З 85-годдзем!
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка павiншаваў калектыў Беларускага нацыянальнага тэхнiчнага унiверсiтэта з 85-годдзем з дня заснавання.
У вiншаваннi падкрэслiваецца, што за гады сваёй дзейнасцi ВНУ падрыхтавала больш за 145 тыс. высокапрафесiянальных спецыялiстаў, якiя запатрабаваны ў многiх галiнах рэальнага сектара эканомiкi. Выпускнiкi унiверсiтэта, якiя валодаюць перадавымi тэхналогiямi i багатымi ведамi, плённа працуюць на прамысловых прадпрыемствах, у органах дзяржаўнага кiравання, навуковых арганiзацыях i навучальных установах рэспублiкi. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што калектыў Беларускага нацыянальнага тэхнiчнага унiверсiтэта годна падтрымлiвае статус буйнейшага цэнтра навукова-тэхнiчнай думкi, вядучай вышэйшай навучальнай установы, якая ўносiць вялiкi ўклад у фармiраванне кадравага патэнцыялу прамысловасцi Беларусi. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка павiншаваў калектыў Беларускага нацыянальнага тэхнiчнага унiверсiтэта з 85-годдзем з дня заснавання
|
|