Закон Рэспублiкi Беларусь
Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб мерах па прадухiленню легалiзацыi даходаў, атрыманых незаконным шляхам»
Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 16 лiстапада 2005 года Адобраны Саветам Рэспублiкi 24 лiстапада 2005 года Артыкул 1. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 19 лiпеня 2000 года «Аб мерах па прадухiленню легалiзацыi даходаў, атрыманых незаконным шляхам» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., № 75, 2/201; 2002 г., № 87, 2/883; 2003 г., № 8, 2/932, № 74, 2/958) змяненнi i дапаўненнi, выклаўшы яго ў новай рэдакцыi: «Закон Рэспублiкi Беларусь АБ МЕРАХ ПА ПРАДУХIЛЕННЮ ЛЕГАЛIЗАЦЫI ДАХОДАЎ, АТРЫМАНЫХ НЕЗАКОННЫМ ШЛЯХАМ, I ФIНАНСАВАННЯ ТЭРАРЫСТЫЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦI Гэты Закон у мэтах абароны правоў i законных iнтарэсаў грамадзян Рэспублiкi Беларусь, грамадства i дзяржавы ўстанаўлiвае прававыя i арганiзацыйныя асновы прыняцця мераў па прадухiленню легалiзацыi даходаў, атрыманых незаконным шляхам, i фiнансавання тэрарыстычнай дзейнасцi. ГЛАВА 1 Агульныя палажэннi Артыкул 1. Асноўныя тэрмiны i iх азначэннi, якiя прымяняюцца ў гэтым Законе Унутраны кантроль — сукупнасць мераў па прадухiленню i выяўленню фiнансавых аперацый, звязаных з легалiзацыяй даходаў, атрыманых незаконным шляхам, i фiнансаваннем тэрарыстычнай дзейнасцi, што прымаюцца асобамi, якiя ажыццяўляюць фiнансавыя аперацыi. Даходы, атрыманыя незаконным шляхам, — сродкi, атрыманыя ў вынiку парушэння грамадзянскага, крымiнальнага, адмiнiстрацыйнага i iншага заканадаўства Рэспублiкi Беларусь. Легалiзацыя даходаў, атрыманых незаконным шляхам, — наданне правамернага выгляду ўладанню, карыстанню i (цi) распараджэнню даходамi, атрыманымi незаконным шляхам, з мэтай утойвання цi скажэння iх паходжання, месцазнаходжання, размяшчэння, руху цi iх сапраўднай прыналежнасцi, у тым лiку суадносных з гэтымi даходамi правоў. Асобы, якiя ажыццяўляюць фiнансавыя аперацыi: банкi i нябанкаўскiя крэдытна-фiнансавыя арганiзацыi; прафесiянальныя ўдзельнiкi рынку каштоўных папер; асобы, якiя займаюцца бiржавай i дэпазiтарнай дзейнасцю; асобы, якiя ажыццяўляюць гандаль каштоўнымi металамi i каштоўнымi камянямi; ламбарды, пункты скупкi; страхавыя i перастраховачныя арганiзацыi, таварыствы ўзаемнага страхавання, страхавыя брокеры; арганiзатары латарэй; натарыусы; арганiзацыi, якiя аказваюць рыэлтарскiя паслугi i бяруць удзел у аперацыях, звязаных з купляй-продажам нерухомай маёмасцi для свайго клiента; арганiзацыi, iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, якiя аказваюць юрыдычныя i (цi) бухгалтарскiя паслугi, адвакаты, якiя ажыццяўляюць ад iмя цi па даручэнню свайго клiента фiнансавыя аперацыi, звязаныя з купляй-продажам нерухомай маёмасцi; кiраваннем грашовымi сродкамi, каштоўнымi паперамi цi iншай маёмасцю; распараджэннем банкаўскiмi руханкамi i (цi) рахункамi «дэпо»; стварэннем арганiзацый цi iх адасобленых падраздзяленняў або ўдзелам у кiраваннi iмi; набыццём цi продажам прадпрыемства як маёмаснага комплексу; аператары паштовай сувязi; казiно, букмекерскiя канторы, таталiзатары i iншыя iгральныя ўстановы, якiя маюць iгральныя аўтаматы, iншыя ўстройствы для правядзення заснаваных на рызыцы гульняў; арганiзацыi, якiя ажыццяўляюць дзяржаўную рэгiстрацыю нерухомай маёмасцi, правоў на яе i здзелак з ёю; арганiзацыi, якiя ажыццяўляюць дзейнасць па перадачы маёмасцi ў лiзiнг; iншыя арганiзацыi, iх адасобленыя падраздзяленнi i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, якiя аказваюць паслугi па атрыманню, адчужэнню, набыццi, выплаце, перадачы, перавозцы, перасылцы, пералiчэнню, абмену i (цi) захоўванню сродкаў, а таксама асобы, якiя сведчаць цi рэгiструюць грамадзянска-прававыя здзелкi асоб, якiя ажыццяўляюць фiнансавыя аперацыi. Асобы, якiя ажыццяўляюць фiнансавыя аперацыi, — арганiзацыi, iндывiдуальныя прадпрымальнiкi i фiзiчныя асобы, якiя ад свайго iмя i ў сваiх iнтарэсах ажыццяўляюць здзелкi са сродкамi. Нерэзiдэнты: фiзiчныя асобы — замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства, якiя пастаянна пражываюць за межамi Рэспублiкi Беларусь; арганiзацыi з месцам знаходжання за межамi Рэспублiкi Беларусь, створаныя ў адпаведнасцi з заканадаўствам замежных дзяржаў. Асобы кантроль — сукупнасць прымаемых органам фiнансавага манiторынгу мераў па кантролю за правядзеннем фiнансавых аперацый у мэтах прадухiлення, выяўлення i спынення легалiзацыi даходаў, атрыманых незаконным шляхам, i фiнансавання тэрарыстычнай дзейнасцi. Рэзiдэнты: фiзiчныя асобы — грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, а таксама замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства, якiя маюць пасведчанне на права жыхарства (цi дакумент, якi яго замяняе), выдадзены кампетэнтнымi дзяржаўнымi органамi Рэспублiкi Беларусь; арганiзацыi з месцам знаходжання ў Рэспублiцы Беларусь, створаныя ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, фiлiялы i прадстаўнiцтвы гэтых арганiзацый, а таксама iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, якiя з’яўляюцца грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь i зарэгiстраваны ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь; фiлiялы i прадстаўнiцтвы арганiзацый, якiя знаходзяцца ў Рэспублiцы Беларусь, з месцам знаходжання за межамi Рэспублiкi Беларусь, створаных у адпаведнасцi з заканадаўствам замежных дзяржаў. Сродкi — грашовыя сродкi, каштоўныя паперы, iншая маёмасць, у тым лiку маёмасныя правы i выключныя правы на вынiкi iнтэлектуальнай дзейнасцi. Сума фiнансавай аперацыi — сума грашовых сродкаў цi грашовага эквiваленту неграшовых сродкаў фiнансавай аперацыi, у тым лiку ўстаноўленая па ўзгадненню асоб, якiя ажыццяўляюць фiнансавую аперацыю, што прадугледжвае перадачу правоў на сродкi. Фiнансавая аперацыя — здзелка са сродкамi незалежна ад формы i спосабу яе ажыццяўлення. Артыкул 2. Сфера прымянення гэтага Закона Гэты Закон рэгулюе адносiны асоб, якiя здзяйсняюць i ажыццяўляюць фiнансавыя аперацыi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, дзейнасць органа фiнансавага манiторынгу i дзяржаўных органаў, што ажыццяўляюць кантроль за дзейнасцю асоб, якiя ажыццяўляюць фiнансавыя аперацыi, у частцы выканання iмi заканадаўства аб прадухiленнi легалiзацыi даходаў, атрыманых незаконным шляхам, i фiнансавання тэрарыстычнай дзейнасцi. Артыкул 3. Прававая аснова дзейнасцi па прадухiленню легалiзацыi даходаў, атрыманых незаконным шляхам, i фiнансавання тэрарыстычнай дзейнасцi Прававую аснову дзейнасцi па прадухiленню легалiзацыi даходаў, атрыманых незаконным шляхам, i фiнансавання тэрарыстычнай дзейнасцi складаюць Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь, гэты Закон, iншыя акты заканадаўства, а таксама мiжнародныя дагаворы. Калi мiжнародным дагаворам устаноўлены iншыя правiлы, чым тыя, якiя змяшчаюцца ў гэтым Законе, прымяняюцца правiлы мiжнароднага дагавора. ГЛАВА 2 Прадухiленне легалiзацыi даходаў, атрыманых незаконным шляхам, i фiнансавання тэрарыстычнай дзейнасцi Артыкул 4. Меры, накiраваныя на прадухiленне легалiзацыi даходаў, атрыманых незаконным шляхам, i фiнансаванне тэрарыстычнай дзейнасцi Да мераў, накiраваных на прадухiленне легалiзацыi даходаў, атрыманых незаконным шляхам, i фiнансавання тэрарыстычнай дзейнасцi, адносяцца: унутраны кантроль; асобы кантроль; забарона на iнфармаванне асоб, якiя ажыццяўляюць фiнансавыя аперацыi, аб прымаемых мерах па прадухiленню легалiзацыi даходаў, атрыманых незаконным шляхам, i фiнансавання тэрарыстычнай дзейнасцi; iншыя меры ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi. Артыкул 5. Абавязкi i правы асоб, якiя ажыццяўляюць фiнансавыя аперацыi Асобы, якiя ажыццяўляюць фiнансавыя аперацыi, абавязаны: праводзiць iдэнтыфiкацыю асоб, якiя ажыццяўляюць фiнансавыя аперацыi, у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам; рэгiстраваць фiнансавыя аперацыi, якiя падлягаюць асаблiваму кантролю, у спецыяльным фармуляры i прадстаўляць яго першы экзэмпляр у орган фiнансавага манiторынгу не пазней за працоўны дзень, якi iдзе за днём ажыццяўлення аперацыi; пры паступленнi сродкаў па мiжнародных разлiках — не пазней за працоўны дзень, якi iдзе за днём паступлення пацвярджальных дакументаў; пры прыпыненнi фiнансавай аперацыi — у дзень яе прыпынення; прыпыняць фiнансавую аперацыю, калi хоць бы адным з яе бакоў з’яўляецца асоба, якая ўдзельнiчае ў тэрарыстычнай дзейнасцi, цi калi асоба, якая ажыццяўляе фiнансавую аперацыю, знаходзiцца пад кантролем асоб, якiя займаюцца тэрарыстычнай дзейнасцю. У выпадку паступлення грашовых сродкаў яны залiчваюцца на рахунак атрымальнiка з наступным прыпыненнем расходных аперацый па рахунку ў памеры сумы паступiўшых грашовых сродкаў. Падставай для аднаўлення прыпыненай фiнансавай аперацыi з’яўляецца адпаведнае паведамленне органа фiнансавага манiторынгу ў пiсьмовай форме цi ў форме электроннага дакумента; прадстаўляць па запыту органа фiнансавага манiторынгу iнфармацыю, неабходную для выканання ўскладзеных на яго функцый; захоўваць другiя экзэмпляры спецыяльных фармуляраў i дакументы, звязаныя з ажыццяўленнем i (цi) выкананнем фiнансавых аперацый, якiя падлягаюць асобаму кантролю, не менш чым пяць гадоў з дня iх запаўнення; распрацоўваць i выконваць правiлы ўнутранага кантролю, назначаць на пасады асоб, адказных за арганiзацыю распрацоўкi гэтых правiлаў i iх выкананне, а таксама прымаць iншыя ўнутраныя арганiзацыйныя меры ў мэтах ажыццяўлення ўнутранага кантролю. Правiлы ўнутранага кантролю распрацоўваюцца асобамi, якiя ажыццяўляюць фiнансавыя аперацыi, з улiкам агульных патрабаванняў, вызначаемых Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Пры гэтым правiлы ўнутранага кантролю павiнны ўключаць у сябе парадак дакументальнага фiксавання фiнансавых аперацый, якiя падлягаюць асобаму кантролю, парадак забеспячэння захоўвання i канфiдэнцыяльнасцi iнфармацыi, патрабаваннi да квалiфiкацыi i падрыхтоўкi адпаведных службовых асоб, а таксама крытэрыi выяўлення i прыметы падазроных фiнансавых аперацый, што павiнны ўлiчваць асаблiвасцi дзейнасцi асобы, якая ажыццяўляе фiнансавыя аперацыi. Асобы, якiя ажыццяўляюць фiнансавыя аперацыi, маюць права адмовiць асобам, якiя ажыццяўляюць фiнансавыя аперацыi, у iх ажыццяўленнi (за выключэннем залiчэння на рахунак атрымальнiка паступiўшых грашовых сродкаў) у выпадку непрадстаўлення дакументаў, неабходных для рэгiстрацыi фiнансавай аперацыi, якая падлягае асаблiваму кантролю. Прыпыненне фiнансавай аперацыi ў адпаведнасцi з абзацам чацвёртым часткi першай гэтага артыкула не з’яўляецца падставай для ўзнiкнення адказнасцi асобы, якая ажыццяўляе фiнансавыя аперацыi, за страты i маральную шкоду, нанесеныя ў вынiку такога дзеяння. Выдаванне асобамi, якiя ажыццяўляюць фiнансавыя аперацыi, звестак аб перадачы iнфармацыi ў орган фiнансавага манiторынгу, калi iншае не ўстаноўлена заканадаўствам, забараняецца. Прадстаўленне асобамi, якiя ажыццяўляюць фiнансавыя аперацыi, у орган фiнансавага манiторынгу iнфармацыi аб фiнансавых аперацыях, што падлягаюць асобаму кантролю, у парадку, прадугледжаным гэтым Законам, не з’яўляецца парушэннем службовай, банкаўскай цi iншай ахоўваемай законам тайны i не цягне за сабой адказнасцi за страты i маральную шкоду, нанесеныя ў вынiку такога дзеяння. Артыкул 6. Фiнансавыя аперацыi, якiя падлягаюць асобаму кантролю Фiнансавыя аперацыi падлягаюць асобаму кантролю незалежна ад таго, былi яны ажыццёўлены або не, пры наяўнасцi хоць бы адной з наступных умоў: калi ў асобы, якая ажыццяўляе фiнансавую аперацыю, узнiклi падазрэннi, што фiнансавая аперацыя ажыццяўляецца ў мэтах легалiзацыi даходаў, атрыманых незаконным шляхам, цi фiнансавання тэрарыстычнай дзейнасцi, у тым лiку фiнансавая аперацыя не адпавядае мэтам дзейнасцi асобы, якая ажыццяўляе фiнансавую аперацыю, устаноўленым статутнымi дакументамi; ажыццяўляецца неаднаразова ў мэтах ухiлення ад рэгiстрацыi ў спецыяльным фармуляры; калi ў адносiнах да асобы, якая ажыццяўляе фiнансавую аперацыю, маюцца звесткi аб яе ўдзеле ў тэрарыстычнай дзейнасцi цi калi асоба, якая ажыццяўляе фiнансавую аперацыю, знаходзiцца пад кантролем асоб, якiя займаюцца тэрарыстычнай дзейнасцю. Парадак вызначэння пералiку ўказаных асоб i парадак давядзення яго да ведама асоб, якiя ажыццяўляюць фiнансавыя аперацыi, устанаўлiваюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь; калi асоба, якая ажыццяўляе фiнансавую аперацыю, зарэгiстравана, мае месца жыхарства цi месца знаходжання ў дзяржаве (на тэрыторыi), якая не ўдзельнiчае ў мiжнародным супрацоўнiцтве ў сферы прадухiлення легалiзацыi даходаў, атрыманых незаконным шляхам, i фiнансавання тэрарыстычнай дзейнасцi, цi па ёй маюцца звесткi аб ажыццяўленнi аперацый праз рахунак у банку, нябанкаўскай крэдытна-фiнансавай арганiзацыi, зарэгiстраваных ва ўказанай дзяржаве (на ўказанай тэрыторыi). Парадак вызначэння пералiку такiх дзяржаў (тэрыторый) i парадак яго апублiкавання ўстанаўлiваюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь; калi сума фiнансавай аперацыi роўная цi перавышае 2000 базавых велiчынь для фiзiчных асоб або роўная цi перавышае 20000 базавых велiчынь для арганiзацый i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i пры гэтым адносiцца да аднаго з наступных вiдаў фiнансавых аперацый: фiнансавай аперацыi з наяўнымi грашовымi сродкамi; фiнансавай аперацыi па банкаўскiх рахунках i ўкладах (дэпазiтах) клiентаў; фiнансавай аперацыi па мiжнародных разлiках i грашовых пераводах (паштовых, тэлеграфных, электронных); фiнансавай аперацыi з рухомай i нерухомай маёмасцю; фiнансавай аперацыi з каштоўнымi паперамi; фiнансавай аперацыi па пазыках i крэдытах, звязанай з мiжнароднымi пераводамi; фiнансавай аперацыi па пераводу доўгу i ўступцы патрабавання. Пералiк iншых фiнансавых аперацый, якiя падлягаюць асобаму кантролю, вызначаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 7. Iдэнтыфiкацыi асоб, якiя ажыццяўляюць фiнансавыя аперацыi Асобы, якiя ажыццяўляюць фiнансавыя аперацыi, што падлягаюць асобаму кантролю, пры iх ажыццяўленнi праводзяць iдэнтыфiкацыю асоб, якiя ажыццяўляюць фiнансавыя аперацыi. Асобы, якiя ажыццяўляюць фiнансавыя аперацыi, пры правядзеннi iдэнтыфiкацыi фiзiчных асоб, якiя ажыццяўляюць фiнансавыя аперацыi, на падставе дакумента, што сведчыць асобу, устанаўлiваюць i фiксуюць наступныя даныя: прозвiшча, iмя, iмя па бацьку; грамадзянства; дату i месца нараджэння; месца жыхарства (прапiскi, рэгiстрацыi); рэквiзiты дакумента, якi сведчыць асобу. На падставе дакумента, якi пацвярджае пастаноўку на ўлiк у пада-тковым органе, фiксуецца ўлiковы нумар плацельшчыка (пры яго наяўнасцi). Асобы, якiя ажыццяўляюць фiнансавыя аперацыi, пры правядзеннi iдэнтыфiкацыi iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя ажыццяўляюць фiнансавыя аперацыi, на падставе дакумента, што сведчыць асобу, рэгiстрацыйных i iншых дакументаў устанаўлiваюць i фiксуюць акрамя даных, указаных у частцы другой гэтага артыкула: рэгiстрацыйны нумар i дату рэгiстрацыi iндывiдуальнага прадпрымальнiка, назву рэгiструючага органа; улiковы нумар плацельшчыка. Асобы, якiя ажыццяўляюць фiнансавыя аперацыi, пры правядзеннi iдэнтыфiкацыi арганiзацый, што ажыццяўляюць фiнансавыя аперацыi, на падставе статутных, рэгiстрацыйных i iншых дакументаў устанаўлiваюць i фiксуюць наступныя даныя: назву; рэгiстрацыйны нумар i дату рэгiстрацыi арганiзацыi, назву рэгiструючага органа (пры iх наяўнасцi); месца знаходжання (юрыдычны адрас); улiковы нумар плацельшчыка (пры яго наяўнасцi); прозвiшча, iмя, iмя па бацьку кiраўнiка, галоўнага бухгалтара арганiзацыi i (цi) iншых упаўнаважаных службовых асоб, якiм заканадаўствам цi кiраўнiком прадастаўлена права дзейнiчаць ад iмя арганiзацыi. Асобы, якiя ажыццяўляюць фiнансавыя аперацыi, пры правядзеннi iдэнтыфiкацыi асоб, якiя ажыццяўляюць фiнансавыя аперацыi, устанаўлiваюць i фiксуюць назву i месцазнаходжанне банка цi нябанкаўскай крэдытна-фiнансавай арганiзацыi, праз рахункi якiх ажыццяўляецца фiнансавая аперацыя. Калi ў асобы, якая ажыццяўляе фiнансавыя аперацыi, узнiклi падазрэннi, што асобы, якiя ажыццяўляюць фiнансавыя аперацыi, дзейнiчаюць не ад свайго iмя, цi калi становiцца вiдавочным, што асобы, якiя ажыццяўляюць фiнансавыя аперацыi, дзейнiчаюць не ад свайго iмя, то асоба, якая ажыццяўляе фiнансавыя аперацыi, прымае меры па iдэнтыфiкацыi асоб, якiя ажыццяўляюць фiнансавыя аперацыi, цi асоб, ад iмя якiх дзейнiчаюць асобы, якiя ажыццяўляюць фiнансавыя аперацыi. Артыкул 8. Рэгiстрацыя фiнансавых аперацый, якiя падлягаюць асобаму кантролю Фiнансавыя аперацыi, якiя падлягаюць асобаму кантролю, рэгiструюцца ў спецыяльным фармуляры асобай, якая ажыццяўляе фiнансавыя аперацыi. Фiзiчнай асобай спецыяльны фармуляр не запаўняецца i ў орган фiнансавага манiторынгу не прадстаўляецца. У выпадку ажыццяўлення фiнансавай аперацыi, што падлягае асобаму кантролю, пры адсутнасцi асобы, якая ажыццяўляе фiнансавыя аперацыi, спецыяльны фармуляр запаўняецца i прадстаўляецца ў орган фiнансавага манiторынгу асобай, якая ажыццяўляе фiнансавую аперацыю. У выпадку ажыццяўлення фiнансавай аперацыi, што падлягае асобаму кантролю, памiж рэзiдэнтам i нерэзiдэнтам пры адсутнасцi асобы, якая ажыццяўляе фiнансавыя аперацыi, спецыяльны фармуляр запаўняецца i прадстаўляецца ў орган фiнансавага манiторынгу рэзiдэнтам. Па аперацыях з безнаяўнымi грашовымi сродкамi, якiя пералiчваюцца з рахункаў, адкрытых у банках цi нябанкаўскiх крэдытна-фiнансавых арганiзацыях Рэспублiкi Беларусь — адпраўшчыках грашовых сродкаў, на рахункi, адкрытыя ў банках цi нябанкаўскiх крэдытна-фiнансавых арганiзацыях Рэспублiкi Беларусь — атрымальнiках грашовых сродкаў, спецыяльны фармуляр запаўняецца i прадстаўляецца ў орган фiнансавага манiторынгу банкамi цi нябанкаўскiмi крэдытна-фiнансавымi арганiзацыямi — адпраўшчыкамi грашовых сродкаў. Па аперацыях з грашовымi сродкамi, уплачваемымi ў якасцi страхавога ўзносу (страхавой прэмii) цi страхавога пакрыцця, страхавога забеспячэння, спецыяльны фармуляр запаўняецца i прадстаўляецца ў орган фiнансавага манiторынгу страхавымi цi перастраховачнымi арганiзацыямi, таварыствамi ўзаемнага страхавання, страхавымi брокерамi. Па грамадзянска-прававых здзелках з маёмасцю, здзелкi з якой i (цi) правы на якую падлягаюць рэгiстрацыi, спецыяльны фармуляр запаўняецца i прадстаўляецца ў орган фiнансавага манiторынгу асобамi, якiя ажыццяўляюць дзяржаўную рэгiстрацыю такой маёмасцi, правоў на яе i здзелак з ёю. Па аперацыях з каштоўнымi паперамi ў бездакументарнай форме, а таксама з каштоўнымi паперамi ў дакументарнай форме, правы на якiя ў адпаведнасцi з патрабаваннямi заканадаўства фiксуюць спецыялiзаваныя арганiзацыi (дэпазiтарыi) цi юрыдычныя асобы, якiя iх выпусцiлi (эмiтэнты), спецыяльны фармуляр запаўняецца i прадстаўляецца ў орган фiнансавага манiторынгу адпаведна дэпазiтарыямi цi эмiтэнтамi; па аперацыях з каштоўнымi паперамi ў дакументарнай форме, перадача правоў па якiх ажыццяўляецца памiж рэзiдэнтамi без фiксацыi ў трэцiх асоб, — асобай, якая перадала правы па гэтых каштоўных паперах. Па аперацыях па пераводу доўгу цi ўступцы патрабавання, якiя ажыццяўляюцца памiж рэзiдэнтамi, спецыяльны фармуляр запаўняецца i прадстаўляецца ў орган фiнансавага манiторынгу асобай, якая пераводзiць доўг цi ўступае патрабаванне. Форма спецыяльнага фармуляра, парадак яго запаўнення, перадачы, рэгiстрацыi, улiку i захоўвання вызначаюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 9. Фiнансавыя аперацыi, якiя не падлягаюць асобаму кантролю Асобаму кантролю не падлягаюць: фiнансавыя аперацыi, якiя ажыццяўляюцца са сродкамi бюджэту Саюзнай дзяржавы; фiнансавыя аперацыi, якiя ажыццяўляюцца са сродкамi рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў, дзяржаўных мэтавых бюджэтных i пазабюджэтных фондаў; фiнансавыя аперацыi, якiя ажыццяўляюцца дыпламатычнымi i iншымi афiцыйнымi прадстаўнiцтвамi Рэспублiкi Беларусь; атрыманне крэдытаў, прадастаўленых пад гарантыю Урада Рэспублiкi Беларусь, звязанае з мiжнародным пераводам грашовых сродкаў; выдача наяўных грашовых сродкаў на выплату заработнай платы i iншых выплат, якiя ўключаюцца ў склад фонду заработнай платы ў адпаведнасцi з заканадаўствам, а таксама пералiчэнне для ўказаных выплат грашовых сродкаў на банкаўскiя рахункi (ва ўклады) фiзiчных асоб; фiнансавыя аперацыi, якiя ажыццяўляюцца па карэспандэнцкiх i iншых рахунках, адкрытых Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь у iншых банках цi iншымi банкамi i адкрытым