21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сенатары адобрылi ўзмацненне адказнасцi за дзеяннi, накiраваныя супраць чалавека i грамадскай бясп

25.08.2009 21:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Следам за нiжняй палатай парламента члены Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Беларусi адобрылi ўнесены прэзiдэнтам тэрмiновы законапраект — «Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублiкi Беларусь па пытанню ўзмацнення адказнасцi за дзеяннi, накiраваныя супраць чалавека i грамадскай бяспекi».

Як адзначыла, прадстаўляючы законапраект, старшыня Камiсii па заканадаўству i дзяржаўнаму будаўнiцтву Савета Рэспублiкi Наталля Андрэйчык, дакумент накiраваны на ўзмацненне крымiнальнай адказнасцi за злачынствы, якiя звязаны з тэрарыстычнай дзейнасцю. Дакументам узмацняецца адказнасць за замахi на канстытуцыйныя правы i iнтарэсы грамадзян, якiя ажыццяўляюцца пад прыкрыццём палiтычных партый, грамадскiх арганiзацый i рэлiгiйных аб’яднанняў. Таксама ўзмацняецца крымiнальная адказнасць за дзейнасць супраць дзяржавы i злачынствы супраць парадку кiравання, якiя ствараюць перадумовы для замежнага ўмяшання ва ўнутраныя справы краiны, супраць канстытуцыйных правоў i свабод грамадзян, а таксама за дзеяннi, якiя наносяць урон нацыянальнай бяспецы краiны. У прыватнасцi, устанаўлiваецца адказнасць за заклiкi да замежнай дзяржавы, замежнай арганiзацыi ажыццявiць дзеяннi супраць Беларусi, напрыклад, да гвалтоўнага ўмяшання ва ўнутраныя справы або ўвядзення эканамiчнай блакады. Законапраект таксама дапаўняе Крымiнальны кодэкс новым артыкулам «Дыскрэдытацыi Рэспублiкi Беларусь», а артыкулы «Масавыя беспарадкi» i «Арганiзацыя i падрыхтоўка дзеянняў, якiя груба парушаюць грамадскi парадак, або актыўны ўдзел у iх» дапаўняюцца прававымi нормамi, што ўстанаўлiваюць адказнасць за навучанне або iншую падрыхтоўку асоб да ўдзелу ў масавых беспарадках, а таксама за фiнансаванне або iншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасцi. Таксама законапраектам прадугледжваецца магчымасць затрымання органамi крымiнальнага праследавання асоб, якiя падазраюцца ў здзяйсненнi тэрарызму i асаблiва злоснага хулiганства, на тэрмiн да 10 дзён да прымянення меры стрымання або вызвалення з-пад варты. Як паведамiла Н. Андрэйчык, пры распрацоўцы законапраекта ўлiчвалiся аналагiчныя меры, якiя iснуюць у заканадаўствах шэрагу краiн Цэнтральнай i Усходняй Еўропы.

Учора сенатары таксама адобрылi законапраект «Аб гарантыях па сацыяльнай абароне дзяцей-сiрот, дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, а таксама асоб з лiку дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў». Праектам закона, у прыватнасцi, для гэтых катэгорый грамадзян гарантуецца залiчэнне па-за конкурсам (а пры правядзеннi ўступных iспытаў — пры атрыманнi станоўчых адзнак) на навучанне па канкрэтных вучэбных спецыяльнасцях за кошт бюджэтных сродкаў у дзяржаўных прафесiйна-тэхнiчных, сярэднiх спецыяльных i вышэйшых навучальных установах; атрыманне ў пазачарговым парадку жылога памяшкання сацыяльнага карыстання, iльготных крэдытаў, субсiдый i iншых формаў дзяржаўнай падтрымкi для будаўнiцтва (рэканструкцыi) або набыцця жылога памяшкання.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Следам за нiжняй палатай парламента члены Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Беларусi адобрылi ўнесены прэзiдэнтам тэрмiновы законапраект
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика