Зацверджаны параметры прагнозу сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны на 2006 год
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 12 снежня Указам № 587 зацвердзiў важнейшыя параметры прагнозу сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны на 2006 год.
Прадугледжваецца, што ў 2006 годзе валавы ўнутраны прадукт павялiчыцца на 7—8,5 працэнта, вытворчасць прадукцыi прамысловасцi — на 6,5—8 працэнтаў, сельскай гаспадаркi — на 6—8 працэнтаў. Тэмпы росту iнвестыцый у асноўны капiтал складуць 113—114 працэнтаў, вытворчасцi спажывецкiх тавараў — 108—109 працэнтаў, аб’ёму знешняга гандлю таварамi i паслугамi — 108,3—109,3 працэнта, рознiчнага тавараабароту — 109—110,5 працэнта, платных паслуг насельнiцтву — 108—109 працэнтаў. Увод у эксплуатацыю жылля за кошт усiх крынiц фiнансавання складзе 3,7—4,2 млн квадратных метраў. Плануецца, што ў 2006 годзе ў параўнаннi з 2005 годам рэальныя грашовыя даходы насельнiцтва павялiчацца на 7—8,5 працэнта. Выкананне прадугледжаных паказчыкаў па росту заработнай платы дасць магчымасць забяспечыць да канца 2006 года давядзенне яе ўзроўню ў сярэднiм у эквiваленце да $300, падкрэслiлi ў прэс-службе прэзiдэнта.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 12 снежня Указам № 587 зацвердзiў важнейшыя параметры прагнозу сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны на 2006 г
|
|