Прэзiдэнт Беларусi зацвердзiў Дзяржаўную iнвестыцыйную праграму на 2006 год
Кар. БЕЛТА
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 12 снежня Указам № 588 зацвердзiў Дзяржаўную iнвестыцыйную праграму на 2006 год.
Як паведамiлi БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лiдара, усяго праграмай на 2006 год плануецца накiраваць сродкi ў суме Br881,4 млрд У адпаведнасцi з Законам «Аб бюджэце Рэспублiкi Беларусь на 2006 год» на фiнансаванне праграмы са сродкаў рэспублiканскага бюджэту прадугледжана накiраваць Br791,4 млрд, у тым лiку: Br563,3 млрд (119,3 працэнта да ўзроўню 2005 года ў супастаўных умовах) — дзяржаўныя капiтальныя ўкладаннi; Br18,6 млрд (90,7 працэнта) — сродкi рэспублiканскага фонду аховы прыроды на будаўнiцтва вытворчых (экалагiчных) аб’ектаў; Br204 млрд (113,8 працэнта) — сродкi рэспублiканскага дарожнага фонду на капiтальнае будаўнiцтва; Br5,5 млрд (56,4 працэнта) — сродкi Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнпрацы i сацабароны. Праграма сфармiравана на падставе аналiзу бягучай эканамiчнай сiтуацыi i прапаноў рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, iншых арганiзацый, падпарадкаваных ураду, аблвыканкамаў i Мiнскага гарвыканкама. Усяго плануецца будаўнiцтва 394 аб’ектаў (135 — новапачатых), з якiх будзе ўведзена ў эксплуатацыю 156 (уключаючы пускавыя комплексы). Асноўныя прынцыпы фармiравання праграмы — адпаведныя даручэннi кiраўнiка дзяржавы, наяўнасць зацверджанай праектна-каштарыснай дакументацыi, накiраванне сродкаў толькi на рэальныя да ўводу ў эксплуатацыю ў 2006 годзе сацыяльна значныя аб’екты, аб’екты з высокай ступенню будаўнiчай гатоўнасцi для ўводу iх у эксплуатацыю ў 2007 годзе i наступныя гады, а таксама аб’екты, прадугледжаныя мэтавымi праграмамi або для якiх дзяржаўным заказчыкам забяспечваецца прыцягненне пазабюджэтных сродкаў. У адпаведнасцi з дакументам у 2006 годзе прадугледжана накiраваць сродкi на рэалiзацыю шэрагу праграм, сярод якiх: прэзiдэнцкая праграма «Дзецi Беларусi», рэспублiканская праграма «Захаванне i выкарыстанне мелiяраваных зямель на 2006—2010 гады», рэспублiканская праграма iнжынерных водагаспадарчых мерапрыемстваў па абароне населеных месцаў i сельгасугоддзяў ад паводак у раёнах Палесся, Дзяржаўная праграма ўмацавання матэрыяльна-тэхнiчнай базы арганiзацый аховы здароўя рэспублiкi на 2006—2010 гады, праграма рэканструкцыi i будаўнiцтва аб’ектаў рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства «Алiмпiйскi спартыўны комплекс «Стайкi» на 2005—2009 гады i на перыяд да 2015 года, дзяржаўныя праграмы па ўзмацненню барацьбы са злачыннасцю i ўдасканаленню крымiнальна-выканаўчай сiстэмы, Комплексная праграма развiцця прыгранiчнай iнфраструктуры аўтадарожных пунктаў пропуску на Дзяржаўнай гранiцы Рэспублiкi Беларусь на перыяд 2006—2010 гадоў, Дзяржаўная праграма экалагiчнага аздараўлення возера Нарач на 2005—2008 гады, праграма па водазабеспячэнню i водаадвядзенню «Чыстая вада», Дзяржаўная праграма iнфарматызацыi Рэспублiкi Беларусь на 2003—2005 гады i на перспектыву да 2010 года «Электронная Беларусь», Дзяржаўная праграма Рэспублiкi Беларусь па пераадоленню наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2001—2005 гады i на перыяд да 2010 года. Br30,2 млрд будзе накiравана на будаўнiцтва жылля для льготных катэгорый грамадзян. Выкарыстанне ў рамках праграмы сродкаў рэзервовага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дасць магчымасць: увесцi ў эксплуатацыю ў 2006 годзе Палац культуры ў в. Глушкавiчы Лельчыцкага раёна, першую чаргу сярэдняй школы на 1240 вучняў у мiкрараёне № 2 жылога раёна «Аэрапорт» у г. Полацку, першую чаргу комплексу iнтэрнатаў Баранавiцкага дзяржаўнага унiверсiтэта, чацвёрты пускавы комплекс навучальна-спартыўнага комплексу Беларускай дзяржаўнай акадэмii фiзiчнай культуры ў г. Мiнску; завяршыць рэканструкцыю часткi Аўгустоўскага канала на тэрыторыi Гродзенскай вобласцi, аперацыйна-рэанiмацыйнага корпуса НДI анкалогii i медыцынскай радыялогii ў пас.