяцей прыкладна з аднолькавым узроўнем ведаў — так лягчэй працаваць педагогу. Групы налiчваюць ад сямi да пятнаццацi школьнiкаў. Такiм чынам, настаўнiк можа пэўную увагу ўдзялiць кожнаму вучню.

Выкладаць дысцыплiны запрасiлi лепшых прадметнiкаў школ горада i раёна. Зараз у раённы аддзел адукацыi перыядычна паступаюць удзячныя водгукi бацькоў: гэта ж атрымлiваецца амаль як рэпетытарства, толькi бясплатнае. Далёка не ва ўсякай вёсцы можна знайсцi настаўнiка, якi падрыхтаваў бы дзiця да паступлення ў ВНУ. А калi вёска за некалькi або за дзесятак кiламетраў ад школы?

Важна, што такой формай вучобы ахоплены не толькi самыя з самых здольных, але амаль 30 працэнтаў сельскiх дзяцей раёна. Як сказаў Дзмiтрый Iгнатчык, усе, хто хацеў, атрымалi магчымасць ездзiць па выхадных днях у райцэнтр i вучыцца. Летась колькасць месцаў была абмежаваная, i школьнiкi здавалi iспыты, каб трапiць у гэты спiс. Цяпер падышлi iнакш i знайшлi магчымасць «ахапiць» большую колькасць дзяцей. У мiнулым годзе займалiся толькi вучнi 10—11 класаў — цяпер падрыхтоўка iдзе пачынаючы з восьмага класа. Аўтобусы прывозяць дзяцей на заняткi i адвозяць дадому.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Драгiчынскiм раёне другi год запар у рамках праграмы «Адораныя дзецi» сельскiх школьнiкаў возяць на дадатковыя заняткi ў райцэнтр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика