21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

25.08.2009 21:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

УКРАIНА МОЖА ВЫЙСЦI З СНД?

Урад Украiны правёў учора экстраную нараду з нагоды паставак расiйскага газу. Напярэдаднi «Газпрам» узняў цану да 230 долараў ЗША за тысячу кубiчных метраў, вырашыўшы перайсцi з Кiевам на сусветныя цэны.

Кiраўнiк савета Нацбанка Украiны Валерый Геец лiчыць, што крытычная цана газу для ўкраiнскай прамысловасцi знаходзiцца на ўзроўнi 90 долараў за тысячу кубаметраў. З павышэннем гэтай лiчбы пачынаецца iстотны спад у прамысловасцi, асаблiва ў хiмii.

Як адзначаюць эксперты, перамовы памiж Масквой i Кiевам зайшлi ў тупiк, i ў блiжэйшы час варта чакаць судовых iскаў, паколькi раней быў падпiсаны кантракт на пастаўкi газу да 2009 года па цане 50 долараў за тысячу кубаметраў.

Ва ўкраiнскай сталiцы ўжо загаварылi мовай «халоднай вайны». МЗС краiны адмовiўся прымаць мiсiю назiральнiкаў ад СНД на парламенцкiх выбарах. Украiнскiя палiтыкi дапускаюць, што Украiна можа ў блiжэйшай будучынi далучыцца да пагроз Грузii выйсцi з Садружнасцi Незалежных Дзяржаў.

«РЭВАЛЮЦЫЯ БЕЛАРУСI НЕ ПАГРАЖАЕ»

Напярэдаднi пасяджэння Вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы расiйская прэса праяўляе цiкавасць да меркавання экспертаў у адносiнах да перспектыў развiцця саюзнага будаўнiцтва.

«Чым блiжэй чарговы раунд важных перамоваў аб далейшым лёсе расiйска-беларускага зблiжэння, тым больш грубыя i цынiчныя правакацыi тых, хто не жадае рэальнага (а не на словах) фармiравання Саюзнай дзяржавы. На жаль, у ролi рупара такiх сiл выступаюць рознага роду «палiтолагi» i нават дзяржаўныя СМI з расiйскага боку... У цяперашнi час эканамiчнае супрацоўнiцтва Рэспублiкi Беларусь i Расiйскай Федэрацыi падышло да такой мяжы, калi яго далейшае развiццё ў рамках Саюзнай дзяржавы ўяўляецца ўжо немагчымым без узаемнага абагачэння тымi дасягненнямi, якiя маюцца i ў беларускiм, i ў расiйскiм эканамiчным укладах. Гэта значыць, што прадпрымальнiкi, таваравытворцы абедзвюх краiн павiнны нарэшце атрымаць роўныя ўмовы, правiлы i магчымасцi на тэрыторыi абедзвюх частак Саюзнай дзяржавы», — лiчыць прафесар МГУ А. Чаркавец (газета «Правда»).

Гендырэктар Савета па нацыянальнай стратэгii В. Хамякоў так пракаментаваў унутрыпалiтычную сiтуацыю ў Беларусi: «Аранжавая» рэвалюцыя Беларусi не пагражае з-за шэрагу прычын. Адна з iх — гэта, безумоўна, папулярнасць дзеючага прэзiдэнта: падабаецца ён камусьцi цi не, але ён папулярны. Другая прычына заключаецца ў тым, што эканамiчная сiтуацыя ў Беларусi зараз паляпшаецца, а жыццё людзей, адпаведна, наладжваецца. Трэцяя прычына — гэта слабасць апазiцыi i ў арганiзацыйным плане, i ў фiнансавым...»



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урад Украiны правёў учора экстраную нараду з нагоды паставак расiйскага газу. Напярэдаднi «Газпрам» узняў цану да 230 долараў ЗША за тысячу кубiчных м
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика