21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Шэры легiён

25.08.2009 21:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр АЧАРЭТНI

Восенню 1727 года мацнейшы землятрус ускалыхнуў закаспiйскiя краiны. Найпрыгажэйшыя азiяцкiя гарады ў лiчаныя секунды ператварылiся ў пыльныя руiны, якiя пахавалi пад сабой сотнi тысяч жыхароў.

Праз некалькi гадзiн пасля землятрусу перад вачыма сведак гэтага няшчасця, якiя засталiся жывымi, паўстала жахлiвая карцiна. Сотнi, тысячы, мiльёны агiдных галахвостых стварэнняў, бегаючы памiж развалiнамi, аб’ядноўваючыся ў зграi i легiёны, пакiдалi няўтульную i галодную зямлю, якая стала непрыгоднай для жыцця. Пацукi iшлi на захад.

Нездарма пацучыныя легiёны параўноўваюць з ордамi Тамерлана, Атылы, Чынгiсхана i iншых бязлiтасных бiчоў чалавецтва, якiя пакiдалi пасля сябе смерць i разбурэннi. Шлях, па якiм iшлi пацучыныя фалангi, уяўляў сабой выедзеную да апошняй травiнкi, голую зямлю. Армiя шэрых пацукоў (а гаворка iдзе менавiта пра iх), якую вёў нейкi невядомы да гэтага часу iнстынкт, спынiлася толькi ля сцен Астраханi. Але нi гарадскiя сцены, нi нават паўнаводная Волга пацукоў не спынiлi. Так, гэты невялiкi, але вельмi непрыемны звярок з’явiўся ў Еўропе, хутка заняўшы ўсе прывабныя для яго бiялагiчныя нiшы, аддаючы перавагу чалавечаму жыллю, рассялiўшыся да Пiрынейскага паўвострава.

У Парыжы, напрыклад, шэрыя пацукi распладзiлiся так, што на адной з гарадскiх бойняў на працягу чатырох тыдняў было знiшчана 16 тысяч гэтых грызуноў. Масавае знiшчэнне пацукоў было наладжана пасля таго, як яны за адну ноч абгрызлi да самых касцей 35 конскiх туш.

Людзi з даўнiх часоў знаходзяцца ў пошуках сродку, з дапамогай якога можна было б назаўсёды пазбавiцца ад такога непрыемнага суседа. Гэта адлюстравана i ў еўрапейскiм фальклоры. Успомнiце хоць бы розныя варыянты казкi, калi герой зводзiў з горада ўсiх пацукоў, скарыстаўшыся цi дудачкай, цi чарадзейнымi зярнятамi, цi яшчэ чым-небудзь падобным.

Легенды пра пацукоў з’яўляюцца i ў нашы днi, аднак гэта асобная размова, на якой мы спынiмся пазней. Вяртаючыся да барацьбы з пацукамi, варта адзначыць, што самым распаўсюджаным сродкам знiшчэння шэрых шэльмаў у нашы днi сталi разнастайныя атруты, замешаныя на прывабных для пацукоў прынадах. У хатнiх умовах атрута мала прымяняецца, бо атручаныя грызуны схiльныя сустракаць свае апошнiя днi ў вельмi цiхiх месцах, з якiх дастаць iх практычна немагчыма. Вось i насычаюць грызуны пасля сваёй гiбелi ўсё памяшканне «тонкiм» водарам. На збожжасховiшчах ядавiтыя прынады таксама малаэфектыўныя, бо (цытую Альфрэда Брэма): «...часам (атручаныя. — Рэд.) пацукi ванiтуюць, i тады яны сваiмi вывяржэннямi атручваюць хлеб або бульбу, якiя ляжаць у падвалах, хлявах, свiрнах i г.д.».

Добры спосаб барацьбы — механiчны (з дапамогай разнастайных пастак). Але тут трэба ўлiчваць тое, што пацук вельмi асцярожны звярок, таму гэтых грызуноў на працягу прыкладна тыдня трэба прывучаць да выгляду пасткi i харчовых прынад, якiя вы збiраецеся выкарыстаць. Шэры пацук аддае перавагу бялковай ежы: мясу, рыбе, але найбольш смачным для iх кавалачкам лiчыцца абсмаленая на агнi скурка ад свiнога сала. Пастку перад прымяненнем карысна пракiпяцiць у адвары сена цi саломы, у квасе цi пiве для таго, каб знiшчыць пах чалавечых рук.

