За што трэба любiць чай?Iнфарм-укол Чай — багатая крынiца флаваноiдаў, прыродных антыаксiдантаў. Яны нейтралiзуюць свабодныя радыкалы — нестабiльныя малекулы кiслароду, якiя, уступаючы ў рэакцыю з малекуламi арганiзма, могуць стаць прычынай заражэння i развiцця сур’ёзных захворванняў, перш-наперш сардэчна-сасудзiстых, хваробы Альцгеймера i iншых.Даследаваннi паказалi, што група флаваноiдных антыаксiдантаў, асаблiва катэхiны, добра засвойваецца крывяноснай сiстэмай i выконвае ў нашым арганiзме ролю надзейнага шчыта на шляху акiсляльнага разбурэння. Цiкава, што колькасць паступаючых з чайнага лiсця ў чай флаваноiдаў напрамую залежыць ад часу заварвання. Аптымальнай лiчыцца заварка ад 2 хвiлiн. Прычым для чорнага чаю вадзе неабходна абавязкова даць пракiпець. Акрамя таго, чай змяшчае тэанiн — амiнакiслату, якая дапамагае расслабiцца. Яна падаўляе напружанне, аказвае спрыяльнае ўздзеянне на разумовую дзейнасць чалавека i паляпшае здольнасць засяроджваць увагу. Сустракаецца тэанiн амаль выключна ў чаi. Тэiн — яшчэ адзiн немалаважны кампанент, вядомы ўсiм як кафеiн. У адрозненне ад кавы чай змяшчае яго толькi ў нязначнай колькасцi (каля 40 грамаў на порцыю ў параўнаннi са 100 грамамi ў каве). Таму чай бадзёрыць, але парушэнняў сну, як часам кава, не выклiкае. Нарэшце, чай не мае калорый, тлушчаў i натрыю. Таму варта пiць яго на здароўе — для маладосцi скуры i стройнасцi фiгуры.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чай — багатая крынiца флаваноiдаў, прыродных антыаксiдантаў |
|