Вiтамiнная энергiя гароднiны
Па свайму хiмiчнаму саставу сырую раслiнную ежу адносяць да вугляводна-вiтамiнна-мiнеральнай. Некаторыя вiды яе змяшчаюць даволi шмат тлушчу i бялкоў. Але ўсё-такi галоўная каштоўнасць агароднiны — у вiтамiнах i мiкраэлементах.
Выяўлена, што калi вiтамiнаў хоць крышку не хапае, то па камандзе гiпаталамуса (рэгулюе абмен рэчываў, дзейнасць сардэчна-сасудзiстай, стрававальнай, выдзяляльнай сiстэм i залоз унутранай сакрэцыi, механiзмы сну, эмоцый) усё, што мы з’елi, ператвараецца не ў энергiю, а ў тлушч. Пераважна менавiта гэта з’яўляецца прычынай лiшняй вагi. А калi недахват вiтамiнаў значны, то абмен рэчываў яшчэ больш парушаецца: вугляводы бродзяць, а бялкi гнiюць у стрававальнай сiстэме, атручваючы арганiзм прадуктамi паўраспаду. Уся разнастайнасць прыроды складаецца з 92 хiмiчных элементаў. З iх 84 знойдзены ў чалавеку i неабходныя для нармальнага iснавання нашага арганiзма. Адны элементы мы атрымлiваем з паветра, другiя з вады, але асноўную частку — з ежы. Мяса не можа быць асноўнай крынiцай элементаў, таму што ў мышачным бялку iх мала. Навука i практыка вызначылi, што для здаровага харчавання рацыён чалавека павiнен на 60 працэнтаў складацца з агароднiны i садавiны, на 20 працэнтаў — з бялкоў i яшчэ на 20 працэнтаў — з тлушчаў, крухмалаў i цукраў, разам узятых.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па свайму хiмiчнаму саставу сырую раслiнную ежу адносяць да вугляводна-вiтамiнна-мiнеральнай |
|