Бараўляны, жывёлагадоўчага комплексу па адкорму буйной рагатай жывёлы ў СВК «Дэмбрава» ў в. Стараўшчына Шчучынскага раёна; прадоўжыць будаўнiцтва сiстэмы гаспадарча-пiтнога водазабеспячэння г.п. Мiкашэвiчы; прадоўжыць рэканструкцыю сярэдняй школы ў в.Альшаны Столiнскага раёна, 8-га i 9-га карпусоў рэспублiканскага цэнтра трансплантацыi органаў i тканак на базе 9-й гарадской клiнiчнай бальнiцы ў г. Мiнску, iнтэрната па вул. Сурганава ў г. Мiнску Беларускай дзяржаўнай акадэмii мастацтваў, пiянерскага лагера «Зубраня», трамплiнаў алiмпiйскага спартыўнага комплексу «Раўбiчы», Палаца спорту ў г. Мiнску, рэстаўрацыю Палаца Пацёмкiна (музей) у г. Крычаве; пачаць будаўнiцтва навучальнага корпуса Баранавiцкага дзяржаўнага унiверсiтэта, вучэбна-трэнiровачнага цэнтра фрыстайла са спартыўна-аздараўленчым комплексам у г. Мiнску. У цэлым рэалiзацыя Праграмы дасць магчымасць: забяспечыць увод у эксплуатацыю ў 2006 годзе лячэбнага корпуса НДI траўматалогii i артапедыi, пускавога комплексу вучэбна-лабараторнага корпуса Вiцебскага дзяржаўнага тэхналагiчнага унiверсiтэта, спецыяльнага канструктарска-тэхналагiчнага бюро з вопытнай вытворчасцю Беларускага нацыянальнага тэхнiчнага унiверсiтэта, спартыўнага блока Беларускага дзяржаўнага эканамiчнага унiверсiтэта i iншых аб’ектаў; завяршыць рэканструкцыю аперацыйна-рэанiмацыйнага корпуса НДI анкалогii i медыцынскай радыялогii ў пас. Бараўляны, карпусоў 4-й гарадской клiнiчнай бальнiцы пад РНПЦ «Кардыялогiя» ў г. Мiнску, раддома рэспублiканскага навукова-практычнага цэнтра «Мацi i дзiця», будынка сховiшча калекцыi насення i плавальнага басейна Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэмii ў г. Горкi, шэрагу аб’ектаў спарткомплексу «Стайкi», вучэбнага корпуса Мiнскай духоўнай семiнарыi ў пас. Жыровiчы Слонiмскага раёна i iншых аб’ектаў; прадоўжыць будаўнiцтва прыбудовы да будынка ў г. Мiнску для размяшчэння БелНДI эпiдэмiялогii i мiкрабiялогii, гiсторыка-культурнага музея-запаведнiка «Нясвiж», замкавага комплексу ў г.п. Мiр i iншых аб’ектаў; прадоўжыць рэканструкцыю Вялiкага тэатра оперы i балета, водналыжнай рэспублiканскай спецыялiзаванай ДЮШАР па водналыжнаму спорту ў в. Воўчкавiчы Мiнскага раёна, аб’ектаў Цэнтральнага батанiчнага саду i iншых; пачаць будаўнiцтва шматпрофiльнага унiверсальнага культурна-спартыўнага комплексу «Мiнск-Арэна», лядовага палаца ў г. Бабруйску, фiзкультурна-аздараўленчага цэнтра ў г. Жлобiне, рэспублiканскiх цэнтраў неўралогii i нейрахiрургii, трансфузiялогii i гематалогii ў г. Мiнску, веладрома ў г. Мiнску, дома правасуддзя ў г.п. Воранава i iншых аб’ектаў. На будаўнiцтва аб’ектаў па прамых даручэннях кiраўнiка дзяржавы прадугледжваецца накiраваць Br438,7 млрд (без улiку мэтавых бюджэтных фондаў). З iх на аб’екты, якiя ўводзяцца ў 2006 годзе, — каля Br196 млрд. Такiм чынам, поўнасцю забяспечваецца рэалiзацыя ўсiх атрыманых ва ўстаноўлены тэрмiн (да 15 жнiўня 2005 года) даручэнняў прэзiдэнта па ўключэнню ў Дзяржаўную iнвестыцыйную праграму сацыяльна значных аб’ектаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 12 снежня Указам № 588 зацвердзiў Дзяржаўную iнвестыцыйную праграму на 2006 год |
|