Адзiн з самых старадаўнiх i, бадай, самы бiялагiчна правiльны спосаб барацьбы з пацукамi — выкарыстанне ў гэтых мэтах iх адвечных ворагаў — драпежнiкаў. Сама прысутнасць кошкi ў доме ўжо даволi добра дысцыплiнуе пацукоў, не даючы iм магчымасцi станавiцца нахабнымi. Але, на жаль, сапраўдныя кошкi-пацукаловы ў наш час даволi вялiкая рэдкасць.

Трэнiруюць для лоўлi пацукоў i сабак, выкарыстоўваючы для гэтых мэтаў невялiкiя, але спрытныя i злосныя пароды, часцей за ўсё факстэр’ераў i ягдтэр’ераў. На Захадзе апошнiм часам для лоўлi пацукоў усё часцей i часцей выкарыстоўваюць ручных хатнiх тхароў.

Вышэй гаворка iшла ў асноўным пра шэрага пацука. Аднак сустракаецца ў нашых дамах i яго блiзкi сваяк — чорны пацук.

Ад шэрага пацука ён адрознiваецца меншымi памерамi цела, больш доўгiм хвастом, цёмна-бурай афарбоўкай i вялiкiмi вушамi. У адрозненне ад шэрага сваяка, якi ў асноўным селiцца ў падвалах, чорны пацук выбiрае вышкi чалавечага жылля i iншыя высокiя месцы.

Карэнны арэал чорнага пацука — лясы трапiчнай i субтрапiчнай Азii. У дзiкiм выглядзе ён насяляе ўвесь Iндастан, Iндакiтай, Гiмалаi i астравы Iндыйскага акiяна. Ва ўсе астатнiя месцы планеты ён пранiк дзякуючы чалавеку. Распаўсюджванне чорнага пацука па планеце непарыўна звязана з асваеннем новых зямель маракамi. Карабельныя пацукi (як правiла чорныя), тыя, якiя «першымi бягуць з карабля, якi тоне», сталi, разам з еўрапейцамi, першымi каланiстамi нязведаных зямель: Новага Свету, Аўстралii i аддаленых раёнаў Афрыкi. Няма чорнага пацука толькi ў Антарктыдзе, i толькi па той прычыне, што вельмi мала там чалавечага жылля, а без яго пры тамтэйшым надвор’i пацуку не выжыць.

Цяпер невялiкая практычная парада, якая датычыцца як чорных, так i шэрых пацукоў. У нашы новабудоўлi пацукi ўсяляюцца толькi праз адкрытыя ўваходныя дзверы (асаблiва ў цёмны час сутак) i праз вентыляцыйныя адтулiны падвальных i першых паверхаў. Забiванне вентыляцыйных адтулiн дробнай металiчнай сеткай i прыстасаванне аўтаматычнага закрывання ўваходных дзвярэй на многiя гады засцерагуць жыхароў дома ад непрыемнага суседства.

ПРАЎДА I ХЛУСНЯ ПРА ПАЦУКОЎ

1. Сланы баяцца пацукоў i мышэй

Вiдавочная бязглуздзiца. Падобнае сцвярджэнне сустракаецца ў асноўным у кнiжках для самых маленькiх i «жахлiвiках», аддрукаваных шматтысячнымi тыражамi на дрэннай паперы. Перачытаўшы гару лiтаратуры як пра пацукоў, так i пра сланоў, мы не сустрэлi падобнага факта ў каго-небудзь з больш-менш вядомых аўтараў.

2. У метрапалiтэне завялiся пацукi-монстры

памерам з аўчарку, для знiшчэння якiх выкарыстоўваюць спецбрыгады, узброеныя аўтаматамi i iншай зброяй.

Адкрытая брахня, якая распаўсюджваецца бульварнымi газетамi. Вось рэальныя памеры пацукоў: шэры пацук — да 42 см, уключаючы 18-сантыметровы хвост.

Чорны пацук — даўжыня цела каля 15 см, плюс хвост прыкладна такой жа даўжынi. Той, хто расказвае пра радыеактыўнасць, мутацыi i, як вынiк, — пра пераросткаў, не мае рэальнага ўяўлення нi аб адным з гэтых тэрмiнаў.

Што датычыцца пацукоў у метро, то яны там сапраўды селяцца даволi ахвотна i жывуць вялiкiмi калонiямi. Але будзьце спакойныя, успрымальны чытач, вагонамi метро пацукi не карыстаюцца, а па тунэлях перамяшчаюцца пешшу i на значныя адлегласцi.

Ну а калi гаварыць пра стральбу з аўтаматаў у тунэлях метрапалiтэна, то гэты факт не вытрымлiвае нават самага найменшага намёку на крытыку. Адна куля, якая трапiць у хiтраспляценнi кабеляў, здольная вывесцi са строю значную частку як падземных, так i наземных камунiкацый. А ўявiце сабе ўзвод салдатаў, якi страляе доўгiмi чэргамi ў зграю мутантаў-пераросткаў!

3. Пацукамi кiруюць «пацучыныя каралi»,

якiя сядзяць на тронах, вырабленых з моцна пераплеценых хвастоў сваiх сабратоў.

Як нi дзiўна, але гэта сцвярджэнне частковая праўда. «Каралёў» у залатых каронах пакуль не знаходзiлi, а вось «троны» трапляюцца. Цытую А. Брэма: «...яшчэ ў 1774 годзе адзiн саксонскi рабочы, Хрысцiян Кайзер, знайшоў на млыне «пацучынага караля» на троне з 16 пацукоў... Кайзер пачуў пад падлогай вiск. Знойдзенага «пацучынага караля» ён забiў, кiнуўшы палкай унiз. Усе 16 пацукоў былi так моцна пераплеценыя хвастамi, што не расчапiлiся нават падаючы з вышынi. Урач, якi спецыяльна прыйшоў для даследавання гэтай з’явы, зафiксаваў, што ўсе пацукi былi зусiм нармальнага складу, толькi здавалiся больш знясiленымi, чым звычайна...».

Перапляценне пацучыных хвастоў — з’ява хоць i вельмi рэдкая, але тым не менш рэальная. Да гэтага часу дадзены факт не паддаецца нiякiм тлумачэнням. Былi версii, што гэта вынiк перапляцення ў гняздзе яшчэ мяккiх хвосцiкаў пацучыных немаўлят i падобныя да гэтай гiпотэзы. Аднак цiкава, што астатнiя пацукi падкормлiваюць «караля», не даючы яму загiнуць.

4. Пацукi, нiчога акрамя шкоды, не прыносяць

i iх поўнае знiшчэнне было б карысным для чалавецтва.

Далёкае ад iсцiны сцвярджэнне. Большасць лабараторных доследаў па медыцыне, генетыцы i сумежных навуках праводзiцца на лабараторных жывёлiнах, пераважная частка якiх — мышы i пацукi.

Чалавецтва абавязана гэтым «агiдным грызунам» пазбаўленнем ад мноства хвароб. Акрамя таго, любы бiялагiчны вiд мае права на iснаванне ўжо толькi па той прычыне, што ён iснуе.

5. Цi праўда тое, што

спецыяльна выдрэсiраваныя пацукi могуць працаваць дыягностамi i нават сапёрамi?

Праўда. Вучоныя з Танзанii збiраюцца вывучыць здольнасцi 30 гiганцкiх афрыканскiх пацукоў (Cricetomys gambianus), якiя, паводле папярэднiх даных, могуць па паху слiны чалавека з 95-працэнтнай дакладнасцю вызначыць наяўнасць бактэрый туберкулёзу. Першыя даследаваннi паказалi, што пацукi могуць пратэсцiраваць на туберкулёз 150 узораў слiны ўсяго за 30 хвiлiн. А сённяшнiя тэхналогii дазваляюць правяраць толькi па 20 узораў у дзень.

Сусветны банк (World Bank) выдзелiў на даследаванне процiтуберкулёзных магчымасцяў пацукоў, $165 тысяч. Дарэчы, раней у Мазамбiку 12 пацукоў удалося навучыць вынюхваць мiны — яны знайшлi 20 штук, нiводная з мiн пры гэтым не ўзарвалася.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Восенню 1727 года мацнейшы землятрус ускалыхнуў закаспiйскiя краiны. Найпрыгажэйшыя азiяцкiя гарады ў лiчаныя секунды ператварылiся ў пыльныя руiны, я
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика