Сяргей Сiдорскi папярэдзiў кiраўнiкоў аб адказнасцi за парушэнне тэрмiнаў выплаты зарплаты
Лiлiя КРАПIВIНА, БЕЛТА
Прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi папярэдзiў кiраўнiкоў усiх узроўняў аб персанальнай адказнасцi за парушэнне тэрмiнаў выплаты заработнай платы. Аб гэтым ён заявiў 6 снежня на пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў, дзе абмяркоўвалася пытанне iснуючай запазычанасцi па заработнай плаце. Прэм’ер-мiнiстр нагадаў, што заработная плата ў краiне павiнна выплачвацца ў тэрмiны, устаноўленыя ў калектыўных дагаворах, але не пазней за апошняе чысло месяца яе выплаты.
Сяргей Сiдорскi лiчыць таксама неабходным выключыць выпадкi прадастаўлення недакладнай iнфармацыi аб ходзе выплаты заработнай платы. Звяртаючыся да кiраўнiкоў рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, аблвыканкамаў, райвыканкамаў, прадпрыемстваў i арганiзацый, Сяргей Сiдорскi падкрэслiў, што «два гады таму мы навялi парадак у пытаннях забеспячэння своечасовай выплаты заработнай платы, i сёння ўрад не дапусцiць нiякiх адступленняў ад устаноўленых правiлаў».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi папярэдзiў кiраўнiкоў усiх узроўняў аб персанальнай адказнасцi за парушэнне тэрмiнаў выплаты заработнай платы |
|