акцыянерным таварыствам «Беларуская валютна-фондавая бiржа» ў Нацыянальным банку Рэспублiкi Беларусь; фiнансавыя аперацыi памiж банкамi Рэспублiкi Беларусь па прыцягненню i размяшчэнню грашовых сродкаў у форме мiжбанкаўскiх крэдытаў i дэпазiтаў; фiнансавыя аперацыi з наяўнымi грашовымi сродкамi, якiя ажыццяўляюцца памiж банкамi Рэспублiкi Беларусь; вываз банкамi наяўнай замежнай валюты за межы Рэспублiкi Беларусь з наступным яе залiчэннем на свае карэспандэнцкiя рахункi ў замежных банках; фiнансавыя аперацыi, якiя ажыццяўляюцца з дзяржаўнымi каштоўнымi паперамi i каштоўнымi паперамi Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь, а таксама аблiгацыямi мясцовых пазык i аблiгацыямi з iпатэчным пакрыццём; фiнансавыя аперацыi, якiя ажыццяўляюцца са сродкамi абавязковага страхавання; унясенне арганiзацыямi рознiчнага гандлю, бытавога абслугоўвання насельнiцтва i грамадскага харчавання наяўных грашовых сродкаў у касы банкаў i аператараў паштовай сувязi з наступным залiчэннем iх на свае банкаўскiя рахункi; iншыя фiнансавыя аперацыi па пералiку, якi вызначаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. ГЛАВА 3 Орган фiнансавага манiторынгу Артыкул 10. Орган, якi ажыццяўляе дзейнасць па прадухiленню легалiзацыi даходаў, атрыманых незаконным шляхам, i фiнансавання тэрарыстычнай дзейнасцi Органам, якi ажыццяўляе дзейнасць па прадухiленню легалiзацыi даходаў, атрыманых незаконным шляхам, i фiнансавання тэрарыстычнай дзейнасцi, з’яўляецца орган фiнансавага манiторынгу, якi ствараецца па рашэнню Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 11. Кампетэнцыя органа фiнансавага манiторынгу Пры ажыццяўленнi асобага кантролю орган фiнансавага манiторынгу: прымае меры па стварэнню i функцыянаванню аўтаматызаванай сiстэмы ўлiку, апрацоўкi i аналiзу iнфармацыi аб фiнансавых аперацыях, якiя падлягаюць асобаму кантролю; ажыццяўляе збор i аналiз iнфармацыi аб падазроных фiнансавых аперацыях; выносiць пастанову аб прыпыненнi фiнансавай аперацыi пры наяўнасцi дастатковых звестак, якiя сведчаць аб тым, што фiнансавая аперацыя звязана з легалiзацыяй даходаў, атрыманых незаконным шляхам, або фiнансаваннем тэрарыстычнай дзейнасцi, у выпадку, калi гэта фiнансавая аперацыя не прыпынена асобай, якая ажыццяўляе фiнансавыя аперацыi. Пастанова аб прыпыненнi фiнансавай аперацыi накiроўваецца асобе, якая ажыццяўляе гэту фiнансавую аперацыю, не пазней наступнага рабочага дня з моманту вынясення такой пастановы. Падставай для аднаўлення прыпыненай фiнансавай аперацыi з’яўляецца адпаведнае паведамленне органа фiнансавага манiторынгу ў пiсьмовай форме або ў форме электроннага дакумента; прымае па прыпыненай фiнансавай аперацыi ў пяцiдзённы тэрмiн з дня атрымання спецыяльнага фармуляра з iнфармацыяй асобы, якая ажыццяўляе фiнансавыя аперацыi, рашэння аб накiраваннi адпаведнай iнфармацыi i матэрыялаў у орган крымiнальнага праследавання альбо аб аднаўленнi прыпыненай фiнансавай аперацыi, аб чым паведамляе асобе, якая прыпынiла фiнансавую аперацыю, у пiсьмовай форме альбо ў форме электроннага дакумента; накiроўвае адпаведную iнфармацыю i матэрыялы ў орган крымiнальнага праследавання пры наяўнасцi дастатковых звестак, якiя сведчаць аб тым, што фiнансавая аперацыя звязана з легалiзацыяй даходаў, атрыманых незаконным шляхам, альбо фiнансаваннем тэрарыстычнай дзейнасцi; выкарыстоўвае iнфармацыю, якая змяшчаецца ў спецыяльных фармулярах i iншых крынiцах, для прыняцця мераў па прадухiленню легалiзацыi даходаў, атрыманых незаконным шляхам, i фiнансавання тэрарыстычнай дзейнасцi; прымае iншыя меры ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi. Орган фiнансавага манiторынгу ў мэтах прадухiлення легалiзацыi даходаў, атрыманых незаконным шляхам, i фiнансавання тэрарыстычнай дзейнасцi: ажыццяўляе кантроль за дзейнасцю асоб, якiя выконваюць фiнансавыя аперацыi, у частцы выканання iмi заканадаўства аб прадухiленнi легалiзацыi даходаў, атрыманых незаконным шляхам, i фiнансавання тэрарыстычнай дзейнасцi; распрацоўвае i праводзiць мерапрыемствы па папярэджанню парушэнняў заканадаўства аб прадухiленнi