21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Электрашокер» для пасажыраў

25.08.2009 21:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкола ДЗЯБЁЛА

Разбор палётаў

Смерць на тралейбусным прыпынку: няшчасны выпадак цi заканамерная трагедыя?

Вось дзе ўжо сапраўды: пакуль гром не грымне, некаторыя нашы чыноўнiкi не перахрысцяцца. Аб тым, што многiя сталiчныя тралейбусы ператварылiся ў своеасаблiвыя «электрашокеры», транспартныя чыноўнiкi ведалi i раней.

Сёлета было зарэгiстравана некалькi выпадкаў паражэння токам пасажыраў тралейбусаў. Аднак толькi пасля нядаўняй гiбелi на тралейбусным прыпынку «Пiнская» студэнткi педунiверсiтэта Дар’i Голуб, гэтыя электрычныя траспартныя сродкi трапiлi пад больш пiльную ўвагу чыноўнiкаў, адказных за бяспеку пасажыраў. Па даручэнню Савета Мiнiстраў 2 снежня была створана спецыяльная камiсiя па расследаванню прычын гiбелi Дар’i Голуб. А днямi адбылася нарада, пасля якой члены камiсii сустрэлiся з журналiстамi.

На пытанне «Звязды», цi прызнаюць транспартнiкi сваю вiну ў гiбелi Дар’i Голуб дырэктар дэпо №4, якому належыць злашчасны тралейбус 7-га маршруту, Аляксандр Цiмафееў параiў не рабiць паспешлiвых высноў, бо яшчэ не гатовы акт заключэння судмед-экспертызы. Кiраўнiк дэпо заявiў, што ў гэтай гiсторыi «не ўсё так адназначна». Паводле яго слоў тралейбус праходзiў штодзённае тэхнiчнае абслугоўванне, замеры ўцечкi электрычнага току, якiя праводзiлiся пасля трагедыi, не выявiлi смяротна небяспечнага напружання. Праўда, ён прызнаў, што ўцечка току была. Зараз толькi не высветлена канчаткова, загiнула дзяўчына непасрэдна ад удару токам альбо былi iншыя прычыны смерцi.

— Мяркуючы па паказаннях сведак, пацярпеўшая ўдарылася галавой аб прыступку пры ўваходзе ў пярэднiя дзверы, — адзначыў Аляксандр Цiмафееў.

Ён таксама паведамiў, што нi супраць вадзiцеля, нi супраць iншых службовых асоб пакуль не ўзбуджаны крымiнальныя справы. Пад «арыштам» знаходзiцца толькi сам тралейбус. «Машына апячатана i будзе знаходзiцца ў дэпо да высвятлення ўсiх акалiчнасцяў здарэння», — патлумачыў Аляксандр Цiмафееў.

Зрэшты, да якой бы высновы нi прыйшло следства, ужо зараз зразумела, што ў гэтым няшчасным выпадку, на жаль, ёсць i пэўная заканамернасць. Прынамсi, гэта не адзiнкавы факт, калi пасажыры пацярпелi ад уцечкi электрычнасцi з тралейбуса. У гэтым годзе ў сталiцы, паводле слоў самiх транспартнiкаў, зафiксаваны 4 выпадкi, адзiн з якiх — з лятальным вынiкам. Але гэтая статыстыка няпоўная, паколькi не ўсе пасажыры патрабуюць ад транспартнiкаў кампенсацыi — многiя проста не ведаюць, што рабiць у такiх выпадках. А фактаў, калi пасажыра проста «ўшчыпнула» токам пры пасадцы ў тралейбус, увогуле дзесяткi, а можа нават сотнi. Словам, падставы для занепакоенасцi бяспекай пасажыраў элетратранспарту ёсць.

I пэўныя высновы з гэтай трагедыi транспартнiкi ўжо робяць. Як падкрэслiў першы намеснiк мiнiстра транспарту i камунiкацый Мiкалай Верхавец, зараз прымаюцца канкрэтныя меры, каб падобныя трагедыi не паўтарылiся нi ў Мiнску, нi ў iншых гарадах Беларусi, дзе выкарыстоўваюцца тралейбусы. Паводле слоў намеснiка генеральнага дырэктара БелНДIТ «Транстэхнiка» Уладзiмiра Танковiча, у прыватнасцi, плануецца зменшыць дапушчальны тэрмiн эксплуатацыi тралейбуса да 15 гадоў, абсталяваць усе транспартныя сродкi прыборамi, якiя будуць выяўляць уцечку току i сiгналiзаваць вадзiцелю ў выпадку ўзнiкнення небяспекi для пасажыраў. Плануецца таксама наладзiць больш грунтоўную сiстэму кантролю за тэхнiчным станам тралейбусаў, для чаго створана нават спецыяльная лабараторыя. Транспартнiкi таксама будуць рэкамендаваць дарожным службам замянiць пясчана-салявую сумесь, якой пасыпаюць зiмой вулiцы, на слабейшыя праваднiкi электрычнага току.

Што датычыць тэрмiнаў рэалiзацыi гэтых планаў, то транспартнiкi абяцаюць зрабiць усё як мага хутчэй. Iншая справа, што не ўсё толькi ад iх залежыць. Напрыклад, з 1030 тралейбусаў, якiя эксплуатуюцца ў сталiцы, больш за 600 маюць «пенсiйны ўзрост». Такiя машыны неабходна замянiць на новыя, але зразумела, што адначасова зрабiць гэта немагчыма. Таму будуць прыняты меры па мадэрнiзацыi састарэлых тралейбусаў. У прыватнасцi, на iх плануецца ўстанавiць прыборы, якiя будуць фiксаваць уцечку току. Зараз такiмi прыборамi абсталяваны толькi 20 працэнтаў усiх мiнскiх тралейбусаў. Масавая ўстаноўка такiх прыбораў пачнецца ўжо ў першым квартале наступнага года.

Большая ўвага, як запэўнiлi кiраўнiкi транспартных ведамстваў, будзе звернута i на iнструктаж вадзiцеляў тралейбусаў, каб яны правiльна i хутка дзейнiчалi ў выпадку, калi пасажыра ўдарыць токам.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Смерць на тралейбусным прыпынку: няшчасны выпадак цi заканамерная трагедыя?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика