Нарадзiла ў электрычцы... i адмовiлася ад дзiцяцi
Яна СВЕТАВА
Гэта мы, Госпадзi У кабiну да машынiста электрычкi Баранавiчы—Брэст пастукалася маладая жанчына i сказала, што ў яе пачынаюцца роды. На заклiк экiпажа адгукнуцца медработнiкам нiхто не прыйшоў: у гэты познi час (было каля 22 гадзiн) у электрычцы ехала мала пасажыраў. Павел Малышаў пакiнуў кiраванне цягнiком на памочнiка, дапамог пасажырцы перабрацца ў першы вагон, загадаў астатнiм пасажырам выйсцi. Побач з машынiстам засталася толькi адна жанчына. Разам яны дапамаглi 20-гадовай парадзiсе ўладкавацца на сядзеннi, знялi з яе джынсы i абутак. Паколькi нiякай бялiзны з сабой у маладой жанчыны не было, машынiст зняў з сябе кашулю, а жанчына, што засталася ў вагоне, прыняла дзiця на рукi.На блiжэйшай станцыi Жабiнка жанчыну з нованароджаным забрала брыгада хуткай дапамогi, яны былi дастаўлены ў радзiльнае аддзяленне мясцовай райбальнiцы. Хлопчык нарадзiўся здаровым, вагой крыху больш за тры кiлаграмы. Экстрэмальныя роды скончылiся найлепшым чынам, i гiсторыя магла б выклiкаць амаль што замiлаванне, каб не адна акалiчнасць, самая галоўная: юная жыхарка Пружанскага раёна на апошнiх днях цяжарнасцi нездарма так позна аказалася ў электрычцы. Яна ехала ў Брэст, каб нарадзiць i пакiнуць дзiця ў радзiльным доме. I яна зрабiла гэта, толькi не ў Брэсце, а ў Жабiнцы. У яе ўжо ёсць двое малых дзяцей, якiх яна выхоўвае разам са сваёй мацi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У кабiну да машынiста электрычкi Баранавiчы—Брэст пастукалася маладая жанчына i сказала, што ў яе пачынаюцца роды
|
|