легалiзацыi даходаў, атрыманых незаконным шляхам, i фiнансавання тэрарыстычнай дзейнасцi, аба-гульняе практыку прымянення гэтага заканадаўства на падставе iнфармацыi, што паступае з дзяржаўных органаў, якiя ажыццяўляюць кантроль за дзейнасцю асоб, якiя здзяйсняюць фiнансавыя аперацыi, у частцы выканання iмi такога заканадаўства, i iншых арганiзацый, а таксама распрацоўвае прапановы па яго ўдасканаленню; удзельнiчае ва ўстаноўленым парадку ў дзейнасцi мiжнародных арганiзацый; удзельнiчае ва ўстаноўленым парадку ў падрыхтоўцы праектаў нарматыўных прававых актаў i ў заключэннi i выкананнi мiжнародных дагавораў па пытаннях прадухiлення легалiзацыi даходаў, атрыманых незаконным шляхам, i фiнансавання тэрарыстычнай дзейнасцi; прымяняе ў адпаведнасцi з заканадаўствам меры адказнасцi да асоб, якiя парушылi заканадаўства аб прадухiленнi легалiзацыi даходаў, атрыманых незаконным шляхам, i фiнансавання тэрарыстычнай дзейнасцi; ажыццяўляе iншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасцi з заканадаўствам. Канфiдэнцыяльнасць iнфармацыi, якая змяшчаецца ў спецыяльных фармулярах, гарантуецца органам фiнансавага манiторынгу, за выключэннем выпадкаў, якiя прадугледжаны заканадаўчымi актамi. Работнiкi органа фiнансавага манiторынгу забяспечваюць захаванасць стаўшых iм вядомымi звестак, звязаных з дзейнасцю органа фiнансавага манiторынгу, якiя складаюць службовую, банкаўскую цi iншую тайну, што ахоўваецца законам, i нясуць устаноўленую заканадаўчымi актамi адказнасць за выдаванне гэтых звестак. Артыкул 12. Прадстаўленне iнфармацыi ў орган фiнансавага манiторынгу Дзяржаўныя органы i iншыя арганiзацыi ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, прадстаўляюць у орган фiнансавага манiторынгу iнфармацыю i дакументы (за выключэннем iнфармацыi аб асабiстым жыццi грамадзян), неабходныя для выканання ўскладзеных на яго функцый, што не з’яўляецца парушэннем службовай, банкаўскай цi iншай тайны, якая ахоўваецца законам. Артыкул 13. Мiжнароднае супрацоўнiцтва па прадухiленню легалiзацыi даходаў, атрыманых незаконным шляхам, i фiнансавання тэрарыстычнай дзейнасцi Орган фiнансавага манiторынгу ў адпаведнасцi з заканадаўствам, у тым лiку мiжнароднымi дагаворамi, ажыццяўляе супрацоўнiцтва з кампетэнтнымi органамi замежных дзяржаў па прадухiленню легалiзацыi даходаў, атрыманых незаконным шляхам, i фiнансавання тэрарыстычнай дзейнасцi на стадыях збору iнфармацыi, папярэдняга расследавання, судовага разбору i выканання судовых рашэнняў. У адпаведнасцi з заканадаўствам, у тым лiку мiжнароднымi дагаворамi, орган фiнансавага манiторынгу прадстаўляе ў кампетэнтныя органы замежных дзяржаў па iх запытах або па ўласнай iнiцыятыве адпаведную iнфармацыю толькi ў тым выпадку, калi яе прадстаўленне не наносiць шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублiкi Беларусь i гэта iнфармацыя не будзе выкарыстана без атрымання папярэдняй згоды органа фiнансавага манiторынгу. ГЛАВА 4 Адказнасць за парушэнне заканадаўства аб прадухiленнi легалiзацыi даходаў, атрыманых незаконным шляхам, i фiнансавання тэрарыстычнай дзейнасцi. Нагляд i кантроль за яго выкананнем Артыкул 14. Адказнасць за парушэнне заканадаўства аб прадухiленнi легалiзацыi даходаў, атрыманых незаконным шляхам, i фiнансавання тэрарыстычнай дзейнасцi Асобы, вiнаватыя ў парушэннi заканадаўства аб прадухiленнi легалiзацыi даходаў, атрыманых незаконным шляхам, i фiнансавання тэрарыстычнай дзейнасцi, нясуць адказнасць, якая ўстаноўлена заканадаўчымi актамi. Артыкул 15. Нагляд за выкананнем заканадаўства аб прадухiленнi легалiзацыi даходаў, атрыманых незаконным шляхам, i фiнансавання тэрарыстычнай дзейнасцi Нагляд за дакладным i аднолькавым выкананнем заканадаўства аб прадухiленнi легалiзацыi даходаў, атрыманых незаконным шляхам, i фiнансавання тэрарыстычнай дзейнасцi ажыццяўляюць Генеральны пракурор Рэспублiкi Беларусь i падначаленыя яму пракуроры. Артыкул 16. Кантроль за дзейнасцю асоб, якiя ажыццяўляюць фiнансавыя аперацыi, у частцы выканання iмi заканадаўства аб прадухiленнi легалiзацыi даходаў, атрыманых незаконным шляхам, i фiнансавання