Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 592
Аб прадастаўленнi ваеннаслужачым Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь i ўнутраных войскаў Мiнiстэрства ўнутраных спраў, асобам начальнiцкага i радавога саставу органаў унутраных спраў дадатковага водпуску за асаблiвы характар службы
У мэтах удасканалення парадку прадастаўлення дадатковага водпуску за асаблiвы характар службы ваеннаслужачым, асобам начальнiцкага i радавога складу органаў унутраных спраў п а с т а н а ў л я ю: 1. Устанавiць, што дадатковы водпуск за асаблiвы характар службы працягласцю 5 сутак прадастаўляецца: ваеннаслужачым Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь (акрамя ваеннаслужачых, якiя праходзяць тэрмiновую службу), якiя нясуць баявое дзяжурства па процiпаветранай абароне на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь у складзе дзяжурных баявых разлiкаў (змен) камандных пунктаў (пунктаў кiравання, сiл i сродкаў баявога забеспячэння i абслугоўвання) не менш як 30 сутак, а ў складзе экiпажаў самалётаў, верталётаў (дзённых, начных змен) не менш як 15 сутак у каляндарным годзе; ваеннаслужачым унутраных войскаў Мiнiстэрства ўнутраных спраў (акрамя ваеннаслужачых, якiя праходзяць тэрмiновую ваенную службу), асобам начальнiцкага i радавога саставу органаў унутраных спраў, якiя праходзяць службу ў лячэбна-працоўных прафiлакторыях, установах крымiнальна-выканаўчай сiстэмы Мiнiстэрства ўнутраных спраў i непасрэдна занятыя па роду службы не менш як 500 гадзiн службовага часу ў каляндарным годзе з псiхiчна хворымi, хворымi на СНIД, ВIЧ-iнфiцыраванымi, хворымi на туберкулёз i iншыя iнфекцыйныя захворваннi. 2. Дадатковы водпуск ваеннаслужачым Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь i ўнутраных войскаў Мiнiстэрства ўнутраных спраў, асобам начальнiцкага i радавога саставу органаў унутраных спраў за асаблiвы характар службы прадастаўляецца на падставе загадаў адпаведных камандзiраў (начальнiкаў) у парадку, устаноўленым Палажэннем аб парадку праходжання ваеннай службы, зацверджаным Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 25 красавiка 2005 г. № 186 (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2005 г., № 69, 1/6402), Палажэннем аб праходжаннi службы ў органах унутраных спраў Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 13 лiстапада 2001 г. № 671 (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2001 г., № 111, 1/3239). 3. Савету Мiнiстраў у трохмесячны тэрмiн: забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Указам; прыняць iншыя меры па рэалiзацыi гэтага Указа. 4. Гэты Указ уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА. 14 снежня 2005 г., г.Мiнск. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб прадастаўленнi ваеннаслужачым Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь i ўнутраных войскаў Мiнiстэрства ўнутраных спраў, асобам начальнiцкага i радавога |
|