Каму Дзед Мароз мех здароўя прынёс?
Святлана БАРЫСЕНКА
Сёння ў Мiнскiм палацы дзяцей i моладзi больш як 200 дзяцей, якiя знаходзяцца пад апекай цi выхоўваюцца ў сямейных дзiцячых дамах, дзецi-iнвалiды пабачаць казачную пастаноўку i атрымаюць падарункi.
Так, у 14-ы раз напярэдаднi Каляд i Новага года стартуе акцыя Беларускага дзiцячага фонду «Нашы сэрцы — хворым дзецям», якая цяпер уваходзiць у праграму рэспублiканскай акцыi «Нашы дзецi». Да сярэдзiны студзеня супрацоўнiкi БДФ будуць наведваць дзяцей з вельмi цяжкiмi захворваннямi — у дзiцячым аддзяленнi НДI пульманалогii i фтызiятрыi, дзiцячым хiрургiчным цэнтры РНПЦ «Кардыялогiя», дзiцячым апёкавым аддзяленнi 2-й клiнiчнай бальнiцы, Рэспублiканскiм цэнтры паталогii слыху, голасу i маўлення, дзiцячым аддзяленнi анкадыспансэра i iншых дзiцячых аддзяленнях клiнiчных бальнiц. Больш як 2000 дзяцей, якiя знаходзяцца ў гэтых медыцынскiх установах, сустрэнуцца з творчымi калектывамi Мiнскага палаца дзяцей i моладзi, валанцёрамi клуба «Мiласэрнасць» БДПУ iмя М.Танка, тэатрам «Калядная зорка» сямейнага дзiцячага дома Янкоўскiх, Дзедам Марозам са Снягуркай i iншымi казачнымi персанажамi. Акцыя пройдзе ва ўсiх раёнах. Мяркуецца, што падарункi Беларускага дзiцячага фонду атрымаюць каля 20 тысяч дзяцей. Без увагi не застанецца большая колькасць маленькiх грамадзян, якiя апынулiся ў складанай жыццёвай сiтуацыi, калi да акцыi далучацца добраахвотнiкi. Матэрыяльную цi маральную падтрымку гатовы прыняць па нумарах БДФ: 290 62 67, 290 62 14.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў Мiнскiм палацы дзяцей i моладзi больш як 200 дзяцей, якiя знаходзяцца пад апекай цi выхоўваюцца ў сямейных дзiцячых дамах, дзецi-iнвалiды паба
|
|