Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 596
Аб унясеннi змяненняў i дапаўнення ва Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 12 мая 2005 г. № 221
1. Унесцi ва Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 12 мая 2005 г. № 221 «Аб некаторых мерах па скарачэнню аб’ёмаў звышнарматыўнага незавершанага будаўнiцтва» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2005 г., № 74, 1/6439) наступныя змяненнi i дапаўненне: 1.1. з пункта 1 словы «, за выключэннем фiнансавання капiтальных укладанняў пасля завяршэння будаўнiцтва гэтых аб’ектаў» выключыць; 1.2. дапоўнiць Указ пунктам 2прым. наступнага зместу: «2прым. Дзеянне пунктаў 1 i 2 гэтага Указа не пашыраецца на арганiзацыi, якiя маюць ва ўласнасцi, гаспадарчым веданнi або аператыўным кiраваннi аб’екты звышнарматыўнага незавершанага будаўнiцтва i завяршаюць будаўнiцтва такiх аб’ектаў у тэрмiны, устаноўленыя пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 18 лiстапада 2005 г. № 1293 «Аб тэрмiнах завяршэння будаўнiцтва, продажу, перапрафiлявання i зносу аб’ектаў звышнарматыўнага будаўнiцтва ў 2005 (другое паўгоддзе)—2010 гадах» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2005 г., № 189, 5/16830).»; 1.3. пункт 3 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «3. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь: забяспечыць кантроль i штогадовае iнфармаванне Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь да 1 красавiка года, што iдзе за справаздачным, па пытаннях завяршэння будаўнiцтва аб’ектаў звышнарматыўнага незавершанага будаўнiцтва ва ўстаноўленыя тэрмiны; прыняць iншыя меры па выкананню гэтага Указа.». 2. Гэты Указ уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання i пашыраецца на праваадносiны, якiя ўзнiклi з 1 лiпеня 2005 г. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА. 14 снежня 2005 г., г. Мiнск.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб унясеннi змяненняў i дапаўнення ва Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 12 мая 2005 г. № 221
|
|