21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Спорт-тайм

25.08.2009 21:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Двайная карысць

Спаборнiцтвы маладзёжных хакейных зборных (U-20) у групе «В», што днямi стартавалi ў сталiчным Палацы спорту, могуць прынесцi нашай краiне двайную карысць. Па-першае, iх пераможца атрымае права гуляць у вышэйшым дывiзiёне ў наступным сезоне. Праўда, дзеля гэтага беларусам патрэбна саўладаць са сваiмi сапернiкамi. Паводле меркавання спецыялiстаў, асноўнымi канкурэнтамi для нашай «маладзёжкi» стануць казахi (з iмi трэба будзе згуляць 18 снежня). Пакуль жа ўдалося «ўсухую» — 3:0 — выйграць у венграў (вынiкi ўчарашняга матча з палякамi сталi вядомы, калi нумар ужо быў падпiсаны ў друк). Дарэчы, яшчэ адзiн пропуск у хакейную элiту разыгрываецца ў Славенii памiж гаспадарамi турнiру, датчанамi, немцамi, французамi, украiнцамi i японцамi. Па-другое, ёсць i iншая карысць ад правядзення першынства ў Мiнску: на iм прысутнiчае Эрнест Альянчыч, старшыня ацэначнага камiтэта, ад якога залежыць, цi давераць Беларусi стаць гаспадыняй двух чэмпiянатаў свету — дарослага i маладзёжнага ў групе «А».

— Я вельмi хвалююся не толькi за тое, як выступiць наша зборная, але i за ўзровень правядзення чэмпiянату, — прызнаўся на прэс-канферэнцыi Уладзiмiр Навумаў, старшыня ФХРБ. — Перад намi стаяць самыя высокiя задачы. Хацелася б, каб да наступлення новага года ўсе тры беларускiя каманды знаходзiлiся ў групе «А», а мы заваявалi давер для правядзення топ-турнiраў.

Спадар Альянчыч падзякаваў за цёплы прыём i заўважыў:

— Як толькi я апынуўся ў Беларусi, адразу адчуў, што гэта — хакейная дзяржава. Спадзяюся, што гэты турнiр пройдзе на такiм жа высокiм узроўнi, як i леташнi чэмпiянат сярод юнацкiх каманд.

У першы гульнявы дзень самым галявым аказаўся матч Казахстан — Польшча — 6:1. «Па-сяброўку» разышлiся iтальянцы i аўстрыйцы — 2:2. Пасля матча з венграмi трэнер «маладзёжкi» Эдуард Занкавец пракаментаваў выступленне сваiх падначаленых:

— Першая гульня на спаборнiцтвах такога высокага ўзроўню для маладых iгракоў заўжды цяжкая. Лiчу, што абарона сапернiка, асаблiва варатара, была вельмi наладжана. Нам, магчыма, не хапiла агрэсiўнасцi i крыху майстэрства для рэалiзацыi момантаў, каб павялiчыць лiк.

З «гамяльчанiна» ў «масквiчы»

У мiнулым сезоне вароты «Масквы» ў расiйскiм чэмпiянаце абараняў беларус Юрый Жаўноў. Днямi кантракт з «гараджанамi» тэрмiнам на пяць гадоў заключыў 20-гадовы галкiпер «Гомеля» i маладзёжнай зборнай нашай краіны Антон Амельчанка.

У БГК новы трэнер

Няўдалае выступленне брэсцкага гандбольнага клуба iмя Мяшкова паўплывала на змену трэнера каманды. Iм стаў 7-разовы чэмпiён СССР у складзе ЦСКА Анатоль Драчоў, якi раней працаваў з лiдарам расiйскага гандбола — «Чэхаўскiмi мядзведзямi», у нацыянальнай зборнай. Былому настаўнiку Уладзiмiру Саўко прапанавана не пакiдаць сваiх падначаленых, а застацца ў якасцi другога трэнера.



 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спаборнiцтвы маладзёжных хакейных зборных (U-20) у групе «В», што днямi стартавалi ў сталiчным Палацы спорту, могуць прынесцi нашай краiне двайную кар
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика