Вучыцца, зарабляць, рабiць кар’еру...
Iнга МIНДАЛЁВА
XXI тысячагоддзе Усё гэта даступна студэнтам БНТУНавукова-тэхналагiчны парк Беларускага нацыянальнага тэхнiчнага унiверсiтэта «Металiт»— адзiная ў краiне унiверсiтэцкая структура з такiм статусам. Першапачаткова ён быў задуманы як вучэбны навукова-вытворчы цэнтр, створаны на базе механiка-тэхналагiчнага факультэта БДПА (сённяшнi БНТУ). Гэта быў 1992 год — час актыўнага ўтварэння разнастайных кааператываў, якiя прываблiвалi светлыя унiверсiтэцкiя галовы не толькi фiнансамi, але i магчымасцю рэалiзаваць свае навуковыя iдэi на практыцы. Для таго, каб спынiць «уцечку мазгоў», стварыць спецыялiстам умовы для ажыццяўлення сваiх праектаў i нармальнага заробку ў сценах унiверсітэта, i быў створаны вучэбны навукова-вытворчы цэнтр, якi ў 2002 годзе набыў статус тэхнапарку. Што ўяўляе сабой «Металiт» сёння, нашаму карэспандэнту расказаў генеральны дырэктар тэхнапарку Юрый АЛЯКСЕЕЎ. — У параўнаннi з 1992 годам нашы магчымасцi значна пашырылiся, — патлумачыў Юрый Генадзьевiч. — Мы плённа працуем на карысць нашага унiверсiтэта i актыўна супрацоўнiчаем з iншымi ВНУ краiны. У тэхнапарку зараз ёсць два асноўныя прызначэннi: садзейнiчанне стварэнню новых iнавацыйных прадпрыемстваў (арганiзаваных спецыялiстамi нашага унiверсiтэта) i выпуск навукаёмiстай прадукцыi. Па абодвух накiрунках мы дасягнулi значных поспехаў. Сёння ў нас 7 даччыных прадпрыемстваў, якiя працуюць у самых розных сферах: металургii, лёгкай прамысловасцi, электронiцы, IT, экалогii i iнш. Сам тэхнапарк таксама выпускае прадукцыю, запатрабаваную ў рэальным сектары эканомiкi, напрыклад у медыцыне (мы вырабляем профiльнае абсталяванне i тавары медыцынскага прызначэння для траўматалогii). — Цi з’яўляецца «Металiт» прыбытковым? — Безумоўна. Мы знаходзiмся на поўным гаспадарчым разлiку, i для нас важна выпускаць менавiта тое, што знойдзе свайго спажыўца. Тэхнапарк як гаспадарчы суб’ект сам праводзiць маркетынгавыя даследаваннi, рэкламуе сябе i сваю прадукцыю. Толькi летась мы вырабiлi тавараў на 4 мiльярды рублёў. — Усе яны рэалiзоўваюцца ў межах Беларусi? — Не толькi. У нас ёсць i замежныя кантракты, прычым не толькi на пастаўку прадукцыi, але i на даследаванне, праектаванне i вытворчасць новых вiдаў тавараў. Мы актыўна кантактуем як з краiнамi — членамi СНД, так i з далёкiм замежжам. — Што з вашай прадукцыi карыстаецца найбольшым попытам за мяжой? — Найперш гэта IT (iнфармацыйныя тэхналогii), а таксама новыя матэрыялы (керамiка-палiмерныя кампазiцыi, металакерамiчныя пакрыццi) i метады iх апрацоўкi. — Колькi спецыялiстаў сёння задзейнiчана ў тэхнапарку? — 80 штатных супрацоўнiкаў, якiя працуюць на галаўным прадпрыемстве (у самiм «Металiце») i работнiкi 7 даччыных прадпрыемстваў. За гады iснавання тэхнапарку тут было створана каля 300 новых працоўных месцаў. Калi ўзгадаць, што арганiзацыя аднаго працоўнага месца абыходзiцца дзяржаве прыкладна ў 5 мiльёнаў рублёў, можна падлiчыць, колькi дзяржаўных грошай зэканомiў тэхнапарк. Сярод супрацоўнiкаў большасць людзей з вышэйшай адукацыяй, звычайна гэта выпускнiкi нашага унiверсiтэта. Падкрэслю: менавiта ва унiверсiтэце ствараецца навуковая база для далейшай рэалiзацыi новых iнавацый на практыцы ў тэхнапарку, рыхтуюцца будучыя спецыялiсты. Акрамя штатных супрацоўнiкаў у нас задзейнiчана каля 300 сумяшчальнiкаў i тых, хто працуе па працоўнаму пагадненню. Гэта выкладчыкi, навуковыя супрацоўнiкi i, галоўнае, нашы студэнты. — Многiя працадаўцы лiчаць студэнтаў самай няўдзячнай працоўнай сiлай, маўляў, перад тым, як даверыць iм сур’ёзную справу, неабходна прыкласцi многа намаганняў, каб iх усяму навучыць... — З аднаго боку гэта так, але з другога — гэта самая перспектыўная працоўная сiла. Прыходзячы ў тэхнапарк, студэнт можа адначасова атрымлiваць практычныя веды, збiраць матэрыял для курсавога цi дыпломнага праекта. Такiм чынам, студэнты зацiкаўленыя ў тэхнапарку. Мы таксама зацiкаўленыя ў студэнтах. Паступiўшы ва унiверсiтэт, яны прадэманстравалi пэўным чынам свае здольнасцi, а значыць, ужо з’яўляюцца высокаквалiфiкаванымi працоўнымi кадрамi, з якiх мы можам вырасцiць сабе класных, амбiцыйных штатных спецыялiстаў, якiя цудоўна ўпiшуцца ў калектыў, бо адпрацавалi ў iм некалькi гадоў. За ўвесь перыяд iснавання ў тэхнапарку створаны тры навукова-тэхналагiчныя студэнцкiя лабараторыi, дзве з якiх у свой час сталi лаўрэатамi прэзiдэнцкага Фонду па падтрымцы адоранай моладзi. — Цi плануецца стварэнне падобных тэхнапаркаў у рэгiёнах краiны? — Так. Зараз мы дапамагаем (прадастаўляем навукова-метадычныя матэрыялы) у стварэннi падобных паркаў у Гомелi, Лiдзе, Брэсце, Гродне i Наваполацку. Будучы неадрыўнай часткай БНТУ, тэхнапарк прыме самы актыўны ўдзел ва ўсiх святочных мерапрыемствах з нагоды 85-годдзя унiверсiтэта.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усё гэта даступна студэнтам БНТУ |
|