Закон Рэспублiкi Беларусь
Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якiя выхоўваюць дзяцей»
Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 16 лiстапада 2005 года Адобраны Саветам Рэспублiкi 24 лiстапада 2005 года Артыкул 1. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 30 кастрычнiка 1992 года «Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якiя выхоўваюць дзяцей» у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 19 сакавiка 2002 года (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., № 27, ст. 473; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2002 г., № 35, 2/843) наступныя змяненнi i дапаўненнi: 1. У артыкуле 2: у абзацы чацвёртым словы «медыцынскiх установах» замянiць словамi «дзяржаўнай арганiзацыi аховы здароўя»; абзац сёмы выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «ва ўзросце ад 3 да 16 гадоў (вучняў устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, — да iх заканчэння; непрацуючых навучэнцаў вячэрнiх (зменных) школ, якiя адначасова з вучобай атрымлiваюць прафесiю, дзяцей-iнвалiдаў, а таксама навучэнцаў, якiя вучацца за кошт асабiстых сродкаў ва ўстановах, што забяспечваюць атрыманне прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыi, i на курсах, якiя працуюць па рэжыму ўстаноў адукацыi ў дзённы час, i не атрымлiваюць стыпендый, — да 18 гадоў);». 2. Абзац шосты артыкула 3 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «дзяцей ваеннаслужачых тэрмiновай ваеннай службы, курсантаў; дзяцей ваеннаабавязаных, прызываемых на ваенныя i (цi) спецыяльныя зборы; дзяцей рэзервiстаў на час праходжання iмi заняткаў i вучэбных збораў.». 3. У частцы другой артыкула 5: у абзацы другiм: словы «фiнансавых расследаванняў» замянiць словамi «органаў фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь»; слова «Мiнiстэрства» выключыць; абзац трэцi выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «якiя вучацца па дзённай форме навучання ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыi, у аспiрантуры i клiнiчнай ардынатуры;». 4. У частцы першай артыкула 6: у абзацы пятым: словы «фiнансавых расследаванняў» замянiць словамi «органаў фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь»; слова «Мiнiстэрства» выключыць; у абзацы шостым словы «на дзённых аддзяленнях у прафесiйна-тэхнiчных, сярэднiх спецыяльных, вышэйшых адукацыйных установах» замянiць словамi «па дзённай форме навучання ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыi». 5. У назве главы 3 словы «медыцынскiх установах» замянiць словамi «дзяржаўнай арганiзацыi аховы здароўя». 6. Частку першую артыкула 10 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «Дапамога ў сувязi з нараджэннем дзiцяцi назначаецца на падставе даведкi аб нараджэннi дзiцяцi, выдадзенай дзяржаўным органам, якi рэгiструе акты грамадзянскага стану, i выплачваецца аднаразова; пры нараджэннi першага i другога дзiцяцi — у памеры двухразовага бюджэту пражытковага мiнiмуму ў сярэднiм на душу насельнiцтва, якi дзейнiчае на дату нараджэння дзiцяцi; пры нараджэннi трэцяга i наступных дзяцей — у памеры трохразовага бюджэту пражытковага мiнiмуму ў сярэднiм на душу насельнiцтва, якi дзейнiчае на дату нараджэння дзiцяцi.». 7. У артыкуле 11: у назве артыкула словы «медыцынскiх установах» замянiць словамi «дзяржаўнай арганiзацыi аховы здароўя»; у частцы першай словы «медыцынскiх установах» замянiць словамi «дзяржаўных арганiзацыях аховы здароўя»; у частцы другой словы «медыцынскай установай» замянiць словамi «дзяржаўнай арганiзацыяй аховы здароўя». 8. У артыкуле 13: частку восьмую выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «У памеры 50 працэнтаў ад устаноўленага памеру дапамога назначаецца (выплачваецца): жанчынам, якiя не аформiлi па месцы працы водпуск па догляду дзiцяцi ва ўзросце да 3 гадоў цi прыпынiлi гэты водпуск у сувязi з выхадам на працу на ўмовах поўнага цi няпоўнага працоўнага часу (больш за палову месячнай нормы); пры афармленнi дзiцяцi ў дзiцячую дашкольную ўстанову.»; у частцы дзевятай словы «прафесiйна-тэхнiчных, сярэднiх спецыяльных i вышэйшых адукацыйных установах» замянiць словамi «установах, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi». 9. Артыкул 14 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «Артыкул 14. Перыяд выплаты дапамог па догляду дзiцяцi ва ўзросце да 3 гадоў Дапамога выплачваецца штомесяц з дня прадастаўлення водпуску па догляду дзiцяцi (з дня, якi iдзе за днём заканчэння водпуску па цяжарнасцi i родах), непрацуючым грамадзянам — з дня нараджэння дзiцяцi па дзень дасягнення iм узросту 3 гадоў уключна.». 10. У артыкуле 15: частку першую выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «Сем’i, якiя выхоўваюць дзяцей ва ўзросце ад 3 да 16 гадоў (вучняў устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, — да iх заканчэння; непрацуючых навучэнцаў вячэрнiх (зменных) школ, якiя адначасова з вучобай атрымлiваюць прафесiю, дзяцей-iнвалiдаў, а таксама навучэнцаў, якiя вучацца за кошт уласных сродкаў ва ўстановах, што забяспечваюць атрыманне прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыi, i на курсах, якiя працуюць па рэжыму ўстаноў адукацыi ў дзённы час, i не атрымлiваюць стыпендый, — да 18 гадоў), маюць права на штомесячную дапамогу пры ўмове занятасцi бацькоў.»; у частцы другой: словы «фiнансавых расследаванняў» замянiць словамi «органаў фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь»; слова «Мiнiстэрства» выключыць; словы «адукацыйных установах на дзённых аддзяленнях» замянiць словамi «установах адукацыi па дзённай форме навучання». 11. Частку чацвёртую артыкула 16 пасля слова «тэрмiновай» дапоўнiць словам «ваеннай». 12. У частцы другой артыкула 19 словы «лячэбнай установе» замянiць словамi «арганiзацыi аховы здароўя». 13. У частцы другой артыкула 21 слова «установай» замянiць словам «арганiзацыяй». 14. Назву артыкула 22 пасля слова «Надбаўка» дапоўнiць словамi «да дзяржаўнай дапамогi». 15. Назву артыкула 23 пасля слова «Надбаўкi» дапоўнiць словамi «да дзяржаўных дапамог». 16. Артыкул 24 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «Артыкул 24. Надбаўка да дзяржаўнай дапамогi на дзяцей ваеннаслужачых тэрмiновай ваеннай службы, курсантаў, дзяцей ваеннаабавязаных, прызываемых на ваенныя i (цi) спецыяльныя зборы, дзяцей рэзервiстаў на час праходжання iмi заняткаў i вучэбных збораў На дзяцей ваеннаслужачых тэрмiновай ваеннай службы, курсантаў; дзяцей ваеннаабавязаных, прызываемых на ваенныя i (цi) спецыяльныя зборы; дзяцей рэзервiстаў на час праходжання iмi заняткаў i вучэбных збораў, якiя да моманту прызыву не працуюць, выплачваецца штомесячная надбаўка да дзяржаўнай дапамогi на кожнае дзiця ў памеры 40 працэнтаў адпаведнай дапамогi. Надбаўка да дзяржаўнай дапамогi выплачваецца за ўвесь перыяд тэрмiновай ваеннай службы, ваенных i (цi) спецыяльных збораў, занят-каў i вучэбных збораў бацькi.». 17. У частцы чацвёртай артыкула 25 словы «аддзеламi сацыяльнай абароны» замянiць словамi «раённымi (гарадскiмi) органамi па працы i сацыяльнай абароне». 18. У артыкуле 27: у частцы трэцяй слова «установах» замянiць словам «арганiзацыях»; частку чацвёртую выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «На навучэнцаў устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi, акрамя навучэнцаў, якiя вучацца ў гэтых установах за кошт асабiстых сродкаў, а таксама на працуючых падлеткаў ва ўзросце да 16 гадоў, акрамя тых, якiя вучацца ва ўстановах, што забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, i працуюць, дзяржаўныя дапамогi на дзяцей старэй за 3 гады не назначаюцца i не выплачваюцца.». Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сiлу з 1-га чысла месяца, якi iдзе за месяцам яго афiцыйнага апублiкавання. Артыкул 3. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у трохмесячны тэрмiн пасля ўступлення ў сiлу гэтага Закона: прывесцi рашэннi Урада Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам; забяспечыць перагляд i адмену рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, падпарадкаванымi Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, iх нарматыўных прававых актаў, якiя супярэчаць гэтаму Закону; прыняць iншыя меры, неабходныя для рэалiзацыi гэтага Закона. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА 12 снежня 2005 года, г. Мiнск. № 69-З
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якiя выхоўваюць дзяцей»
|
|