21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Тавараабарот з Калiнiнградскай вобласцю плануецца павялiчыць да $200 млн

25.08.2009 21:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Супрацоўнiцтва Беларусi i Калiнiнградскай вобласцi вельмi выгаднае абодвум бакам. Упэўненасць у гэтым выказаў кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 13 снежня на сустрэчы з губернатарам гэтага расiйскага рэгiёну Георгiем Баосам.

Аляксандр Лукашэнка перакананы: вырашэнне толькi аднаго пытання — пераарыентацыi часткi беларускiх грузаў на калiнiнградскi напрамак — «падвоiла б дабрабыт калiнiнградцаў». Гэта таксама выгадна i беларускаму боку.

Беларусь заўсёды падтрымлiвала з Калiнiнградскай вобласцю цесныя кантакты ва ўсiх сферах. Сёння беларусы — другая па колькасцi дыяспара ў рэгiёне.

Наша рэспублiка садзейнiчала вырашэнню так званага «калiнiнградскага пытання». Для ўрэгулявання «калiнiнградскай праблемы» беларускi бок выступiў з iнiцыятывай арганiзацыi авiярэйсаў, забяспечыў чыгуначныя зносiны з расiйскiм анклавам праз сваю тэрыторыю. Беларусь у свой час дапамагла калiнiнградцам пастаўкамi збожжа, калi ў гэтай расiйскай вобласцi склалася няпростая сiтуацыя.

«Будзьце ўпэўнены, што ў Беларусi вы нiколi не будзеце мець нiякiх праблем. Наадварот, мы заўсёды выручалi калiнiнградцаў у складаныя часы», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кiраўнiк дзяржавы з задавальненнем адзначыў, што дыялог Беларусi i Калiнiнградскай вобласцi не перапыняецца. Звяртаючыся да Георгiя Баоса, ён падкрэслiў: «Я рады, што пасля нядаўнiх выбараў новага губернатара Калiнiнградскай вобласцi Вы прыехалi ў Беларусь. Для беларускага боку гэта сведчанне таго, што мы прадоўжым пазiтыўнае супрацоўнiцтва i рэалiзуем намечаныя планы i дамоўленасцi».

Беларускi i калiнiнградскi бакi вызначылi асноўныя галiны супрацоўнiцтва. Сярод iх — энергетыка, сельская гаспадарка, выкарыстанне партовай iнфраструктуры, будаўнiцтва. «Напрамкаў супрацоўнiцтва — маса, i мы павiнны iх выкарыстаць», — лiчыць Аляксандр Лукашэнка.

На думку кiраўнiка дзяржавы, Беларусi i Калiнiнградскай вобласцi трэба сур’ёзна папрацаваць над тым, каб узняць узровень узаемнага гандлю. За 10 месяцаў гэтага года тавараабарот знiзiўся на 7 працэнтаў у параўнаннi з аналагiчным перыядам 2004 года. Пры гэтым беларускi экспарт зменшыўся на 23,8 працэнта, што выклiкана ў асноўным скарачэннем паставак нафты i нафтапрадуктаў. «Растлумачыць такую сiтуацыю можна, але гэта не прымаецца. Тавараабарот павiнен расцi, таму што эканомiка ўзнiмаецца як у Беларусi, так i ў Калiнiнградскай вобласцi», — перакананы Аляксандр Лукашэнка. Бакi поўныя рашучасцi сур’ёзна прыбавiць у гандлёва-эканамiчным узаемадзеяннi, падкрэслiў беларускi лiдар. У блiжэйшы час стаiць задача павялiчыць штогадовы тавараабарот памiж Беларуссю i Калiнiнградскай вобласцю да $200 млн.

Георгiй Баос выказаў упэўненасць у тым, што праз калiнiнградскiя парты Беларусь можа рэалiзоўваць свае iнтарэсы па экспарту прадукцыi ў любы пункт свету.

Губернатар таксама падкрэслiў важнасць супрацоўнiцтва Беларусi i Калiнiнградскай вобласцi ва ўсiх сферах. Пры гэтым ён заявiў, што «будуць створаны ўсе ўмовы, каб беларускiя кампанii, гатовыя да ўзаемадзеяння, адчувалi сябе камфортна».

Ён асаблiва адзначыў перспектыўнасць супрацоўнiцтва ў галiне сельскай гаспадаркi. Паводле слоў губернатара, Калiнiнградская вобласць зацiкаўлена ў развiццi племянной жывёлагадоўлi.

Георгiй Баос падкрэслiў, што Калiнiнградская вобласць хацела б рэалiзаваць з Беларуссю вялiкую колькасць сумесных праектаў.

Прэзiдэнт Беларусi падкрэслiў, што рэспублiка гатова прыняць удзел у будаўнiцтве 2-га i 3-га энергаблокаў Калiнiнградскай ЦЭЦ-2. Пры гэтым кiраўнiк дзяржавы дадаў, што ў нашых спецыялiстаў ёсць для гэтага дастатковы вопыт, i беларускi бок «здольны сумленным, рыначным спосабам выйграць тэндэры», паколькi можа прапанаваць аптымальнае спалучэнне цаны i якасцi.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, Беларусь магла б паставiць у Калiнiнградскую вобласць каля 200 тыс.т цэменту i iншыя будаўнiчыя матэрыялы — адпаведныя беларускiя прадпрыемствы загружаны сёння практычна на поўную магутнасць. «Мы таксама гатовы накiраваць у Калiнiнградскую вобласць квалiфiкаваных спецыялiстаў, разгледзець пытанне аб будаўнiцтве ў вас завода па вытворчасцi жалезабетонных канструкцый, цэглы», — сказаў, звяртаючыся да губернатара, кiраўнiк дзяржавы.

«Любое пытанне Калiнiнградскай вобласцi мы будзем вырашаць настолькi аператыўна, наколькi даюць магчымасць нашы магутнасцi. Для нас жыхары гэтага расiйскага рэгiёну нiколi не былi чужыя», — сказаў на заканчэнне Аляксандр Лукашэнка.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнiцтва Беларусi i Калiнiнградскай вобласцi вельмi выгаднае абодвум бакам. Упэўненасць у гэтым выказаў кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 13
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика