Блiзняты возьмуць удзел у конкурсе
Аляксандр ПУКШАНСКI
Першы на Вiцебшчыне конкурс блiзнят пройдзе ў Лёзне. Арганiзатары гэтага незвычайнага конкурсу спецыяльна шукалi блiзнят па ўсей вобласцi.
Iдэя праекта належыць кiраўнiкам Лёзненскага райкама БРСМ i аддзела па справах моладзi райвыканкама. Конкурс запланавалi правесцi ў студзенi наступнага года. Ужо далi згоду змагацца за перамогу тры пары блiзнят-дзяўчат i столькi ж хлопцаў ва ўзросце ад 22 да 30 гадоў. Усе яны — прадстаўнiкi рабочай моладзi. Як паведамiла другi сакратар Лёзненскага райкама БРСМ Наталля Туркова, знайшлi i трайнят, але яны чамусьцi адразу адмовiлiся ад прапановы арганiзатараў рызыкнуць i паўдзельнiчаць у конкурсе. Сказалi, што вельмi сцiплыя людзi i пакуль што «для ўдзелу ў такiм шоу не падрыхтаваныя». Конкурсы для братоў i сясцёр — блiзнят будуць наступныя. Яны, па-першае, павiнны прадставiць гледачам адзiн аднаго i зрабiць такiм чынам вiзiтную картку сваёй сям’i. Яшчэ хлопцы паспрабуюць змайстраваць з падручных матэрыялаў букеты кветак для каханых. А дзяўчаты-блiзняты ў сваю чаргу павiнны будуць «прыйсцi на спатканне» ў такiм выглядзе, каб адразу i назаўсёды ўразiць любога хлопца. Таксама блiзняты адначасова будуць адказваць на адны i тыя ж пытаннi, каб члены журы вызначылi, хто з пар блiзнят не толькi падобныя знешне, але i «ўнутры». Яшчэ блiзняты пройдуць тэст на веданне «сваёй палавiнкi», прадэманструюць, наколькi яны артыстычныя. Мерапрыемства пройдзе ў зале мясцовага Дома культуры. Дарэчы, яшчэ не позна падаць заяўку блiзнятам, якiя пакуль што не з’яўляюцца ўдзельнiкамi конкурсу. Для гэтага неабходна проста патэлефанаваць у Лёзненскi райкам БРСМ альбо ў вiцебскi карпункт «Звязды», дзе вам дапамогуць звязацца з арганiзатарамi шоу, пераможцам якога гарантаваны каштоўныя прызы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першы на Вiцебшчыне конкурс блiзнят пройдзе ў Лёзне. Арганiзатары гэтага незвычайнага конкурсу спецыяльна шукалi блiзнят па ўсей вобласцi |
|