тэрарыстычнай дзейнасцi Кантроль за дзейнасцю асоб, якiя ажыццяўляюць фiнансавыя аперацыi, у частцы выканання iмi заканадаўства аб прадухiленнi легалiзацыi даходаў, атрыманых незаконным шляхам, i фiнансавання тэрарыстычнай дзейнасцi ў межах сваёй кампетэнцыi ажыццяўляюць: Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь — за банкамi i нябанкаўскiмi крэдытна-фiнансавымi арганiзацыямi; Камiтэт па каштоўных паперах пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i яго iнспекцыi — за прафесiянальнымi ўдзельнiкамi рынку каштоўных папер i асобамi, якiя займаюцца бiржавай i дэпазiтарнай дзейнасцю; Мiнiстэрства фiнансаў Рэспублiкi Беларусь — за асобамi, якiя ажыццяўляюць гандаль каштоўнымi металамi i каштоўнымi камянямi; ламбардамi, пунктамi скупкi; страхавымi i перастраховачнымi арганiзацыямi, таварыствамi ўзаемнага страхавання, страхавымi брокерамi i арганiзатарамi латарэй; Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь — за натарыусамi, арганiзацыямi, якiя аказваюць рыэлтарскiя паслугi i прымаюць удзел у аперацыях, звязаных з купляй-продажам нерухомай маёмасцi для свайго клiента, арганiзацыямi, iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, якiя аказваюць юрыдычныя паслугi, адвакатамi, якiя ажыццяўляюць ад iмя або па даручэнню свайго клiента фiнансавыя аперацыi, звязаныя з купляй-продажам нерухомай маёмасцi, кiраваннем грашовымi сродкамi, каштоўнымi паперамi цi iншай маёмасцю; распараджэннем банкаўскiмi рахункамi i (цi) рахункамi «дэпо»; стварэннем арганiзацый або iх адасобленых падраздзяленняў альбо ўдзелам у кiраваннi iмi; набыццём цi продажам прадпрыемства як маёмаснага комплексу; Мiнiстэрства сувязi i iнфарматызацыi Рэспублiкi Беларусь — за аператарамi паштовай сувязi; Мiнiстэрства спорту i турызму Рэспублiкi Беларусь — за казiно, букмекерскiмi канторамi, таталiзатарамi i iншымi iгральнымi ўстановамi, якiя маюць iгральныя аўтаматы, iншыя ўстройствы для правядзення заснаваных на рызыцы гульняў; Камiтэт па зямельных рэсурсах, геадэзii i картаграфii пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь — за арганiзацыямi, якiя ажыццяўляюць дзяржаўную рэгiстрацыю нерухомай маёмасцi, правоў на яе i здзелак з ёю. У выпадку адсутнасцi дзяржаўнага органа, якi кантралюе дзейнасць асоб, якiя ажыццяўляюць фiнансавыя аперацыi, у частцы выканання iмi заканадаўства аб прадухiленнi легалiзацыi даходаў, атрыманых незаконным шляхам, i фiнансавання тэрарыстычнай дзейнасцi, такi кантроль ажыццяўляе орган фiнансавага манiторынгу. У выпадку выяўлення фактаў непрадстаўлення iнфармацыi аб ажыццяўленнi фiнансавай аперацыi, якая падлягае асобаму кантролю, альбо iншых парушэнняў заканадаўства аб прадухiленнi легалiзацыi даходаў, атрыманых незаконным шляхам, i фiнансавання тэрарыстычнай дзейнасцi дзяржаўныя органы ў пяцiдзённы тэрмiн з дня складання адпаведнага акта праверкi iнфармуюць аб гэтым орган фiнансавага манiторынгу.». Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сiлу праз тры месяцы пасля яго афiцыйнага апублiкавання, за выключэннем гэтага артыкула i артыкула 3 гэтага Закона, якiя ўступаюць у сiлу з дня афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона. Артыкул 3. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у трохмесячны тэрмiн пасля афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона: прыняць меры па прывядзенню актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Законам; прыняць (пры неабходнасцi сумесна з Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь) нарматыўныя прававыя акты, неабходныя для рэалiзацыi палажэнняў гэтага Закона; прыняць iншыя меры, неабходныя для рэалiзацыi палажэнняў гэтага Закона. Нацыянальнаму банку Рэспублiкi Беларусь у трохмесячны тэрмiн пасля афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона прывесцi свае нарматыўныя прававыя акты ў адпаведнасць з гэтым Законам. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА 11 снежня 2005 года, г. Мiнск. № 68-З Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб мерах па прадухiленню легалiзацыi даходаў, атрыманых незаконным шляхам» |
|