Актывы Беларусi ў СКВ i золаце растуць
Iгар ГРЫШЫН
Паводле апошнiх папярэднiх даных, мiжнародныя рэзервовыя актывы нашай краiны, што разлiчаны па методыцы Мiжнароднага валютнага фонду, за студзень—лiстапад павялiчылiся да 1269,5 мiльёна долараў ЗША.
Увогуле за 11 месяцаў рост згаданых рэзерваў склаў 64,8 працэнта. Як адзначаюць у галоўным банку краiны, у структуры мiжнародных рэзерваў Беларусi найбольшую ўдзельную вагу займаюць актывы ў замежнай валюце — 1134,9 мiльёна долараў ЗША, або 89,4 працэнта, i манетарным золаце — 133,2 мiльёна долараў ЗША, або 10,5 працэнта. Што ж датычыцца мiжнародных рэзервовых актываў Беларусi ў нацыянальным вызначэннi, то яны, паводле папярэднiх звестак, складаюць 1592,3 мiльёна долараў ЗША: актывы ў замежнай валюце — 1190,6 мiльёна долараў ЗША, манетарным золаце — 250,1 мiльёна долараў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле апошнiх папярэднiх даных, мiжнародныя рэзервовыя актывы нашай краiны, што разлiчаны па методыцы Мiжнароднага валютнага фонду, за студзень—лiст
|
|